Sign up to save your podcastsEmail addressPasswordRegisterOrContinue with GoogleAlready have an account? Log in here.
Разбіраем урбаністычныя пытанні, каб на прыкладзе Гродна высветліць, як зрабіць беларускія гарады ўтульнымі.Якім мае быць грамадскі транспарт?Адкуль узяліся п... more
FAQs about Утульны горад:How many episodes does Утульны горад have?The podcast currently has 52 episodes available.
October 23, 2022Куды падацца: што такое добрыя грамадскія прасторыРазам з архітэктаркай і ўрбаністкай Ілонай Эльяшэвіч разбярэмся, як ацаніць якасць грамадскіх прастор, і якія ёсць танныя і простыя спосабы іх палепшыць.Чым грамадскія прасторы адрозніваюцца ад гарадскіх?Як выглядаюць якасныя грамадскія прасторы?Якія ёсць чэк-лісты для ацэнкі прастор?Колькі балаў атрымае Савецкая плошча ў Гродне?Як палепшыць грамадскія прасторы, калі няма грошай?Чаму не эфектыўна наўпрост пытаць гараджан, чаго ім не хапае ў грамадскіх прасторах?Раім таксама чытаць пастаянную рубрыку "Гарадская прастора" на Hrodna.life: https://hrodna.life/metki/garadskaya-prastora/Спасылка для тых, хто ў Беларусі і не мае VPN: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/metki/garadskaya-prastora/...more39minPlay
October 16, 2022Цячэ ручай, бяжыць ручай: як вызначыць якасць вады ў горадзе?У гэтым выпуску з дапамогай прадстаўніцы арганізацыі «Зялёны тэлефон» Паліны Бурко паспрабавалі адказаць на пытанні:Адкуль у кране бярэцца вада?Ці высахне Нёман?У якіх азёрах можна купацца, а на якія варта проста глядзець?Як на стан вады ў рэках уплываюць… могілкі?Чаму «цвітуць» вадаёмы?Што будзе, калі адмовіцца ад фільтрацыі вады?Чаму прадпрыемствы зліваюць прамысловую ваду ў рэкі?Чым водарасці шкодныя для рыбак?Купляць ваду ў краме ці набыць фільтр?Якую небяспеку для вадаёмаў нясуць качкі і лебедзі?Вельмі раім паглядзець наш лонгрыд пра якасць вады ў Гродне: https://hrodna.life/articles/vada-z-pad-krana/Калі не адкрываецца або не маеце VPN, пераходзьце па гэтай спасылцы: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/vada-z-pad-krana/...more39minPlay
October 04, 2022Дзе гэта вуліца, дзе гэты дом: як мусяць называцца вуліцы ў беларускіх гарадах?Разам з палітолагам Андрэем Казакевічам абмяркоўваем, як варта называць вуліцы ў нашых гарадах, і каму мы павінны ставіць помнікі.Чаму ў кожным горадзе ёсць вуліца Савецкая, а вуліца Коласа – не ў кожным?У чым праблема помнікаў Пушкіну?Што рабіць са статуямі Леніна?Брыкель, Рагачэўскі і Арджанікідзэ – хто ўсе гэтыя людзі?Якую гістарычную назву вяртаць, калі гэтых назваў шмат?Маркс, Дарвін і Гогаль – ці можна ўвогуле называць вуліцы ў гонар замежнікаў?Пачытайце таксама, з якіх вуліц варта пачаць перайменаванне ў Гродне: https://hrodna.life/articles/pazbavitstsa-demanau-revalyutsyii-z-yakih-vulits-treba-pachats-peraymenavanne-u-grodne/У падкасце выкарыстаны фрагменты песень «Районы Кварталы» гурта «Звери», «Частушки» гурта «Сектор газа», «Love hurts» гурта «Narareth», «Весна» гурта «Воплі Відоплясова»....more35minPlay
September 26, 2022Горад з абмежаванымі магчымасцямі: як зрабіць гарады дасяжнымі для розных груп насельніцтва?Разам з менеджаркай некамерцыйнай установы «ІншыЯ» Марынай Штраховай разбіраемся, што такое безбар’ернае асяроддзе і якім групам насельніцтва яно патрэбна.Што такое інклюзія?Якія бар’еры замінаюць перасоўвацца па горадзе?Чаму бардзюры павінны трапіць ва ўрбаністычнае пекла?Як падняцца ўгару, калі цяжка ісці па лесвіцы?Якім чынам гендарныя стэрэатыпы абмяжоўваюць рух?У якіх месцах павінны знаходзіцца шыльды са шрыфтам Брайля?На якой мове маюць быць указальнікі?Як замежнікі арыентуюцца ў грамадскім транспарце?Прачытайце таксама, як у Гродне некалі абмяркоўвалі тэму інклюзіі: https://hrodna.life/articles/inklyuziia-v-grodno/Даведайцеся, як вазочнік з Ліды Аляксандр Аўдзевіч працягнуў кругасветку: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/articles/audzevich-ukraina/Мінздароўя зацвердзіў новыя патрабаванні па безбар'ернасці: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/2022/07/28/normy-dlia-bassejnau/Репортаж из Старого замка, который совсем недоступен для колясочников: " rel="noopener noreferrer">https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/articles/nepristupnyj-staryj-zamok/Посмотрите, как волонтеры в инвалидных колясках протестировали городской общепит на доступность: https://dzh7f5h27xx9q.cloudfront.net/ru/articles/dostupnost-kafe/...more47minPlay
September 11, 2022Катэджы, панэлькі і спальныя раёны – разбіраемся з гарадской забудовайРазам з эксперткай з Мінскай урбаністычнай платформы разбіраемся, што такое гарадская забудова, адкуль узяліся нашыя спальныя раёны, і як палепшыць жыццё ў такіх раёнах.Што не так са спальнымі раёнамі?Чаму «хрушчоўкі» выглядаюць так дэпрэсіўна?Чым адрозніваецца раённая забудова ад квартальнай?Чаму прадпрымальнікі не імкнуцца рабіць кавярні ў спальных раёнах?Каму патрэбныя гарадскія агароды?Як раёны «гета» пераўтвараюцца ў хіпстарскія месцы?Прайдзіце тэст і даведайцеся, ці зможаце вы адрозніць паміж сабой спальныя раёны Гродна.Чытайце таксама на Hrodna.life:Што зрабіць, каб «спальнікі» не спалі (расказала ўрбаністка Надзея Царанок)Чаму спальныя раёны Гродна ўсе такія аднолькавыя?Паглядзіце, як рос і змяняўся Гродна апошнія 20 гадоў...more39minPlay
September 04, 2022Make Hrodna green again: як і навошта рабіць горад больш зялёным?Разам з аператаркай праекту “Зялёны тэлефон” Палінай Бурко разбіраемся, як і навошта варта азеляняць нашыя гарады.Навошта ў горадзе ўвогуле дрэвы? Чаму азеляненне – гэта не толькі дрэвы, але і іншыя расліны?Куды звярнуцца, каб пасадзіць дрэва ў сваім двары?Ці варта ўвогуле касціь траву, і прычым тут кляшчы?Чаму бабулі, якія вырошчваюць агуркі каля шматкватэрных дамоў, – класныя?Ці можна лічыць парк Жылібера ўвогуле паркам?Што яшчэ пачытаць па тэме: Пекла па-гродзенску. Як дрэвы маглі б уратаваць нас ад спёкі, але іх не хапаеДаведацца, якія планы па азеляненні ў Гродне: «Не засаживать город лесом, а благоустроить то, что есть». Как будут озеленять Гродно до 2030 года...more36minPlay
August 28, 2022Кава на вынас: якіх рэстаранаў не хапае гродзенцам?Трэнды ў развіцці грамадскага харчавання мяняюцца з надзвычайнай хуткасцю. Калісьці ў горадзе мы маглі паесці або ў даражэзных рэстаранах, або ў працоўных сталовых. Праз некаторы час з’явіліся намёты з піражкамі і кафетэрыі з растваральнай кавай. Зараз горад ахапілі ўтульныя кавярні, піцэрыі, гастра-бары і рэстараны хуткага харчавання. Як мяняюцца рэстарацыі і як гэтыя змены ўплываюць на грамадскае жыццё, разбіраемся разам са стваральнікамі інстаграм-праекта «grodno.est».Чаму кавярні – болей не проста месцы для паесці?Навошта патрэбныя гастрафэсты?Якімі хітрыкамі рэстарацыі прыцягваюць спажыўцоў?Чаму гродзенскія кавярні такія маленькія?Каму патрэбныя кава без кафеіну і малако без лактозы?Чаму для сустрэч з сябрамі, каханымі і калегамі мы абіраем розныя рэстараны?А Андрэй жа яшчэ і вядучы нашага сяброўскага падкаста "Гаворыць Гродна"! Паслухайце яго абавязкова.Дарэчы, прам зараз у Гродне рыхтуюцца да адкрыцця чатыры новыя рэстараны!...more41minPlay
August 21, 2022Гуляемся са шрыфтамі: што такое гарадскі дызайн-код?Разбіраемся разам з дызайнерам і ўрбаністам Віталём Богдзелем, навошта гораду ўласны дызайнер, чаму нам не падабаюцца рознакаляровыя шыльды, і чаму сметніцы са шляпамі не такія ўжо і благія.Што такое брэнд горада?Чым брэнд адрозніваецца ад дызайну?Як распрацаваць гарадскі дызайн код?Чаму варта мець аднолькавыя лавачкі ва ўсім горадзе?Як звязаны горад Гродна і напой Ягермайстар?Ці можна прымусіць Макдоналдс змяніць лагатып на карысць горада?Калі вам спадабаўся падкаст, вы можаце падараваць аўтарам кубачак кавы :)У выпуску выкарыстоўваецца песня «Районы-кварталы» гурта «Звери», песня «Coca-Cola. Адчуй гэта лета па-свойму!» гурта NAVIBAND і песня « Wonderful Dream (Holidays Are Coming)» у выкананні Melanie Thornton....more36minPlay
August 14, 2022Бачылі ноч, гулялі ўсю ноч: што адбываецца ў горадзе пасля захаду сонца?Разам з антрапалогам і ўрбаністам Андрэем Ваз’янавым разбіраемся, хто не спіць у начным горадзе і якая інфраструктура патрэбная гараджанам у цёмны час сутак.Хто працуе ноччу?Як павінны асвятляцца дарогі?Ці праўда ноччу здараецца болей злачынстваў?Як звязаны цягнікі і гарадскія аўтобусы?Якая карысць ад офісаў, калі супрацоўнікі спяць?Ці сапраўды ноч цёмная і поўная жахаў у беларускіх гарадах?Калі вы ўжо цікавіцеся тэмай начнога горада, то вось вам карысны матэрыял - поўны спіс начных крамаў Гродна.У выпуску выкарыстаны фрагмент песні «Районы, кварталы» гурта «Звери»....more48minPlay
August 07, 2022Трымайцеся за поручні: што такое зручны гарадскі транспарт?Разам з антрапалогам і ўрбаністам Андрэем Ваз’янавым разбіраем складаныя транспартныя пытанні.Чаму ў Гродне заўсёды перагружаныя тралейбусы?Як зрабіць гарадскі транспарт акупляльным?У чым небяспека электробусаў?Ці эфектыўная рэклама ў аўтобусах?Чаму маршрутчыкі слухаюць музыку так гучна?Ці сапраўды трамвай – найлепшы сродак транспарту?У выпуску выкарыстаны фрагмент песні «Районы, кварталы» гурта «Звери»....more48minPlay
FAQs about Утульны горад:How many episodes does Утульны горад have?The podcast currently has 52 episodes available.