
Sign up to save your podcasts
Or


«Купалінка» у Шатландскім каралеўскім! 🎶
У снежні мінулага года адзін з найстарэйшых калектываў Еўропы, Каралеўскі шатландскі нацыянальны аркестр, сыграў нашую «Купалінку». Апрацаванне пратэснага гіта ўвайшло ў канцэптуальны «беларускі» цыкл, напісаны па матывах падзеяў у нашай краіне. Сола ў пранізлівым творы сыграў канцэртмайстар віяланчэльнай групы аркестра, зорны беларускі выканаўца Аляксей Кісялёў.
💬 «Я не разглядаю гэты праект як палітычны жэст. Для мяне гэта перш за ўсё музычны помнік тым падзеям, – кажа госць Радыё Ўнэт. – Твор ужо абсалютна пэўна застанецца ў гісторыі, у культуры».
Дарэчы, за 125 гадоў існавання аркестру гэта быў першы зварот калектыву да беларускай тэмы.
Запрашаем штодзённа ад панядзелка да пятніцы на эфіры праграмы «Світанак свабоды» з 05:00 да 06:00 (Польшча), з 07:00 да 08:00 (Беларусь), з 06:00 да 07:00 (Украіна). Нас можна слухаць на хвалях Радыё Ўнэт у Варшаве (87,8), Кракаве (95,2), Вроцлаве (96,8), а неўзабаве і ў Беластоку, Любліне, Лодзі, Быдгашчы. Слухайце нас таксама ў інтэрнэце на wnet.fm альбо праз мабільны дадатак Tune In.
На гэтым тыдні Рыгор Фекаліс прымаў удзел ва Усебеларускім народным сходзе і нават зрабіў эксклюзіўнае інтэрв'ю з Аляксандрам Лукашэнкам.
From the publisher's feed