euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Алесь Чумакоў. Варожая беларускасць: чыму рэжыму не да спадобы народная музыка і музыкі?
    Гусляра, шматгадовага ўдзельніка гурта “Стары Ольса” і аўтара сольных праектаў Алеся Чумакова арыштавалі летась у снежні, перад самымі Калядамі. Увесь час зняволення ён правёў у Калядзічах, трапіць у калонію так і не паспеў. У якасці абвінавачання на судзе прагучала такое: “граў беларускую народную музыку і там самым гуртаваў пратэставае ядро”. А асудзілі ў выніку па артыкуле 361-1 Крымінальнага кодэкса — за ўдзел у экстрэмісцкім фарміраванні. Алесь быў вызвалены з-за кратаў 16 верасня ў выніку перамоўнага працэсу паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі і дэпартаваны ў Літву, адкуль пераехаў у Польшчу.
    Што прымушала заставацца ў Беларусі, насуперак перасцярогам аб небяспецы і пагрозе затрымання? Ці стаў нечаканым прысуд і асабліва фармулёўка віны? Чым плануе займацца і якія мае творчыя планы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае гусляр, удзельнік гурта “Стары Ольса” Алесь Чумакоў
    44 min
  • Сям’я падначаленага Лукашэнкі зарабляе на дзяржсвятах. Стрым з расследавальнікамі “Бюро”
    Cфера ідэалагічных свят і канцэртаў пастаўлена ў Беларусі на паток — і падтрымлівае яе бесперабойную працу група кампаній “Саўндкафэ Прадакшн”. Кіруе ёй прадпрымальнік Вадзім Рашэцька і яго сям’я, а дапамагае ім перамагаць у тэндарах і атрымліваць замовы бацька Вадзіма — Генадзь Рашэцька, супрацоўнік Адміністрацыі Аляксандра Лукашэнкі.
    Як прыватная беларуская кампанія гадамі зарабляла мільёны долараў у Расіі і Беларусі? Як беларускі рэжым спрычыніўся да гэтага невідавочнага поспеху? Куды Рашэцькі інвестуюць свае грошы? На гэтыя і іншыя пытанні ў студыі Еўрарадыё адкажуць Аляксей Гуліцкі і Ксенія Вязнікоўцава, журналісты-расследавальнікі “Бюро”.
    42 min
  • Вераніка Станкевіч. Якую дапамогу, калі і ў якім аб’ёме атрымаюць палітвязні
    Неабходную суму ў 25 тысяч еўра для вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 25 палітвязняў сабралі за шэсць гадзін. Але збор працягваецца, і на дадзены момант сабрана амаль 40 тысяч еўра. Апроч таго, гэтым разам тых, хто пажадаў пераехаць у Польшчу, адразу арганізавана перавезлі ў Варшаву, узгадніўшы гэты крок з МЗС Польшчы. І тыя, хто застаўся ў Літве, і тыя, хто паехаў у Польшчу, былі заселены, атрымалі першую падтрымку і ўжо пачалі працэс легалізацыі…
    Як фонды, ініцыятывы і агулам дэмсілы і грамадзянская супольнасць рыхтаваліся да прыёму новых дэпартаваных з краіны палітвязняў? Якую падтрымку і дапамогу мусяць атрымаць былыя вязні і ці ўсім яна будзе аднолькавая? Якія патрэбы застаюцца незакрытымі і з якімі складанасцямі сутыкаюцца былыя палітвязні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідарка ініцыятывы “Вольныя” Вераніка Станкевіч
    48 min
  • Яўген Красулін. Пра палітычную міфалогію, папулізм і працу над памылкамі
    Чым далей ад нас падзеі 2020 года, тым больш яны становяцца падобнымі на казку. Часам страшную і нават жахлівую. А героі тых падзей міфалагізуюцца. І, як у герояў любых міфаў, сярод іх ёсць як добрыя, так і злыя. Адметна, што насамрэч і тыя падзеі, і тыя героі ды гераіні сёння жывуць побач з намі. Нехта нават палітыкай працягвае займацца. І гэтую “міфалагізацыю” выкарыстоўвае для сваіх папулісцкіх ці якіх іншых мэт. У той час як грамадства хацела б працы над памылкамі. І гэта тычыцца далёка не толькі 2020 года…
    Як мы бачым лідараў і якія яны ў рэчаіснасці? Шкодзіць ці дапамагае нам палітычная міфалагізацыя і як яе выкарыстоўваюць для палітычнага выжывання і барацьбы? Калі трэба рабіць працу над памылкамі і чаму палітыкі так гэтай працы не любяць? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
    42 min
  • Ірына Сідорская. Дзве Беларусі: як адрозніваюцца іх чаканні ад жанчын
    Мінчанка Ангеліна Камінская нарадзіла адразу трох дачок — “падарыла краіне трох жанчын” — і папрасіла ў Лукашэнкі кватэру. Пакуль атрымала трохмесны вазок, а яе прыклад запусціў флэшмоб шматдзетных сем’яў. Рэакцыя грамадства аказалася неадназначнай: ад захаплення смеласцю да абвінавачванняў у нахабстве. Амаль адначасова Святлана Ціханоўская напісала пра нябачную працу жанчын — догляд за дзецьмі і старэйшымі, хатнюю працу, арганізацыю жыцця сям’і. А вядоўца ютуб-шоу Канстанцін Каверын прапанаваў Ціханоўскай зрабіць эратычную фотасесію дзеля прыцягнення ўвагі да палітвязняў.
    Чаму дзяржаўная падтрымка маладым бацькам выглядае не як права, а як узнагарода за заслугі і просьба да кіраўніка? Як у Новай Беларусі падзяліць хатнюю працу паміж жанчынамі, мужчынамі і дзяржавай — і ці перастане догляд дзяцей лічыцца перадусім жаночай справай? Што не так з прапановай Ціханоўскай эратычнай сесіі і чаму такое ж не прапаноўваюць мужчынам-палітыкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з доктаркай навук у галіне камунікацыі, даследчыцай медыя, улады і гендару, заснавальніцай аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірынай Сідорскай
    44 min
  • Валерый Карбалевіч . Перамовы загразлі ў багне невыканальных патрабаванняў Лукашэнкі?
    Выправіўшы надакучлівага амерыканскага госця рабіць “хатнюю працу”, Лукашэнка спачатку прачытаў лекцыю па гісторыі генацыду палякамі беларускага народа. Пра тое, як пад палякамі беларусы сваю ідэнтычнасць гублялі, а пад уладай камуністаў — аднаўлялі. А потым вярнуўся да спраў, у якіх насамрэч разбіраецца, — інспекцыі фермаў і палёў. У гэты час вызваленыя і дэпартаваныя з краіны палітвязні спрабуюць пачынаць жыццё ў вымушанай эміграцыі з нуля. А эксперты спрачаюцца пра будучае “перамоўнага трэку Мінска і Вашынгтона”: ён завяз, працягваецца з невялікімі зменамі ці імкнецца да “затухання”? Ці, можа, ўвогуле ўжо скончыўся…
    Ці можна разлічваць на працяг перамоў і вызваленняў у выніку пагадненняў паміж Мінскам і ЗША? Ці атрымаецца ў Трампа калі не схіліць увесь ЕС да перамоў з рэжымам Лукашэнкі, то ўгаварыць хаця б нейкую з краін Балтыі дазволіць праз яе тэрыторыю транзіт беларускага калію? Якая роля Беларусі і лукашэнкаўскага рэжыму ў накіроўванні расійскіх БПЛА на цэнтральныя і заходнія рэгіёны Украіны і ў правакацыях, якія ладзіць Расія ў дачыненні да краін ЕС? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч
    38 min
  • Выпадковая вайна: ці варта чакаць расійскіх удараў па краінах НАТА
    На тэрыторыі Беларусі ізноў запрацавалі рэтранслятары, якія накіроўваюць расійскія БПЛА на Украіну. На фоне навін пра атакі беспілотнікамі памежных пунктаў пропуску на заходняй украінскай мяжы гэта выклікае шмат пытанняў да лукашэнкаўскага рэжыму з боку Кіева. У той жа час у Літве ўпершыню збілі дрон, які быў нашпігаваны выбухоўкай. Польшча накіравала да мяжы з Украінай вайсковыя сапёрныя падраздзяленні. У якасці тлумачэння — словы пра пагрозу з боку Расіі для ўсёй Еўропы. Эксперты папярэджваюць пра магчымыя атакі расійскіх войскаў цяпер не толькі на краіны Балтыі і Польшчу, але і на Малдову. Тэракты ў краінах ЕС, за якімі стаяць расійскія спецслужбы. Усё гэта становіцца будзённым у нашым рэгіёне.
    Ці можна з упэўненасцю казаць пра ролю беларускага боку ў накіроўванні расійскіх БПЛА на цэнтральныя і заходнія рэгіёны Украіны? Якая роля Беларусі і лукашэнкаўскага рэжыму ў эскалацыі і правакацыях, якія ладзіць Расія ў дачыненні да краін ЕС? Наколькі верагодныя “выпадковыя” расійскія ракетныя ўдары па Польшчы ці іншых краінах Еўропы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка
    40 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

25 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners