Падказкi Караткевiча

Падказкi Караткевiча

By Падказкi КараткевiчаKids & Family
Download on the App Store

Падказкi Караткевiча episodes

  • Жабкi I Чарапаха
    На беразе маленькага ляснога возера-балотца разгарлаліся, разышліся і наладзілі канцэрт жабы. Церушыў на іхнія галоўкі цёплы дожджык, свяціла праз яго сонца. Весела было жабкам - вось яны і спявалі.
    І тут прыплыла пратокай з такога самага суседняга балотца-возера вялікая балотная Чарапаха.
    Казку чытае Народная артыстка Беларусі Зоя Белахвосцік
    10 min
  • Вясна Ўвосень
    «Маленькі Янка цяжка захварэў. Ляжыць увесь чырвоны, нічога не бачыць і не чуе. Нават Аленкі не пазнае. І не ведае яна, чаго дактары ў доме. Чаго мама плача, калі думае, што ніхто не бачыць яе?».
    Казку чытае
    Заслужаная артыстка Беларусі
    Наталля Качаткова
    8 min
  • Куцька
    «Ляжыць на двары за дравяніцаю на грудку сена Куцька-шчанюк. Нешта не бярэ яго сон, ці то блохі расскакаліся па голым плямістым пузе, ці то яшчэ нешта, толькі мучыць яго нешта жудаснае, сабачае, тужлівае.».
    Казку чытае Раман Падаляка
    4 min
  • Ноч
    Скача ноч над зямлёю на чорным кані. Адрываюцца, падаюць з яе плашча ўніз залатыя зоркі, і пушча ловіць іх пушыстымі рукамі, прымае нячутна і мякка ложыць на зямлю. Унізе агеньчыкі згаслі, дрыжыць свет салаўіным спевам. Мякка перабірае капытамі ў паветры стомлены чорны конь. І твар у ночы чорны, на чорных валасах чорная карона і на юнацкім целе чорныя латы
    4 min
  • Пан Тванны
    Пан тванны, шляхціц багняны
    «Балота! Качкарнік пакрыты рудай сухой травою, а паміж ім чарнее масляністая вада. Крапае дробны, дужа цёплы дожджык, і грэюцца пад ім жабкі. Тырчыць па ўскраі калючая асака, жорсткі белавус, сітняг. Жабак ніхто не пудзіць, і яны нават крэкчуць ад задавальнення».
    3 min
  • Старая Казка
    Старая казка
    «Вясною, ледзь пабеглі ручаі і падзьмуў халодны вецер, падчас якога выпускае сваё лісце дуб, прачнулася ў дупле старой ліпы дачка ляснога цара. Пацягнулася соладка і прыпомніла адразу, што зноў усё лета пройдзе ў яе без кахання».
    3 min
  • Рыбiн Цар
    Добры і спагадлівы, клапатлівы і руплівы, паважаны і разумны – сапраўдны гаспадар рыбінага царства! «Глыбока на дне возера ляжыць рыбін цар. Ніхто яго не бачыў з людзей, а таму й не ведае: рыба ён ці яшчэ хто. Ляжыць ён на дне, раслінамі вадзянымі, як коўдрай, абгарнуўся і носам сапе. А на паверхню ад яго сапа бурбалкі выскакваюць».
    6 min

About Падказкi Караткевiча

From the publisher's feed

Podcast by Падказкi Караткевiча