У Беларускім моладзевым хабе ў Варшаве ў чацьвер адбылася сустрэча «Уплыў беларускай літаратуры». Правяла яе літаратуразнаўца, перакладчыца і выкладчыца беларускай літаратуры Марына Казлоўская. Падчас сустрэчы абмяркоўваліся асноўныя цяжкасці, з якімі сутыкаліся беларускія пісьменнікі і паэты на працягу гісторыі, праблемы з якімі яны сутыкаюцца сёння, а таксама цяжкасці з якімі сутыкаюцца чытачы , асабліва дзеці, падчас вывучэння літаратуры ў школах. Аб усім гэтым, а таксама аб сітуацыі ў якой існуе беларуская літаратура пасля 2020 года і аб, часам невядомай частцы беларускамоўнай літаратуры, а менавіта аб перакладах замежных кніг на беларускую мову спадарыня Марына распавяла нашаму радыё.