Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Алесь Чумакоў: супольна спяваць свае песні — ідэя, якая нас яднае
    22 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў.
    Нам увесь час нешта навязваюць. І найчасцей гэта не наша, не беларускае, а аднекуль прынесенае, чужынскае. Але галоўнае ў гэтай сітуацыі — адсутнасць свабоды выбару. Адсутнасць роўных правоў у гэтага прынесенага і ў нашага, беларускага. Знаёміцца з іншымі культурамі і здабыткамі трэба. Але калі будзе сапраўдная свабода выбару, беларусы абавязкова звернуцца да свайго. І мы яшчэ заспяваем разам на вуліцах сваіх гарадоў і вёсак свае, беларускія песні, перакананы Алесь Чумакоў.
    Пра тое, чаму лукашэнкаўскі рэжым так варожа ставіцца да беларускай культуры і гісторыі, як змяняе чалавека знаёмства з беларускай спадчынай і чаму галоўнай каштоўнасцю з’яўляецца свабода выбару, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Чумаковым.
    1 hr 5 min
  • Сцяпан Пуціла: атачаць сябе аднадумцамі і ісці да сваёй мэты — ідэя, якой жыву
    8 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — заснавальнік медыяпраекта NEXTA Сцяпан Пуціла.
    Практычна ўсю сваю гісторыю наш народ, наша нацыя выжывала. І ў гэтым уменні мы сталі адмыслоўцамі. Бо каб выжыць у тых умовах, якія існавалі на гэтай зямлі стагоддзямі, недастаткова было проста выпадковасці ці волі лёсу. Мы, безумоўна, выжывем і гэтым разам. Пытанне толькі ў тым, як мы будзем жыць далей і якую Беларусь пакінем сваім дзецям і ўнукам? Таму сёння мы мусім гуртаваць вакол сябе аднадумцаў і разам ісці на святло нашай беларускай зоркі Венеры. І мы абавязкова дойдзем, перакананы Сцяпан Пуціла.
    Пра тое, чаму быць “белай варонай” у асяроддзі рускамоўных аднагодкаў не страшна, як нас мяняе эміграцыя і як нам заставацца беларусамі насуперак усім выклікам, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Сцяпанам Пуцілам.
    56 min
  • Глеб Фіцнер: беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню
    24 верасня ў эфіры Еўрарадыё — даследчык, стыпендыят даследчыцкай праграмы імя Віталя Сіліцкага Цэнтра новый ідэй, студэнт Карлава ўніверсітэта Глеб Фіцнер.
    Сёння беларусы падзелены тэрытарыяльна, у нас рознае стаўленне да нейкіх гістарычных падзей, мы можам нават размаўляць на розных мовах, але ёсць і тое, што нас яднае. Гэта і сувязь праз стаўленне да нашай Айчыны, і разуменне таго, што мы ўсе, такія розныя — беларусы. Народ, які як птушка Фенікс: нараджаецца, згарае — і ізноў адраджаецца. Толькі згараць, знішчацца амаль цалкам нам не наканавана бясконца. Гэта не непарушнае кола. Таму што мы беларусы, мы ёсць адзін у аднаго, і мы будзем рабіць усё для таго, каб і надалей быць адно ў аднаго, перакананы Глеб Фіцнер.
    Пра тое, чаму беларусы падобныя да птушкі Фенікс і ці наканавана нам бясконцае знішчэнне і аднаўленне, пра значнасць беларускай мовы і стомленасць ад “моцнай улады” мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Глебам Фіцнерам.
    57 min
  • Валянцін Стэфановіч: мы розныя, але дом у нас адзін — і нам там быць гаспадарамі
    9 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч.
    Дзяржава павінна быць максімальна прыязнай да сваіх грамадзян. Гэта тычыцца і пытання законнасці, калі законы роўныя для ўсіх, і свабоды бізнесу, і правоў чалавека. І свабоды выбару мовы. Безумоўна, мы мусім папулярызаваць і прасоўваць беларускую мову, а ва ўмовах двухмоўя чыноўнік павінен валодаць дзвюма мовамі. Каб у выпадку, калі Лукашэнка на судзе захоча выступаць па-руску, суддзя вёў яго судовае пасяджэнне па-руску, перакананы Валянцін Стэфановіч.
    Пра тое, чаму тэма правоў чалавека такая важная для пабудовы нацыянальнай дзяржавы, ці магчыма дамагчыся перамогі выключна мірным супрацівам і ці мае народ права на супраціў сілавы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінам Стэфановічам.
    1 hr 10 min
  • Яўген Гуцалаў: прасоўвайце беларушчыну і ганарыцеся сваім — мая ідэя
    27 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — падарожнік, ютуб-блогер Яўген Гуцалаў.
    2020 год выразна прадэмастраваў разуменне нацыяй сваёй ідэнтычнасці і прыняццё гэтай ідэнтычнасці. У той жа самы час беларусы прадэманстравалі і працягваюць дэманстраваць гатоўнасць узяць на сябе адказнасць і за свае дзеянні, і за свой дом, і за сваю краіну. І гэта разуменне дапаможа нам у будучым не толькі аб’яднаць разкіданую нацыю, але і адбудаваць сваю краіну, перакананы Яўген Гуцалаў.
    Пра тое, чаму, паважаючы чужое, нельга забывацца пра сваё, як знайсці сваю беларускасць і ці сапраўды беларуская ідэнтычнасць у “знятым абутку і мірным пратэсце”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Гуцалавым.
    54 min
  • Серафіма Беларусава: самазахаванне — ідэя, якая дае нацыі надзею выжыць
    13 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальніца і першая кіраўніца Рады беларускай суполкі ў Даніі Серафіма Беларусава.
    Стагоддзі жыцця на мяжы выжывання — як этнасу і як нацыі — навучылі беларусаў прыстасоўвацца да абставін і выжываць. Выжываць дзеля захавання і сябе, і свайго беларускага. І тое, што мы захаваліся насуперак усім нягодам і спробам нас вынішчыць, дае надзею, што мы здолеем не проста выжыць, але і пабудаваць сваю нацыянальную дзяржаву, перакананая Серафіма Беларусава.
    Пра тое, чаму эміграцыя — гэта не смерць, як у сабе падтрымліваць агмень беларускасці і чаму беларусы нягнуткія, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Серафімай Беларусавай.
    58 min
  • Алесь Казак: разумець, куды і з якой мэтай далей рухацца — наша ідэя сёння
    30 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Алесь Казак.
    Якое б “надвор’е” не было навокал у нейкі гістарычны перыяд, нацыя і дзяржава мусяць мець моцны “якар” у выглядзе сваёй нацыянальнай ідэі. Бо калі ў вас не будзе таго, што ўтрымае ваш карабель у гэтым турбулентным свеце, вас чакае катастрофа. Найхутчэй, для кожнага гістарычнага перыяду ў нацыі павінна быць іншая, адпаведная часу, нацыянальная ідэя, але быць яна павінна абавязкова, перакананы Алесь Казак.
    Пра тое, чаму сёння ў беларусаў наўрад ці атрымаецца адседзецца на гістарычнай узбочыне, ці гатовы беларусы выбраць бок, у які далей рушыць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Казаком.
    1 hr
  • Васіль Плешкуноў: вярнуць сабе сваё беларускае — такой бачу нашу ідэю сёння
    16 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да волі” і грамадскай арганізацыі “Акцыі беларусаў у Варшаве” Васіль Плешкуноў.
    Беларуская нацыя, беларуская дзяржава не зможа існаваць, калі не верне сабе сваё. Пачынаючы ад краіны, дзе пануюць прыхадні з суседняй дзяржавы, і працягваючы сапраўдным буларускім духам нашага народа. Гэта і наша мова, і наша культура, і нашы традыцыі, і наша гісторыя. Але мы мусім не толькі вяртаць, але і развіваць гэтую беларускасць, рабіць яе сучаснай і адпаведнай часу. Ну, і не менш важнае — вярнуць у дзяржаву нашу беларускую справядлівасць, перакананы Васіль Плешкуноў.
    Пра тое, чаму нельга спыняцца ў сваім імкненні не проста вярнуцца на радзіму, але і вярнуць сабе тую радзіму, як аднавіць справядлівасць і ці магчыма гэта без люстрацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Плешкуновым.
    59 min
  • Павел Севярынец: Ісус Хрыстос, які размаўляе па-беларуску — адвечная наша ідэя
    2 ліпеня ў эфіры Еўрарадыё — сустаршыня аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя”, пісьменнік, былы палітвязень Павел Севярынец.
    Беларускае грамадства, беларуская дзяржава павінны жыць паводле сваёй нацыянальнай ідэі. І нават у сітуацыі, калі гэтая ідэя сутыкаецца з супрацьдзеяннем, непрыняццем, неразуменнем, яна праб’е сэрца сама, навылёт. У той самы момант, калі мы яе выказваем, калі мы пачынаем маліцца па-беларуску, спяваць па-беларуску, размаўляць па-беларуску. Бог працуе праз сэрцы людзей, там перагародкі зносяцца імгненна. Гэта будзе, і будзе гэта як паводка, перакананы Павел Севярынец.
    Пра тое, чаму неабходна захоўваць сваю беларускасць у любых умовах, чаму важна пусціць Бога ў сваё сэрца, і што нам рабіць з Расіяй, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Севярынецам.
    1 hr
  • Люда Астапчук: збірацца разам і святкаваць жыццё — найлепшая ідэя сёння
    25 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускай суполкі Сіэтла Люда Астапчук.
    Не варта чакаць, пакуль нехта прыйдзе і нешта для вас ці за вас зробіць. Толькі ўласнымі высілкамі, толькі асабістым удзелам можна нешта годнае і добрае арганізаваць: святкаванне Купалля, канцэрт, курсы беларускай мовы, Дранік-фэст, прэзентацыю ці велапрабег — толькі калі сам для гэтага будзеш рабіць усё неабходнае, нешта атрымаецца. І беларусы на такое здольныя, перакананая Люда Астапчук.
    Пра тое, чаму за мяжой так важна захоўваць свае беларускія карані і сувязь з Бацькаўшчынай, як выхаваць дзяцей беларусамі ў эміграцыі і чаму так важна беларусам сёння быць побач адзін з адным і будаваць свае суполкі па ўсім свеце, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Людай Астапчук.
    1 hr 7 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners