euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Фрыдман. Як хутка дзеля бяспекі Еўропа забудзецца пра беларускіх палітвязняў.
    Па даручэнні Дональда Трампа яго спецпрадстаўнік па Беларусі Джон Коўл цяпер будзе, па адпрацаваным на Лукашэнку “перамоўным трэку”, вызваляць расійскіх палітвязняў. Праўда, Пяскоў ужо заявіў, што ніякіх палітвязняў у Расіі няма і таму размаўляць з Коўлам няма пра што. Але ж тое казаў і Лукашэнка. Што не перашкодзіла яму гандляваць палітвязнямі з амерыканцамі — вызваляць іх у адказ на зняцце санкцый.
    Ці сапраўды існуе небяспека, што Коўл пераключыцца на “расійскі трэк”, пакідаючы па-за ўвагай беларускіх палітвязняў? Як далёка гатова зайсці Польшча ў падтрыманні “лёгкай адлігі” з рэжымам Лукашэнкі? Чаму ў Еўропе ўсё часцей чуваць галасы пра неабходнасць “дамаўляцца з Пуціным”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    43 min
  • Ігар Тышкевіч. Пра калій, вайну і бяспеку: як хутка Мінск “размарозіць” стасункі з Еўропай?
    Сустрэча і перамовы міністра замежных спраў Польшчы Сікорскага з калегам, лукашэнкаўскім міністрам Рыжанковым, на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку выклікалі ледзь не шок як у асяродку беларускіх дэмсіл і экспертаў, так і сярод экспертаў польскіх. Тым не менш, пра існаванне непублічных перамоўных працэсаў паміж Мінскам і Варшавай неаднаразова ў эфірах Еўрарадыё казаў Ігар Тышкевіч. І вось яны дасягнулі такога ўзроўню, што выйшлі ў публічную прастору. Дарэчы, на існаванне перамоўных трэкаў паміж Парыжам ды Мінскам, а таксама “нямецкага трэка”, Тышкевіч таксама ўказваў.
    Якія інтарэсы найперш мае Мінск, дамагаючыся пацяплення адносін з Варшавай? Чым цікавыя стасункі з афіцыйным Мінскам для Парыжа і Берліна? Што стаіць за пераводам былога кіраўніка Генштаба Муравейкі ў лукашэнкаўскую Адміністрацыю? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, эксперт міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігар Тышкевіч
    40 min
  • Алесь Міхалевіч. “Сітуацыя ў Беларусі палепшылася”: як давесці, што гэта няпраўда.
    Беларускі адвакат Алесь Міхалевіч 25 верасня выклаў фота з Ерэвана, куды ён прыехаў у складзе дэлегацыі Еўрапейскай народнай партыі. І падпісаў фота словамі: “Нагадваю, Арменія для беларускіх актывістаў бяспечнай краінай НЕ стала”. У гэты ж дзень у Арменію патрапіў яшчэ адзін беларус, але не па сваёй волі. І адразу быў там затрыманы — Леў Міхееў быў высланы з Грузіі. А ў Арменіі актывіста таксама затрымалі, паколькі ён знаходзіцца ў базе вышуку СНД па запыце Мінска. Праўда, неўзабаве вызвалілі: Ерэван не выдае замежнікаў, якіх пераследуюць паводле палітычных матываў. І цяпер ён падаўся на атрыманне палітычнага прытулку ў Арменіі. Галоўнае, каб і там чыноўнікі, як у некаторых еўрапейскіх краінах, не вырашылі, што ў Беларусі рэпрэсіі скончаны…
    Што рабіць беларусам, якія знаходзяцца ў Грузіі і ў якіх ёсць праблемы з легалізацыяй там — ці варта спадзявацца на атрыманне прытулку ў гэтай краіне? Чаму Арменію называюць небяспечнай для беларускіх актывістаў краінай, хоць яна і не выдае іх рэжыму? Як змянілася стаўленне міграцыйных службаў Польшчы да беларусаў, якія падаюцца на міжнародную абарону, і ці магчыма змяніць гэта стаўленне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч
    43 min
  • Андрэй Казакевіч. Санкцыі, палітвязні і вайна: як яны пасварылі Кавалеўскага і Латушку.
    Выступаючы 29 верасня ў Еўрапарламенце, Святлана Ціханоўская ў чарговы раз заклікала захоўваць санкцыі супраць Расіі і рэжыму Лукашэнкі. “Часам у нас узнікае спакуса дамовіцца з дыктатарамі — Пуціным, Лукашэнкам. Дыктатары ўспрымаюць толькі мову сілы. І дэмакратыі павінны быць гатовы паказаць зубы”, — звярнулася да еўрапарламентарыяў Ціханоўская. А вось ЗША, выглядае на тое, вырашылі дзейнічаць іншым шляхам і дамаўляцца з дыктатарамі. Размова ідзе ўжо не толькі пра Лукашэнку, але і пра Пуціна. З ім Коўл будзе адыгрываць ужо адпрацаваны ў Мінску сцэнарый: мяняць палітвязняў на санкцыі.
    Ці надоўга ў існуючай геапалітычнай сітуацыі хопіць прынцыповасці ў Еўропы адносна рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна? Якія мэты хаваюцца за вызваленнем палітвязняў узамен на зняцце амерыканскіх санкцый? Санкцыі, палітвязні і вайна — ці ёсць правы ў спрэчцы Латушкі і Кавалеўскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч
    45 min
  • Настасся Касцюгова. Пацяпленне ці імітацыя: ці варта разлічваць на змены ў Беларусі?
    Навіны пра тое, што асобныя еўрапейскія краіны актывізавалі свае перамовы з рэжымам Лукашэнкі, сталі нагодай для ўзмацнення пазіцый той групы прадстаўнікоў дэмсіл, якая выступае за больш шчыльныя стасункі краін ЕС з Беларуссю. Маўляў, стаўка на ізаляцыю і ціск не спрацавала і варта спрабаваць праз “пернік” дамагацца вызвалення палітвязняў, змяншэння ўзроўню рэпрэсій, адцягвання Беларусі ад Расіі. Вось толькі рэжым жадання спыняць рэпрэсіі не дэманструе, сам ініцыюе больш шчыльныя адносіны з Расіяй і працягвае падтрымліваць Маскву на ўсіх міжнародных пляцоўках.
    Ці варта казаць, што палітыка краін ЕС памяняецца адносна рэжыму Лукашэнкі? Калі Еўропу цікавіць найперш рэгіянальная бяспека, то ці можна казаць, што і пытанне спынення рэпрэсій будзе ўздымацца? Што дасць наладжванне стасункаў паміж рэжымам Лукашэнкі і Еўропай без змен самога рэжыму? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае экспертка па палітычнай камунікацыі Настасся Касцюгова
    40 min
  • Франак Вячорка. Што, апроч фота, прывезла Ціханоўская з Генасамблеі ААН і якія высновы зрабілі?
    Спачатку стала вядома пра перамовы на палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку міністра замежных спраў Польшчы Сікорскага з лукашэнкаўскім міністрам Рыжанковым. Адметна, што напярэдадні гэтай сустрэчы ні Сікорскага, ні іншых прадстаўнікоў Польшчы не было на брыфінгу на тэму пагрозы з боку Беларусі для міжнароднага міру і бяспекі з удзелам Ціханоўскай. Хоць па-за межамі мерапрыемстваў польскі міністр з Ціханоўскай сустрэўся двойчы. Дарэчы, на тым жа івэнце, дзе не было польскіх прадстаўнікоў, адсутнічалі і дэлегацыі Германіі, Францыі, Італіі, Чэхіі… А пазней з’явілася інфармацыя, што актыўна вядуць перамовы з Мінскам і Берлін, і Парыж…
    Чым адметная была сёлетняя паездка на Генасамблею ААН і ці была патрэба ў такой паездцы? Ці атрымалася гэтым разам пакамунікаваць з лукашэнкаўскай дэлегацыяй? Што стаіць за перамовамі Сікорскага і Рыжанкова і ці не час Офісу мяняць сваю стратэгію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка
    45 min
  • Роза Турарбекава. Расійская шматвектарнасць Лукашэнкі: ад каго ён абяцае бараніць Беларусь?
    Разважаць пра сваю шматвектарную палітыку Лукашэнка любіў заўджы. І заўжды паўтараў, што на фоне вектара, скіраванага на Расію, гэтая шматвектарнасць амаль незаўважная. Але апошнім часам да гэтай агаворкі дадалася яшчэ адна — пра здраду, якой Лукашэнка ніколі не дапусціць у дачыненні да Расіі. “Чым заканчваецца здрада, вы бачыце ва Украіне. Мы не хочам паўтарыць гэты лёс”, — сказаў Лукашэнка, прымаючы ў сябе чарговага расійскага губернатара. І паабяцаў бараніць “сваю Айчыну”. Відаць, праз паглыбленне інтэграцыі з Расіяй ва ўсіх магчымых кірунках.
    Што на сёння засталося ад шматвектарнасці рэжыму Лукашэнкі? Чаму Лукашэнка загаварыў пра здраду, на якую ён ніколі не пойдзе? Калі Еўропа вырашыць аднавіць адносіны з рэжымам, ці стане гэта пачаткам лібералізацыі ўнутры краіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    40 min
  • Павел Усаў. КДБ vs ГРУ: пра што сведчыць чарговы віток супрацьстаяння “сілавікоў” Лукашэнкі?
    Вядомага скандальнымі выказваннямі і пагрозамі ў бок суседніх краін НАТА начальніка Генштаба РБ Муравейку нечакана Лукашэнка здымае з пасады і пераводзіць у сваю Адміністрацыю. Адны звязваюць гэта з нядаўняй інфармацыяй пра затрыманні афіцэраў у Мачулішчах, іншыя кажуць пра наступствы супрацьстаяння вайсковай разведкм і КДБ, ахвярай якой стаў генерал-рускамірац. А ў дэмсілах сваё супрацьстаянне — Сяргей Ціханоўскі супраць Офіса Святланы Ціханоўскай. Тут пакуль без гучных “адставак”. Але, можа, толькі “пакуль”…
    Навошта Лукашэнку яшчэ адзін прадстаўнік сілавога блока ў сваёй Адміністрацыі, да таго ж такі адыёзны? Пра што сведчыць супрацьстаянне паміж МУС і КДБ і пры чым тут войска? Чым небяспечная эскалацыя канфлікту ў дэмсілах? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

25 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners