euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Андрэй Махоўскі. Бензін — Расіі, беларусам — збіраць ураджай. Як там у эканоміцы?
    Беларусь нарошчвае пастаўкі бензіну ў Расію: у верасні яны могуць вырасці ў 4,5 разы ў параўнанні з мінулым годам. На мінулым тыдні Лукашэнка наведаў "АМКАДОР" і казаў пра экспарт і расійскі рынак, а цяпер заклікае да "мабілізацыі" ў сельскай гаспадарцы.
    Што стаіць за гэтай эканамічнай палітыкай? Чаму Расіі спатрэбілася больш беларускага паліва і якую ролю тут адыгрываюць прамысловасць, экспарт і сельская гаспадарка?
    Ва ўсім гэтым разбіраемся з эканамічным аглядальнікам "Беларусаў і Рынку" Андрэем Махоўскім.
    31 min
  • Наталля Васілевіч. Лукашэнка змяніў упаўнаважанага па справах рэлігій. Што цяпер зменіцца?
    Аляксандр Лукашэнка прызначыў Алега Дзячэнку новым упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў. Чаму на гэтую пасаду прыйшоў менавіта ён, чым адметны яго папярэднік і чаго цяпер чакаць ад дзяржаўнай рэлігійнай палітыкі? І галоўнае — ці зменіцца нешта ў гісторыі з закрытым Чырвоным касцёлам у Мінску?
    Таксама пагаворым пра Свята-Елісавецінскі манастыр і гісторыю жанчыны, якая пасля дэпартацыі з Украіны засталася без грошай і жылля і, паводле яе слоў, атрымала прапанову тры месяцы працаваць бясплатна ў абмен на дах над галавой. Абмяркуем адмененае польскімі праваслаўнымі паломнікамі наведванне Беларусі, а таксама новы маштабны каталіцкі комплекс у Пружанах, які фінансуе бізнесмен і "гаманец Лукашэнкі" Аляксандр Зайцаў.
    Пра ўсё гэта і не толькі гаворым з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч
    46 min
  • Аляксандр Ждановіч і Вольга Сіліванчык. Ад батлейкі да рымскіх вуліц: як беларусы шукаюць сябе ў мастацтве
    Аляксандр Ждановіч — актор, рэжысёр і педагог, жыве ў Варшаве. Вольга Сіліванчык — беларуская мастачка, 14 гадоў жыве ў Італіі. Яны пазнаёміліся на здымках фільма пра беларусаў у Італіі, зблізіліся і цяпер спрабуюць ствараць разам, нягледзячы на жыццё ў дзвюх краінах. Аляксандр працуе з дзецьмі, выступае з батлейкай і шукае новыя магчымасці для тэатральнай творчасці. Вольга выкладае жывапіс, піша карціны на вуліцах Рыма і спрабуе зарабляць мастацтвам.
    У кастрычніку яны рыхтуюць паказ беларускай батлейкі ў Рыме, а ў лістападзе ў Варшаве адбудзецца выстава Вольгі "Святло-Адчувальнасць" — з італьянскімі пейзажамі, партрэтамі беларусаў у Італіі і плакатамі пра падзеі 2020 года. Падчас выставы таксама плануюцца сумесныя майстар-класы. Для яе арганізацыі шукаюць падтрымку праз краўдфандынгавую платформу "Гронка".
    Пра жыццё і творчасць беларусаў у выгнанні, пошук сумеснай творчасці, батлейку ў Рыме і выставу ў Варшаве размаўляем з акторам і рэжысёрам Аляксандрам Ждановічам і мастачкай Вольгай Сіліванчык
    36 min
  • Беларусь 2030
    Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні.
    Транзіт улады ў Беларусі непазбежна набліжаецца, і ўжо зараз і Захаду, і беларускім дэмсілам важна разумець, як эфектыўна ўздзейнічаць на кіруючую эліту ў Беларусі цяпер і ў будучыні і як падрыхтавацца да пераходу ўлады. Транзіт эліт і эліты транзіту ўлады абмяркоўваем з заснавальнікам Цэнтра новых ідэй і праекта Maldzis Рыгорам Астапенем.
    43 min
  • Аляксей Санчук. Шэсць гадоў зняволення, дзевяць месяцаў у ШІЗА
    Мэбельшчык Аляксей Санчук ніколі не лічыў сябе палітызаваным чалавекам — але ў 2020 годзе стаў адной з заўважных постацей пратэсту. Яго словы “Я вучыў рытм” пасля затрымання завірусіліся ў сацсетках, а шасцігадовы тэрмін, які мужчына адбыў цалкам, стаў адным з самых доўгіх для палітвязняў. 6 ліпеня Аляксей выйшаў з калоніі, а праз тры дні з адным заплечнікам выехаў з Беларусі. Цяпер разам з жонкай і дачкой ён у Грузіі і неўзабавае плануе эміграваць.
    Чаму ён лічыць сябе дваровым актывістам, а не легендарным барабаншчыкам? Як не страціць розум у ШІЗА і ПКТ, дзе ён правёў каля дзевяці месяцаў? Як пазнаёміцца з дачкой, якую апошні раз бачыў сямігадовай дзяўчынкай, а цяпер сустрэў трынаццацігадовым падлеткам? Якія аперацыі патрэбны пасля калоніі і што чакае сям'ю ў Польшчы?
    29 min
  • “Дай Дарогу”, Амерыка! — Стыльскі выпраўляецца скараць ЗША і Канаду
    Беларускія музыкі (а, па шчырасці, і не толькі яны) усё часцей наведваюць іншы кантынент — едуць з канцэртамі ды творчымі сустрэчамі ў ЗША і Канаду. І размова ў дадзеным выпадку не пра гурт “Молчат дома”, які асеў у Лос-Анджэлесе. За апошнія гады ў Паўночнай Амерыцы пабывалі Лявон Вольскі і Аляксандр Чарнуха, Сяржук Доўгушаў і Саша Філіпенка, Уладзімір Пугач і Зміцер Лукашук. Спіс можна працягваць. І вось новая нагода сказаць пра “беларускую экспансію” ў амерыканскім кірунку — у вялікі тур па ЗША і Канадзе выпраўляецца лідар гурта “Дай Дарогу!” Юрый Стыльскі.
    Чым адметны сёлетні тур Стыльскага і якія сюрпрызы музыка рыхтуе сваім прыхільнікам ды слухачам? Ці застаецца ў беларусаў ЗША і Канады цікавасць да свайго? З якімі складанасцямі давялося сутыкнуцца на этапе падрыхтоўкі тура? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць лідар гурта “Дай Дарогу” Юрый Стыльскі і дырэктар Галоўнай управы Згуртавання беларусаў Канады, арганізатар канадскай часткі тура Аляксей Лях
    37 min
  • Андрэй Кудзіненка. "Чытаў Еўрарадыё — экстрэмізм!"
    2 месяцы таму рэжысёр Андрэй Кудзіненка з'ехаў з Беларусі праз тое, што ў яго кватэры і ў кінашколе "КиноКоллайдер" пабывалі міліцыянты і супрацоўнікі КДБ. Акаўнты Кудзіненкі ў месенджарах і сацсетках цяпер кантралююцца сілавікамі. А яго культавым фільмам "Акупацыя. Містэрыі" займаюцца ідэолагі.
    Пра тое, чаму рэжысёр да апошняга заставаўся ў Беларусі, як цяпер выглядае незалежнае беларускае кіно і ці ёсць будучыня для беларускіх творцаў у эміграцыі Кудзіненка раскажа ў жывым эфіры Еўрарадыё.
    41 min
  • Аляксей Дзікавіцкі. “Вяртанне Эльзы”: мары пра вечную маладосць, радзіму і абуджэнне дыяспары
    “Усё пачалося з кахання, якое не магло стаць узаемным, а скончылася таямніцай, што перажыла амаль стагоддзе. Адама Шаламіцкага, беларуса, які жыве ў Варшаве, нечакана ўцягвае ў загадкавую гісторыю яго былая аднакласніца і першае каханне Эльза…” Заінтрыгаваў? Гэта словы пра новы раман Аляксея Дзікавіцкага “Вяртанне Эльзы”. Раман гэты, як сцвярджае аўтар, пра каханне, памяць і спакусу вечнай маладосці, у якім мінулае нечакана працягвае ўплываць на жыццё тых, хто жыве сёння.
    Адкуль з’явілася ідэя рамана і якія “сапраўдныя цуды” дапамаглі яго напісаць? Што ў рамане звязвае Варшаву і беларускае Палессе? Ці атрымалася штосьці з ідэі Дзікавіцкага наконт стварэння дыяспарай структур і арганізацый, якія на “нізавым” узроўні маглі б вырашаць іх праблемы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, кіраўнік праекта “Belarus Tomorrow” Аляксей Дзікавіцкі
    41 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

25 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners