
Sign up to save your podcasts
Or


Здаецца, мы яшчэ знаходзімся на тым этапе, калі большасьць мяркуе, што мастацкія творы знаходзяцца толькі ў галерэях ды музэях, а не наўпрост пад ўласнымі нагамі па дарозе з дому на працу ці вучобу. Як і навошта гораду станавіцца месцам для самавыяўленьня гараджан, як гэта адыбываецца ў беларускіх гарадох і ці ўсе візуальныя творы ў горадзе аднолькава карысны? А можа проста глупа й бессэнсоўна задаваць такія пытаньні, і мастацтва павінна быць такім, якое яно ёсьць?
У бягучым эпізодзе шукаем адказы на гэтыя пытаньні разам з культурніцкім актывістам і віцяблянінам Уладзем Булаўскім.
Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.
e-mail: [email protected]
Ці грунтуецца гарадзкая культура на адпаведнай памяці й перадачы гэтага досьведа ад аднаго гарадзкога пакаленьня да другога? Ці можна зьехаць з гораду, але каб пры гэтым горад застаўся ўнутры чалавека? Чаму мы называем новыя тапаграфічныя аб’екты па старых назвах? Агулам паспрабуем давесьці той факт, што той, хто ня памятае сваёй мінуўшчыны, ня мае й будучыні.
І размаўляем пра гэта мы з архітэктарам і рэстаўратарам Раманам Забелам.
Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.
e-mail: [email protected]
У гэтым эпізодзе спрабуем вызначыць, што такое "трэцяя" прастора ў горадзе, і як яна паляпшае жыцьцё гараджан. То бок чаму наяўнасьць паркаў, наберажных альбо зручных вуліц павінна рабіць людзей больш шчасьлівымі й задаволенымі.
З гэтай нагоды мы запрасілі ў госьці архітэктарку, урбаністку, мэнэджарку праэктаў Менскай Урбаністычнай Плятформы Ілону Эльяшэвіч.
Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.
e-mail: [email protected]
У гэтым эпізодзе мы размаўляем пра дваравыя ініцыятывы, магчымасьці гараджан удзельнічаць у зьменах гарадоў на ўзроўне й прыкладзе дваровых актыўнасьцяў, абмяркоўваем важнасьць нізавога актывізму, з чаго трэба пачынаць стварэньне дваравой ініцыятывы, як пабудаваць гарызантальныя сувязі паміж суседзямі й ці трэба ўлічваць меркаваньне кожнага.
Госьцем выпуска стала сацыёляг, адмыслоўца па гарадзкіх дасьледваньнях, вядучы спэцыяліст дасьледчай кампаніі “Новак” Алена Лебедзева.
Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.
e-mail: [email protected]
Тэмай бягучага выпуска стала мясцовае самакіраваньне, дзе мы паспрабавалі абмеркаваць ягоную карысьць для простага беларускага чалавека, чаму для гараджаніна й гараджанкі важна пачуцьцё адказнасьці за месца, у якім яны жывуць, і як узрошчваць гэтае пачуцьцё. А таксама якія ў Беларусі ёсьць формы самакіраваньня, і як імі правільна карыстацца. У якасьці госьця мы запрасілі экспэртку Менскай урбаністычнай плятформы Лізавету.
Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.
e-mail: [email protected]
У гэтым эпізодзе шукаем адказы па тэме “Што такое супольнасьць”: як яна ствараецца, падтрымліваецца й разьвіваецца. Навошта трэба ўлічваць інтарэсы ўсіх супольнасьцяў, нават самых маленькіх, а таксама спрабуем вызначыць іх асноўную ролю ў пабудове й разьвіцьці гарадоў на лякальным і глябальным узроўнях.
Адказы шукаем разам з архітэктаркай, экспэрткай саўдзельніцкага праэктаваньня й сыстэмнасьці ў праэктаваньні, лектаркай і мэнтарам архітэктурнай школы МАРШ Надзеяй Царанок.
Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.
e-mail: [email protected]
У гэтым выпуску мы паспрабавалі разабрацца з практычнымі ведамі аб гарадзкім актывізме, якія бываюць узроўні ўдзелу гараджан у праэктаваньні свайго гораду, і якія ёсьць інструмэнты й мэханізмы ўдзелу ў працэсах іх зьмяненьняў.
Паразмаўляць на гэтую тэму з намі ласкава пагадзіўся актывіст, незалежны журналіст і краязнаўца з Гомеля Яўген Меркіс.
Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.
e-mail: [email protected]
У бягучым эпізодзе новага сэзона ўрбаністычнага падкаста “Заехаць у горад” пад назвай “Гарадзкая культура й культура гараджаніна” мы размаўлялі пра гарадзкую культуру й культуру гараджаніна: як яна ўтвараецца, на што ўплывае й чаму яна так важна для ўстойлівага разьвіцьця гарадоў, калі гараджанін пачынае адчуваць сябе гараджанінам і якія могуць быць перашкоды на гэтым шляху, ці сапраўды беларускія гарады зьнішчылі беларускую вёску й перарвалі сувязь пакаленьняў.
У якасьці госьця быў запрошаны літаратар і публіцыст Севярын Квяткоўскі.
Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.
e-mail: [email protected]
Наступны эпізод сэзона “Права на горад” пад нумарам два тычыўся разбору пытаньня, як выглядае сучасны беларускі гараджанін і гараджанка, якія іх хвалююць праблемы і пытаньні, а таксама якія ў іх паводзіны падчас жыцьця ў горадзе. Пры гэтым мы пастараліся не абмінуць увагай і маленькія гарады, таму шмат параўнаньняў робім з буйнымі, каб знайсьці адрозьненьні й падабенствы паміж імі. І ўсё гэта ненавязьліва прыправілі лёгкімі статыстычнымі дадзенымі.
У гэтым выпуску пра жыхароў беларускіх гарадоў мы размаўляем з дырэктарам па дасьледваньнях Цэнтра новых ідэй (скарочана ЦНІ) і дырэктарам беларускай ініцыятывы Chatham House Рыгорам Астапеням.
Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.
e-mail: [email protected]
Гэта першы запіс новага сэзона пад назвай “Права на горад”, які распачынае дыскусыю і вывучэньне тэрміна “горад” на беларускім прыкладзе: хто ў ім жыве, чым звычайна займаецца, як камунікуе паміж сабой і аб’ядноўваецца ў супольнасьці, якія праблемы мае й як іх вырашае. Менавіта ў дадзеным эпізодзе вызначаецца дыфіныцыя слова “горад” і ягоны гістарычны кантэкст, чаму яны наогул утвараліся і як трансфармаваліся ў нашае сучаснае ўспрыманьне.
У якасьці госьця на гэтую размову мы запрасілі дацэнта Дэпартамэнта сацыяльных навук Эўрапейскага гуманітарнага ўнівэрсытэта (ЭГУ) й сузаснавальніка Лябараторыі крытычнага ўрбанізму Сяргея Любімава.
Калі вы хочаце прачытаць размову па тэзах у сьціснутай форме, то залятайце на наш тэкставы гайд. Але, натуральна, мы раім вам паслухаць эпізод поўнасьцю.
e-mail: [email protected]
From the publisher's feed