Не так даўно беларусы ў Вільні адсвяткавалі Купальскую ноч. Варта адзначыць, што гэта быў хутчэй знакавы дабрачынны канцэрт каб звярнуць увагу і нагадаць, што ў Беларусі людзі пацярпелі нават за тое, што проста вадзілі карагоды.
Напрыклад, простым грамадзянам Брэста, якія на скрыжаванні праспекта Машэрава і бульвара Касманаўтаў выстраіліся ў карагод, спявалі песні і танчылі, прысудзілі 244 гады за гэта.
Але што такое Купальская ноч для Беларусі ў традыцыйным сэнсе? Чаму нашыя продкі яе святкавалі? Ці праўда, што такая забаўка была звязана з сэксам? І якія яшчэ падрабязнасці ад нас хавае гісторыя? Даведаемся ў гэтым падкасьце ў аднаго з арганізатараў свята.
Тэкставая версія на сайце: https://belarus.fm/live/18/
Калі вы жадаеце з намі звязацца, але баіцеся выкарыстоўваць каментары, прапануем напісаць нам на e-mail. Пасля гэтага дастаткова будзе выдаліць свой ліст з папкі «Адпраўленыя».
Наш адрас: [email protected]
❤️ Падтрымайце Belarus FM: https://buymeacoffee.com/belarus
Belarus FM – медыйная платформа некамерцыйнай арганізацыі Belarus Freedom Media, VšĮ, зарэгістраванай у Літве.