
Sign up to save your podcasts
Or


Беларуская журналістка і медыя менэджэр Марыя Савушкіна апошні час была выканаўчым прадзэсарам праэкту Чын-чын чэнел. Таму разам за камандай вымушана была з'ехаць з Беларусі пасля таго, як пачаліся пагрозы з прапагандысцкіх каналаў.
Украіна стала для творчай каманды другім домам і месцам, дзе яны працягвалі працаваць над серыялам і музыкай. Але вайна перакрэсліла ўсё і вымусіла стаць шукачамі прытулку ў другі раз.
Зараз Марыя жыве ў Нямеччыне, у арт-рэзідэнцыі на Усходе краіны і марыць аб тым, як каманда зноў збярэцца для працы.
From the publisher's feed