
Sign up to save your podcasts
Or


Да нас у рэдакцыю звярнуліся родзічы сям’і, якую ў пачатку вайны пры спробе эвакуявацца з зоны актыўных быявых дзеянняў, расійскія захопнікі проста на дарозе расстарлялі з танкаў. Ксенія Яцюк з мужам з сакавіка шукаюць сваю пляменніцу – Арыну Яцюк. Родзічы спадзяюцца, што Арыну вывезлі ў Беларусь і магчыма, нехта бачыў ці чуў пра яе там.
15 і 16 ліпеня Беларускі Моладзевы Хаб запрашае на беларускамоўныя экскурсіі па Варшаве. Іх правядзе Альберт Ежы Вяжбіцкі. Яго вы неаднойчы маглі сустрэць у старым горадзе польскай сталіцы. Альберт праводзіць экускурсіі па-ангельску, не так даўно стаў рабіць маршруты па-украінску. Нарэшце, з'явіліся аўтарскія экскурсіі і па-беларуску. "Варшавай-най", "Габрэйская Варшава", "Варшава ў часы акупацыі" і іншыя турыстычныя шляхі.
Да ўварвання расійскіх акупантаў ва Украіну інфармацыйная прастора краіны была вельмі разнастайная і свабодная. Не сакрэт, што ўкраінскія медыя былі прыкладам і натхненнем для беларускіх журналістаў. Адным з такіх пректаў быў партал Babel.ua -- часопіс для інтэлектуалаў з высокімі стандартамі якасці. Вайна змяніла тэматыку, але не прынцыпы і каштоўнасці каманды Бабеля. Пра працу выдання, павагу да чытачоў і зносіны з калегамі распавёў рэдактар англамоўнай версіі медыя Антон Семіжэнка.
From the publisher's feed