Newsroom, падкаст пра новую беларускую музыку, зноў у эфіры!
У сённяшнім выпуску:
🔹электра-брэйкс калабарацыя ад Tune Crashers і Deech;
🔹арыгінальны сінтвэйв-альбом ад Psilovangton;
🔹гатычны эпас з нетраў гарадзенскага андэрграўнда ў выкананні Aum!
🔹знакаміты модэрн-джаз альбом для аматараў джазавых вечароў у Accidental Point у выкананні квартэта Алега Бычкова і Naidee;
🔹танцавальныя прагрэсів-трайбл рытмы ад Aslamin;
🔹і лоўфай-сэмплэдэліка ад Shemit.
🎤 за мікрафонам – Алік Schmoltz
📻 Запрашаем да радыёпрыёмнікаў па чацвяргах а 17:00 па беларускаму часе на radioplato.by
📡 Над праектам працуюць: Reemotto, Stwone, Helga, Krik, Schmoltz, Nadya Ya, Stereobeaver, KorneJ, Myownchoir
👩🎨 Вокладка - chernova.ya