Беларусь з’яўляецца часткай заходнееўрапейскай культурнай прасторы, і для нас вельмі важныя прыватная ўласнасць, эканамічны дабрабыт і стабільнасць у добрым сэнсе гэтага слова. Але ў 21 стагоддзі беларусы зразумелі, што для таго, каб усё пералічанае ў нас было, трэба, каб у нас было нармальнае грамадства, законы, якія працуюць, і ўлада, якая змяняецца. Бо адраджэнне эканамічнае ідзе побач з адраджэннем нацыянальным і адно без другога ў нашым выпадку немагчымае, перакананы Алесь Міхалевіч.
Пра тое, чаму немагчыма пабудаваць эканамічны дабрабыт, не збудаваўшы нацыянальна-арыентаванае грамадства, у чым бяда “хатаскрайнікаў” і чым для нацыянальнага будаўніцтва быў так важны 2020 год, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Міхалевічам.