
Sign up to save your podcasts
Or


Толькі за першыя два тыдні красавіка больш за 400 паведамленняў пра згвалтаванні з боку расейскіх вайскоўцаў паступіла ў офіс амбудсмена Украіны Людмілы Дзянісавай.
Злачынствы сексуальнага характару сталі адметнай рысай расейскага войска падчас вайны з Украінай. У самым небяспечным становішчы апынуліся людзі, якія знаходзяцца на часова акупаваных тэрыторыях.
Пра тое, як можна дапамагчы ахвярам сэксуальнага гвалту, наколькі гэтыя людзі гатовыя прымаць дапамогу і распавядаць што з імі здарылася, паразмаўляем з беларускай грамадскай актывісткай Настай Базар, якая цяпер працуе з украінкамі, пацярпелымі ад расейскіх акупантаў.
Беларуская журналістка і грамадская актывістка Марыя Грыц з'ехала ад рэпрэсій ва Украіну, а с пачаткам вайны ў Польшчу. Многім вядомы праэкты Марыі - анімацыйны серял "Блізняты-важаняты", сцяг з рукапісным тэкстам з імёнамі беларускіх палітвязняў. Але ж галоўныя праэкты ў Марыі наперадзе.
From the publisher's feed