Што трэба зрабіць, каб горад над Нёманам зноўку пачаў дыхаць? Каб людзі не з’язджалі з Гродна, але — прыязджалі і хацелі застацца? Каб лэйбл «еўрапейскі горад» з геаграфічнага стаў усебаковым?..
Яшчэ 3-4 гады таму Гродна параўноўвалі з Вільняй і Львовам. Па вуліцах блукалі тысячы польскіх ды літоўскіх турыстаў. Уік-энд у Гродне, з кавярнямі і вузкімі вулачкамі, — норма для мінчукоў. Для турыстаў з Беларусі і Расіі — «блізкая Еўропа». Для заходнікаў — «еўрапейскі твар Беларусі».
На жаль, сёння Гродна нагадвае мядзведжы кут, з якога нават і не паедзеш нікуды. Як у часы СССР: заходні «выступ» вялізнай імперыі. Пра інвестыцыі, сумесныя з ЕС праекты, рост дробнага бізнесу і тых самых утульных кавярняў, здаецца, можна забыцца. Напрацоўкі і сувязі мінулых гадоў злітыя ва ўнітаз.
Зрэшты, гэта не замінае складаць планы на будучыню. Дык што мае змяніцца ў Гродне (ясна, што ў часы дэмакратычнай Беларусі), каб горад зноўку стаў прывабным?
У падкасце «Голасам» расказваем, якія топ-7 ідэй для Гродна прапануе гісторык, пісьменнік і публіцыст Алесь Кіркевіч.