euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Марыя Калеснікава. Пра турму, вызваленні і “легітымізацыю рэжыму”
    Пра неабходнасць рабіць усё магчымае, дамаўляцца ці нават гандлявацца з рэжымам, але выцягваць з-за кратаў палітвязняў былая палітзняволеная Марыя Калеснікава казала з першых дзён свайго вызвалення. І нават на фоне перамоўнага трэка ЗША — Беларусь, па якім палітвязні вызваляліся (хай сабе і з дэпартацыяй з краіны і без дакументаў), заклікі Калеснікавай шмат для каго гучалі непрымальна. Але потым быў “польскі трэк” і вызваленне Пачобута, з’явіўся “Ліст палітзняволеных”, і стаўленне да слоў Калеснікавай пачало мяняцца. Хоць адказу на пытанне пра спыненне рэпрэсій дагэтуль няма.
    Што было самым страшным у зняволенні і ці стала нешта непрыемным адкрыццём пасля вызвалення? Ці сапраўды існуе меркаванне, што “галоўнае — вызваліць краіну, а людзі могуць пасядзець”, і ад каго яна гэтыя тэзісы чула? Як схіліць краіны ЕС больш актыўна “ўпісвацца” за беларускіх палітвязняў і ці прывядзе гэта да спынення рэпрэсій у краіне? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з былой палітзняволенай, адной з лідарак пратэстаў 2020 года Марыяй Калеснікавай
    1 hr 1 min
  • Кім Самусенка. “Санкцыі скончацца, а рэпрэсіі застануцца”: якім чынам дамагацца вызваленняў?
    Не ўсе палітвязні паставілі свае подпісы пад “Лістом палітвязняў” са зваротам да лідараў краін ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі далучыцца да амерыканскага перамоўнага трэка з Мінскам. Больш за тое, у часткі палітвязняў змест гэтага звароту выклікаў рэзка адмоўную рэакцыю. І не таму, што нехта з іх не хоча вызвалення тых, хто па-ранейшаму застаецца ў зняволенні, дзе ўмовы больш падобныя на катавальню. Непрыняцце выклікаюць, па словах крытыкаў ліста, метады, пры дапамозе якіх аўтары звароту заклікаюць змагацца за вызваленне.
    Чаму Самусенка адмовіўся падпісваць “Ліст палітвязняў” і лічыць саму назву звароту маніпулятыўнай? Ці сапраўды існуе меркаванне, што “галоўнае — вызваліць краіну, а людзі могуць пасядзець”? Якія моманты ў звароце не прапісаны альбо наўмысна не ўзгаданы, па меркаванні Самусенкі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, актывіст і сябра Рады грамадскага руху "Дзея" Кім Самусенка
    40 min
  • Наталля Васілевіч. Пра “падваенне” БХД, ваяўнічасць царквы і хрысціянскае прабачэнне рэжыму
    Сцвярджэнне, што беларусы — маларэлігійныя людзі, не знаходзіць свайго пацвярджэння. А як яшчэ можна ставіцца да таго, што нават у палітыцы, ад якой у нас засталося, лічы, нічога, у беларусаў цяпер ажно дзве палітычныя структуры, якія называюць сябе Хрысціянскімі дэмакратамі! Дзейнасць адной аднавіў і сам жа яе ўзначаліў Павел Севярынец. Другую крыху раней стварыў яго былы паплечнік па БХД Віталь Рымашэўскі. Але ёсць нюанс…
    Што не так з падваеннем Хрысціянскіх дэмакратый як палітычных структур? Як глыбока Рассупрацоўніцтва пусціла свае карані ў структуры БПЦ і чым гэта пагражае? Чаму нават пытанне вызвалення палітвязняў падзяліла беларускае грамадства і саміх палітвязняў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    45 min
  • Роза Турарбекава. Перамовы з тэрарыстамі: ці дапамогуць яны спыніць вайну і рэпрэсіі
    Прэзідэнт Фінляндыі Аляксандр Стуб і прэм’ер-міністр Нарвегіі Ёнас Гара Сцёрэ па ўласнай ініцыятыве правялі тэлефонную размову з Уладзімірам Пуціным. Гаварылі пра мір ва Украіне. У адказ пачулі пра “канфрантацыйную палітыку краін НАТА і ЕС, якая зацягвае канфлікт ва Украіне”. Вось толькі прэм’еры Швецыі Ульф Крыстэрсан і Даніі Метэ Фрэдэрыксэн выказалі сумневы ў тым, што тэлефонная размова з Пуціным набліжае мір ва Украіне. Прыблізна гэтак жа прадстаўнік прэзідэнта Польшчы адрэагаваў на “Ліст палітзняволеных” са зваротам да краін ЕС з заклікам далучацца да амерыканскага перамоўнага трэка…
    На што спадзяюцца Стуб і Сцёрэ, тэлефануючы Пуціну, і чаму не пайшлі на пасярэдніцтва Лукашэнкі? Як глыбока Беларусь правалілася ў Саюзную дзяржаву і якія пытанні Мінск вырашае без азірання на Маскву? Чаму ліст з заклікам да краін ЕС аб вызваленні палітвязняў стаў сродкам барацьбы супраць Офіса Ціханоўскай і наноў падзяліў беларусаў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    45 min
  • Маргарыта Ляўчук. Опера, джаз і “Красная зелень”: Ляўчук выпраўляецца ў тур па Еўропе
    Днямі беларуская оперная спявачка Маргарыта Ляўчук анансавала вялікі канцэртны тур на лістапад і снежань 2026 года. Запланаваная канцэртная праграма сапраўды маштабная — у ёй класіка, джаз, сатырычнае шоу і калядныя канцэрты. Не, не ўсё і адразу, а па чарзе, але тым не менш выглядае такі падыход вельмі незвычайна.
    Да чаго можна прывыкнуць, а да чаго немагчыма, жывучы ў краіне, у якой ідзе вайна? Ці рэальна сумясціць у адным туры некалькі такіх розных жанрава праграм? Ці дапамагае творчасць справіцца з сённяшнімі выклікамі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае спявачка Маргарыта Ляўчук
    44 min
  • Аляксандр Фрыдман. “Стаміліся чакаць”: ад студэнтаў у Сербіі да беларускіх палітвязняў
    Вучыч на выбарах у Сербіі прайграў, але па выніку ад перамогі “Студэнцкага спіса” еўрапейская палітыка санкцыйнага ціску на Расію (і Беларусь) не выйграла. Прадстаўнік “Студэнцкага спіса” Йова Бакіч заявіў, што Сербія “не далучыцца да санкцый і не адмовіцца ад расійскага газу”. Такім чынам спіс прыхільнікаў… памяркоўнага стаўлення да супрацы з Расіяй калі не пашырыўся, то і не паменеў пасля пройгрышу Вучыча. А значыць, спадзевы схіліць пэўную частку заходніх палітыкаў да гандлю з Лукашэнкам існуюць. Тым больш калі гэты гандаль можна апраўдаць гуманітарнымі мэтамі — вызваленнем палітвязняў.
    Што для еўрапейскай знешняй палітыкі азначае пазіцыя новага кіраўніцтва Сербіі адносна Расіі? Ці пачуе Еўропа зварот аўтараў “Ліста палітвязняў” і ці чакаць змены палітыкі адносна Мінска бліжэйшым часам? Ці магчыма з дапамагой адмены санкцый дамагчыся вызвалення ўсіх і спынення рэпрэсій? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    41 min
  • Вольга Лойка. Пра “схемкі” ў Манголіі, дзіркі ў бюджэце і гандаль санкцыямі
    Падчас адмысловай нарады, прысвечанай сённяшняму стану адносін з ЗША, Лукашэнка, як звычайна, найперш засяродзіўся на эканамічных пытаннях, крыху прайшоўся па палітычных і зусім мімаходзь узгадаў палітвязняў. І ў наступныя дні заняўся звыклай справай — іспекцыяй палёў, фермаў і іншых гаспадарак ды прадпрыемстваў. А звыклая міжнародая павестка ў выглядзе візіту чарговага расійскага губернатара была разбаўлена сустрэчай з кіраўніком Манголіі. Але тэма палітвязняў не знікала з павесткі. Спачатку да яе вярнуўся лукашэнкаўскі прадстаўнік у ААН Рыбакоў, а потым з’явіўся так званы “Ліст 73-х палітвязняў”…
    Ці будзе ад падпісаных дамоўленасцей з Манголіяй той эканамічны вынік, які абяцае Лукашэнка і яго прапаганда? Чым адметныя апошнія экскурсіі Лукашэнкі ў палі і на прадпрыемствы? Ці магчыма з дапамогай адмены санкцый дамагчыся вызвалення ўсіх і спынення рэпрэсій? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
    43 min
  • “Ліст палітвязняў”: ці дапаможа ён вызваліць з-за кратаў усіх і спыніць рэпрэсіі
    Пад “Лістом былых палітзняволеных” са зваротам да лідараў краін ЕС, Вялікабрытаніі, Швейцарыі і Нарвегіі ўжо падпісалася звыш 100 чалавек. Але нямала сярод былых палітвязняў і тых, хто катэгарычна не згодны з яго зместам. Хоць ніхто не адмаўляе таго, што вызваляць палітвязняў трэба.
    Як і кім была народжана ідэя ліста і якую стратэгію яны прапаноўваюць заходнім палітыкам? Ці не лічаць аўтары ліста, што яны ўнеслі раскол у лагер былых палітвязняў? За якія чырвоныя лініі не гатовы заходзіць аўтары ліста? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць былыя палітзняволеныя — экс-рэдактарка партала TUT.BY Марына Золатава і праваабаронца Наста Лойка
    47 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

307 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

354 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners