У жнівеньскай перадачы адзначым наступныя тэмы: інтэрнацыянальна-гістарычная вандроўка па рацэ Мэмеле, цікавыя мерапрыемствы беларускай абшчыны ў Ліепае, акварэльная выстава Анастасіі Сазанковай у Даўгаўпілсе, размова з настаўніцай беларускай мовы напярэдадні навучальнага года ў Рызе.
Інтэрнацыянальна-гістарычная вандроўка па Мэмеле
Вандроўку на чаўнах па рацэ Мэмеле ажыццявілі актывісты Латвійскага таварыства беларускай культуры “Сьвітанак”. Турыстычныя падрабязнасці з гістарычным ухілам – у члена праўлення Андруся Татура.
{module widgetid="50" id="media" action="singlepic" imgid="413116" layoutid="0" layout="" static=""}
Цікавыя мерапрыемствы беларусаў Ліепае
Беларускія таварыствы і ансамблі Латвіі рыхтуюцца да восеньскіх імпрэзаў, але летам яны шмат вандравалі і выступалі на фестывалях, ладзілі святы. Напрыклад, Ліепайская беларуская абшчына “Мара” адзіная штогод арганізуе дзіцячае свята. Распавядае член праўлення Ганна Дзюбянава.
{module widgetid="50" id="media" action="singlepic" imgid="413117" layoutid="0" layout="" static=""}
Выстава памяці Анастасіі Сазанковай у Даўгаўпілсе
У Даўгаўпілскім Цэнтры беларускай культуры ідзе падрыхтоўка да новага творчага сезона, які адкрыецца выставай акварэлі Анастасіі Сазанковай (1930-2022). Экспазіцыя “Вёсачка мая” прысвечана 95-годдзю з дня нараджэння таленавітай беларускі. Ужо тры гады, як Анастасіі Аляксандраўны няма побач з намі, але яна заставіла пасля сябе светлую памяць, вершы і кнігі, малюнкі і карціны.
{module widgetid="50" id="media" action="singlepic" imgid="413118" layoutid="0" layout="" static=""}
Сазанкова ўвесь час памятавала пра сваю радзіму – старажытную Полатчыну, паважала Латвію і любіла свой Даўгаўпілс. “Беларусь – мая душа, а Латвія – сэрца”, - пісала паэтка. Анастасія Сазанкова па жыцці працавала доктарам, на пенсіі актыўна ўдзельнічала ў паэтычных вечарынах і выставах, друкавалася ў зборніках і выдавала кнігі сваіх вершаў. Пра плённае супрацоўніцтва з калегай расказвае паэт Станіслаў Валодзька.
Падрыхтоўка да новага навучальнага года ў Рызе
Традыцыйна ў жнівеньскім выпуску перадача “Світанак” распавядае пра падрыхтоўку да новага навучальнага года ў Рызе, у школе, дзе раней працавала Рыжская беларуская асноўнай школа імя Янкі Купалы, а зараз засталіся беларускія факультатывы. Размаўляем з настаўніцай беларускай мовы і літаратуры, кіраўніцай школьнага музея імя Янкі Купалы Ганнай Іванэ.