Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Радыё Свабода / Радыё Свабодная Эўропа. Навіны без цэнзуры, эксклюзіўныя рэпартажы і інтэрвію, падкасты, мукзыка, аналітыка палітычных і сацыяльных падзей, аўдыёкнігі бібліятэкі Свабоды.... more
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.
September 04, 2025КДБ супраць Латушкі? Ці ўратуе Кітай Лукашэнку. Уцёкі рабочай сілы зь БеларусіУ праграме «ПіК Свабоды» размаўляем пра найважнейшыя падзеі тыдня. Працягваецца скандал з абвінавачваньнем Паўла Латушкі ў сэксуальным дамагальніцтвах. Сам палітык прэтэнзіі адмаўляе. Дэлегатка Каардынацыйнай Рады Вольга Карпушонак паскардзілася ў Парлямэнцкую асамблею Рады Эўропы. Ці спраўдзяцца спадзяваньні Аляксандра Лукашэнкі на Кітай, дзе ён знаходзіўся некалькіх апошніх дзён і правёў шэраг сустрэч. Зь Беларусі масава выяжджаюць высокакваліфікаваныя рабочыя кадры. Чым гэта абернецца для эканомікі краіны....more55minPlay
September 03, 2025«Кітай Лукашэнку міласьціны не падасьць»3 верасьня ў Пэкіне адбыўся грандыёзны ваенны парад, прымеркаваны да 80-годзьдзя заканчэньня Другой сусьветнай вайны. У парадзе таксама прынялі ўдзел Аляксандр Лукашэнка, Уладзімір Пуцін і Кім Чэн Ын. Гэтае мерапрыемства ўжо называюць альянсам супраць "заходняга дамінаваннья" і альтэрнатыўнага сусьветнага парадку на чале з Кітаем. Госьці «Піка Свабоды» - гісторык і кітаіст Яўген Красулін і супрацоўнік Радыё Свабода Яраслаў Шымаў....more32minPlay
August 29, 2025“Выкраданьне” Котава, візыт Лукашэнкі ў Кітай, тысячы аўто на мяжыУ пятнічным выпуску “ПіКа Свабоды” мы падсумоўваем галоўныя падзеі тыдня. З палітолягам Паўлам Вусавым і іншымі гасьцямі этэру мы размаўляем пра таямнічае зьнікненьне былога чыноўніка Анатоля Котава, паездку Аляксандра Лукашэнкі ў Кітай, сытуацыю з чэргамі аўтамабіляў на польска-беларускай мяжы, 1 верасьня і вяртаньне дзяцей у школы, а таксама пра набыцьцё ініцыятывай Maldzis «Вялікага мастацтва артылерыі» Казіміра Семяновіча....more57minPlay
August 28, 2025Чаму зьнік былы чыноўнік Лукашэнкі Анатоль КотаўУжо тыдзень нічога невядома пра лёс Анатоля Котава, былога дыплямата і чыноўніка. Паведамляецца, што ён зьнік у Турэччыне, пасьля прылёту з Варшавы. Анатоль Котаў працаваў у адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі, зьехаў зь Беларусі у 2020 годзе. Апошнім часам выступаў у якасьці палітоляга, працаваў у Беларускім фондзе спартовай салідарнасьці. Сёньня госьць «ПіКа Свабода» выканаўчы дырэктар гэтага фонду Аляксандар Апейкін....more30minPlay
August 27, 2025Латышонак: «Без літоўскага кампанэнту беларуская нацыя ня ўзьнікла б»Як і калі сфармаваліся беларусы? На падставе чаго беларуская нацыя змагла аб'яднаць людзей розных веравызнаньняў? Што дало Беларусі балянсаваньне паміж Усходам і Захадам? Пра гэта і пра іншае мы гаворым зь беларускім гісторыкам з Польшчы, прафэсарам Беластоцкага ўнівэрсытэту Алегам Латышонкам....more28minPlay
August 22, 2025Беларускі Нобэль для Трампа. Беларусаў не пускаюць у ЭЗ? Сэрбскія «кашалькі» ЛукашэнкіЧаму зьнялі санкцыі з кампаній Dana Holdings, зьвязаных зь Беларусьсю? Адкуль узялася лічба 1300 палітвязьняў, якую агучыў Трамп і колькі іх насамрэч? Што адбываецца на межах Беларусі з Эўразьвязам? Ці своечасовы візыт прэзыдэнта Ірана ў Беларусь? Чым зарабляе Купалаўскі тэатар і як жывуць яго былыя зоркі? Чаму трэба прачытаць культавы літоўскі раман “Silva rerum” пра часы ВКЛ, які выйшаў па-беларуску? У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Аляксандрам Фрыдманам....more51minPlay
August 19, 2025Што важна ведаць беларусам пра перамовы ў Белым домеЯкі галоўны вынік перамоваў Дональда Трампа, Уладзіміра Зяленскага і эўрапейскіх лідэраў? Дзе можа адбыцца рыхтаваная амэрыканскім прэзыдэнтам сустрэча Зяленскага з Пуціным і чаму гэта важна для Беларусі. У якой ступені дэмакратычныя сілы Беларусі могуць уплываць на перамоўны працэс, што адбываецца паміж ЗША і ўладамі Беларусі? У жывым эфіры «ПіКа Свабоды» гэта ды іншае Ганна Соўсь абмяркоўвае са старшым дарадцам Сьвятланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам і ўкраінскім палітолягам Яўгенам Магдам....more43minPlay
August 18, 2025Якую ўгоду прапануе Трамп Лукашэнку? Ці магчымае спыненьне рэпрэсій у Беларусі?У жывым эфіры праграмы «ПіК Свабоды» разам з кіраўніком Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня Паўлам Латушкам і сябрай асацыяцыі сваякоў палітвязьняў і Каардынацыйнай Рады Сьвятланай Мацкевіч абмяркуем, што стаіць за званком прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа Аляксандру Лукашэнку, ягонымі пастамі ў сацсетках пра вызваленьне 1300 беларускіх палітвязьняў. Пагаворым пра тое, ці можна чакаць вызваленьня ўсіх палітвязьняў і спыненьня рэпрэсій, а таксама якую ролю можа адыграць Беларусь, рэжым і дэмакратычныя сілы ў намаганьнях прэзыдэнта ЗША завяршыць вайну?...more53minPlay
August 18, 2025Што хоча Трамп ад Лукашэнкі? Аналізуем з КавалеўскімРазам з кіраўніком Агенцтва трансатлянтычнага супрацоўніцтва Валерам Кавалеўскім разьбіраемся, чаму прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп пазваніў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку перад перамовамі з Пуціным на Алясцы. Падсумоўваем вынікі перамоваў амэрыканскага прэзыдэнта зь кіраўніком Расеі, а таксама ці магчымае вызваленьне ўсіх палітвязьняў бліжэйшым часам....more36minPlay
August 18, 2025Перамовы Трампа з Пуціным. Былы турэмнік у Нямеччыне. Адмена аўтобусаў паміж Менскам і ВільняйЧаго беларусам чакаць ад сустрэчы Трампа і Пуціна на Алясцы? Як былы намесьнік начальніка Бабруйскай калёніі, які зьдзекаваўся з палітвязьняў, змог атрымаць нямецкае грамадзянства? Што стаіць за адменай аўтобусных рэйсаў паміж Менскам і Вільняй і чаму беларусам становіцца ўсё цяжэй выехаць у краіны Эўразьвязу? У эфіры «ПіКа Свабоды» абмяркоўваем найважнейшыя падзеі тыдня з гісторыкам і палітолягам Розай Турарбекавай і прадстаўніком аб’яднаньня былых сілавікоў BelPol Уладзімерам Жыгарам....more46minPlay
FAQs about Радыё Свабода:How many episodes does Радыё Свабода have?The podcast currently has 702 episodes available.