
Sign up to save your podcasts
Or


Вітаначкі! З вамі зноў Воля Новік, і гэта мой чарговы відэадзённік.
Сёння я разважаю пра тое, як страта блізкага чалавека змяніла маё стаўленне да жыцця, а ўсведамленне смерці дапамагло правільна расставіць прыярытэты і паскорыла мой прагрэс.
Memento mori і любіце адно аднаго 🤍
Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/s2RkKDRNL5Y
YouTube | Patreon | Instagram
Вітаначкі! З вамі зноў Воля Новік, і гэта мой чарговы відэадзённік.
Апошні месяц выдаўся вельмі няпростым: праблемы на працы, раптоўны пераезд і чарговая спроба пачаць жыццё з нуля.
Сёння распавядаю пра тое, як перажыць здраду і вярнуць сабе кантроль над уласным жыццём.
Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/QA1dwwPolvU
YouTube | Patreon | Instagram
Прывітанне. З вамі зноў Воля Новік.
Я ненадоўга знікла з медыяпрасторы, і ў гэтым відэадзённіку нарэшце распавядаю, што са мной адбывалася апошнія некалькі тыдняў.
Гэта вельмі асабістае відэа пра дэпрэсію, выгаранне і зацяжную пракрастынацыю. Пра моманты, калі цяжка ўстаць з ложка, калі лягчэй гаварыць з камерай, чым з блізкімі, і калі звычка пастаянна быць прадуктыўнай толькі робіць усё горш.
Яшчэ я кажу пра ментальнае здароўе, страту блізкага чалавека і пра тое, чаму таксічная прадуктыўнасць — не заўсёды шлях да лепшага жыцця.
Гэта не інструкцыя «як выйсці з дэпрэсіі» і не экспертная парада. Проста я, мой даволі цяжкі перыяд і спроба шчыра расказаць пра тое, што са мной адбываецца.
Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/uW3t6otj-RA
YouTube | Patreon | Instagram
Вітаначкі! З вамі зноў Воля Новік, і гэта мой чарговы відэадзённік.
Сёння я расказваю пра тое, што мой беларускі пашпарт заканчваецца менш чым праз месяц, а мой літоўскі ВНЖ — менш чым праз год. І гэта прымусіла мяне задумацца пра тое, што будзе далей.
Я ўспамінаю свой ад'езд з Беларусі, пяць гадоў жыцця ў Літве і разважаю пра тое, ці варта мне заставацца тут далей.
З вас лайк, каментар і падпіска. З мяне — больш шчырага кантэнту 🤍
Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/rxGn0v_1ajE
YouTube | Patreon | Instagram
Йоў! З вамі зноў Воля Новік, і сёння я разважаю пра тое, чаму мне ўсё складаней успрымаць музыку як нешта, што існуе па-за кантэкстам, і чаму я больш не хачу аддзяляць твор ад чалавека, які яго стварыў.
А яшчэ кажу пра тое, што падаўленне эмоцый і спроба трымаць твар увогуле не дапамагаюць.
Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/tWd3n-UMzbo
YouTube | Patreon | Instagram
Як жыць без працы і пры гэтым не адчуваць, што ты страціў сябе? Гэта мой влог па-беларуску, дзе я дзялюся сваімі думкамі пра жыццё без працы, пошук сябе і спробы зразумець, чаго я насамрэч хачу.
Я распавядаю пра тое, чаму ў мяне няма сталай працы, што дапамагае мне ўставаць з ложка, як я выбіраю паміж «хачу» і «магу» і чаму пасля 30 часам здаецца, што ты ўсё яшчэ не зразумеў, кім хочаш быць.
Гэта не інструкцыя «як не працаваць» і не спроба даць універсальныя адказы. Хутчэй, шчырая размова пра крызіс 30 гадоў, сэнс жыцця і пра тое, як знайсці сябе, калі звыклы сцэнар больш не працуе.
Калі вам таксама знаёмае адчуванне, што вы крыху заблукалі і не разумееце, куды рухацца далей — магчыма, гэты влог вам адгукнецца 🤍
Глядзіце відэаверсію на YouTube: https://youtu.be/jT4tL8-dUHY
YouTube | Patreon | Instagram
From the publisher's feed