Ірына Хамрэнка-Ушакова — журналістка беларускай «Медыязоны». Яна з’ехала з Беларусі ў 2021 годзе, да пачатку вайны ва Украіне жыла ў Львове, цяпер — у польскім Беластоку.
У падкасце гутарым пра месцы сілы ў Бабруйску, журналісцкую працу падчас пратэстаў 2020 года ў родным горадзе, тры затрыманні мужа за ўдзел у пратэстах. Таксама Ірына шчыра расказвае пра двайную эміграцыю, смерць маці і немагчымасць паехаць на пахаванне, а таксама пра тое, чаму вернецца ў родны Бабруйск.