Філасофскія нататкі

Ота Ранк. Законнае глупства


Listen Later

У гэтым выпуску ксёндз Раман Суша звяртаецца да ідэй Ота Ранка – аўстрыйскага мысляра, які спрабаваў асэнсаваць таямніцу Уваскрасення з псіхалагічнага пункту гледжання.
Ранк называў хрысціянскую ідэю Уваскрасення самай рэвалюцыйнай у гісторыі, бо яна “дэмакратызавала” бессмяротнасць – адкрыла яе кожнаму чалавеку. Прага жыцця і боязь смерці вядуць нас да самага пачатку чалавечага шляху, які Ранк называў “першапачатковай ранай” – траўмай балючага аддзялення пры нараджэнні. Чалавек, які не можа справіцца з страхамі жыцця і смерці, пачынае ствараць свае “праекты неўміручасці”, але гонка за грошамі, кар’ерай, сацыяльным статусам часта прыносіць толькі няшчасце. Пра тое, якое рашэнне Ота Ранк прапануе чалавеку, які адчувае сябе загнаным у гэтай гонцы, вы даведаецеся ў гэтым выпуску.
...more
View all episodesView all episodes
Download on the App Store

Філасофскія нататкіBy Radio Vaticana - Vatican News