19 студзеня адзначаецца Дзень салідарнасці працоўных
свабоднай Беларусі. Гэтую дату тры гады таму прапанаваў стачкам «Беларуськалія».
19 студзеня 2021 Вярхоўны суд Беларусі разглядаў касацыйную скаргу салігорскіх шахцёраў. Сябры стачкаму аспрэчвалі рашэнне Мінскага абласнога суда, які прызнаў страйк незаконным. Шахцёры заклікалі працоўных з іншых прадпрыемстваў
падтрымаць іх і прыйсці ў суд. Тым, хто не зможа патрапіць на пасяджэнне, стачкам «Беларуськалія» прапанаваў зрабіць фота сціснутага кулака, як сімвала
страйку і салідарнасці, і выкласці ў сацсетках з хэштэгам #кулаксолидарности.
Пра салідарнасць працоўных, рэпрэсіі на прадпрыемствах, страйк, трываласць і наіўнасць рабочых, паразмаўляем з сябрам стачкаму «Беларуськалія» Аляксеем Кротавым.