Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
December 29, 2025Хто і як зьменіць Беларусь у 2026 годзе? Мацкевіч — пра сілу, перамовы і новыя плыні ў апазыцыіЦі вызваленьне ўсіх палітвязьняў – галоўная мэта цяпер? Як дамагчыся перамоваў з Лукашэнкам? Ці паўторыцца 2020 год, але зь іншым, пераможным вынікам? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае філёзаф, мэтадоляг, былы палітвязень Уладзімер Мацкевіч....more37minPlay
December 29, 2025Ціханоўская: «Калі жонка падтрымлівае мужа, у яго ўсё атрымаецца»Якім быў 2025 год для Беларусі і беларусаў паводле Сьвятланы Ціханоўскай? Што яна лічыць перамогай, а што паразай году? Як зьвернецца Ціханоўская да беларусаў у навагоднім віншаваньні? Пра гэта ды іншае Ганна Соўсь гаворыць зь лідэркай дэмакратычных сілаў Беларусі Сьвятланай Ціханоўскай....more29minPlay
December 23, 2025Што задумалі Бабарыка і Калесьнікава пасьля вызваленьня?Якую Беларусь зьбіраецца прадстаўляць Віктар Бабарыка? Ці спраўдзіцца разьлік Лукашэнкі на канфлікт паміж Бабарыкам і Ціханоўскай? Ці ёсьць шанцы на адлігу ў Беларусі? На гэтыя пытаньні ў праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» адказвае журналістка, сябра аргкамітэту партыі «Разам» Яўгенія Сугак ....more33minPlay
December 19, 2025Разнос Лукашэнкі, скандал з Бабарыкам, дзе ж «Арэшнік»Выступаючы на Ўсебеларускім народным сходзе, Лукашэнка адрэагаваў на расьсьледаваньне Свабоды пра лякацыю расейскага «Арэшніка». Ён зьняпраўдзіў тое, чаго мы не сьцьвярджалі. Пра гэта раскажа ў эфіры “ПіКу Свабоды” аўтар расьсьледаваньня. У нашым выпуску мы таксама пагаворым з палітолягам Аляксандрам Фрыдманам пра вызваленьне 123 палітвязьняў і з журналістам Аляксандрам Атрошчанкавым пра заявы Лукашэнкі на УНС....more46minPlay
December 15, 2025«Бабарыканцы» і «ціханоўцы»: ці рассварыцца беларуская апазыцыяЧаму Калесьнікава падзякавала за вызваленьне Лукашэнку? Хто палітычна выйграў ад «вялікай угоды»? Што зьменіцца ў Беларусі і ў дэмсілах у выніку вызваленьня знакавых герояў 2020 году?Па гэтых пытаньнях у праграме «Палітыка зь Юрыем Дракахрустам» спрачаюцца сталы прадстаўнік Аб'яднанага пераходнага кабінэту ў пытаньнях нацыянальнага адраджэньня Павал Баркоўскі і старшыня Рады Цэнтру новых ідэяў Антон Раднянкоў....more39minPlay
December 15, 2025Былыя палітвязьні ва Ўкраіне. Спэцыяльны эфірШто будуць рабіць дэпартаваныя палітвязьні? Чаму іх вывезьлі ва Ўкраіну, дзе ідзе вайна? Чаму не вызвалілі Пачобута? Ці скасуе Эўразьвяз санкцыі на беларускі калій? Гэта спэцыяльны эфір, прысьвечаны вызваленьню палітвязьняў, у якім мы раскажам вам самыя апошнія і правераныя навіны, і камэнтуем іх з палітычным аналітыкам Ігарам Тышкевічам і грамадзкім дзеячам і сузаснавальнікам Свабоднага тэатру Мікалаем Халезіным у жывым эфіры....more1h 10minPlay
December 13, 2025Калесьнікава, Бяляцкі і яшчэ 120 чалавек на волі. Спэцыяльны эфір СвабодыПрацягваюцца перамовы спэцпасланьніка ЗША ў справах Беларусі Джона Коўла з Лукашэнкам пра вызваленьне палітвязьняў. Шэраг крыніцаў паведамляюць пра тое, што сёньня магчымае вызваленьне і дэпартацыя больш за 100 палітзьняволеных, у тым ліку знакавых палітвязьняў. Калі інфармацыя пацьвердзіцца, мы выйдзем у жывы эфір. Заставайцеся са Свабодай!...more47minPlay
December 12, 2025У чаканьні вызваленьня 150 палітвязьняўПра што дамовіўся Коўл з Лукашэнкам? Калі чакаць вызваленьня новай групы палітвязьняў? Як будзе арганізаваная дапамога ім? Як зьвязаныя вызваленьні палітвязьняў і дазвол Міжнароднага Алімпійскага камітэту праводзіць спаборніцтвы ў Беларусі?Абмяркоўваем у жывым эфіры з аналітыкам Свабоды Юрыем Дракахрустам. Госьці эфіру — Прадстаўніца Аб’яднанага пераходнага кабінэту ў сацыяльных пытаньнях Вольга Зазулінская, выканаўчы дырэктар Беларускага фонду спартовай салідарнасьці Аляксандар Апейкін, адзін зь лідэраў фракцыі «Беларусы» у Каардынацыйнай Радзе Андрэй Ягораў....more43minPlay
December 11, 2025Былая супрацоўніца БТ пра «кухню» прапагандыЯк працуе прапаганда, наколькі яна эфэктыўная, як падбіраюцца кадры, хто насамрэч прымае рашэньні? Унутраную «кухню» БТ раскрывае былая палітзьняволеная, журналістка, дакумэнталістка Ксенія Луцкіна, якая працавала на дзяржаўнай беларускай тэлевізіі 15 гадоў. Журналістка расказвае, як пасьля вызваленьня зь яе спрабавалі зрабіць «другога Пратасевіча»....more44minPlay
December 10, 2025Ультыматум Лукашэнкі. Пераезд Ціханоўскай. Цэнтар Вільні ў блякадзеЛукашэнка патрабуе ад Літвы дыялёгу і агучыў свае патрабаваньні. Сьвятлана Ціханоўская зьбіраецца пераяжджаць зь Вільні ў Варшаву, а разам зь ёй і супрацоўнікі яе Офісу. Хто перамагае ў гібрыднай вайне Беларусі зь Літвой? Дзьмітры Гурневіч размаўляе з палітычным аглядальнікам Валерам Карбалевічам....more41minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.