euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Усаў. Гандаль як адзіны сродак вызвалення: ці будуць некалі на свабодзе ўсе?
    Сустрэча Джона Коўла з Лукашэнкам доўжылася 3.5 гадзіны. Паводле інфармацыі, якая трапіла ў публічную прастору, гаварылі і пра грошы, і пра палітвязняў, і пра рэпрэсіі, але насамрэч падрабязнасцей было не тое каб шмат. Не было сказана ні пра тое, якія саступкі рэжыму робяць ЗША гэтым разам, апроч “размарожаных” грошай у “Сіцібанку”, ні пра колькасць вызваленых палітвязняў. Тым не менш, шмат што можна было зразумець як па тым, якія сустрэчы Коўл правёў па дарозе ў Мінск, так і па тым, хто быў у складзе перамоўных груп з абодвух бакоў.
    Што перашкаджае Мінску і Вашынгтону дамовіцца па прынцыпе “ўсе на ўсё”? Чым адметны візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь — якія магчымасці стварае і якія пагрозы нараджае? Ці сапраўды Трамп ставіць, сярод іншага, за мэту адцягненне Лукашэнкі ад Пуціна? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу Паўлам Усавым
    46 min
  • Пра Коўла, Пачобута і “парламенцкую дыскусію” Ціханоўскага ў сацсетках
    Адносіны паміж Кіевам і рэжымам Лукашэнкі ізноў сталі даволі моцна напружанымі. Нагода для такой напружанасці не новая — расійскія БПЛА. Кіраўнік Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Андрэй Дземчанка кажа, што апошнія дронавыя ўдары Расіі па захадзе Украіны кіраваліся праз рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі. Абвінавачванні ў бок Мінска прагучалі напярэдадні прыезду ў Беларусь спецпасланніка Трампа Джона Коўла. На шляху ў Мінск амерыканскі перамоўшчык сустрэўся з міністрам замежных спраў Літвы, які, сярод іншага, таксама казаў пра падтрымку рэжымам Лукашэнкі расійскай вайны ва Украіне. У гэты ж час Беларусь спакойна наведаў былы палітвязень Анджэй Пачобут, а ва Украіне неўзабаве пройдзе чарговы беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх.
    Ці здолее Коўл дамовіцца з Лукашэнкам не толькі аб вызваленні новай групы палітвязняў, але і аб зніжэнні ўзроўню рэпрэсій? Чым адметны візіт Анджэя Пачобута ў Беларусь — якія магчымасці стварае і якія пагрозы нараджае? Якія чаканні ад сёлетняга Форуму Астрожскіх і ці будзе на ім прысутнічаць Ціханоўская? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік цэнтра “Еўрапейскі дыялог”, дарадца Святланы Ціханоўскай па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Анатоль Лябедзька
    1 hr 11 min
  • Аляксандр Класкоўскі . Як прыезд Коўла і паездка Пачобута ўплываюць на паводзіны рэжыму Лукашэнкі?
    Коўл усё ж прыехаў у Мінск. І хоць пакуль невядома, што Лукашэнка захоча ад ЗША наўзамен палітвязняў, ужо відавочна, што разлічваць на так званую “вялікую здзелку” не даводзіцца. Увогуле застаецца пад пытаннем, ці ўбачыць Мінск Коўла яшчэ раз пасля цяперашняга візіту?.. Паралельна ідуць нейкія працэсы на польскім кірунку. З аднаго боку, Анджэй Пачобут бяспечна наведаў Беларусь, а з іншага — ідуць гульні вакол рэгістрацыі Саюза палякаў Беларусі.
    Ці варта чакаць вызвалення сапраўды вялікай колькасці палітвязняў і што Лукашэнка захоча наўзамен? Што за гульня ідзе паміж Варшавай і Беларуссю вакол Саюза палякаў Беларусі і Анджэя Пачобута? Якія наступствы можа мець паход Сяргея Ціханоўскага “за справядлівасцю” і супраць “клоўнаў”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі
    48 min
  • Андрэй Махоўскі. Пра шлях беларускага калію ў ЗША і ўкраінскія ўдары па Ямале
    Сваё матэрыяльнае становішча ацэньваюць як добрае 82.2% беларусаў. Такія звесткі даюць сацапытанні, праведзеныя ў Беларусі праўладнымі інстытуцыямі. І падставы, здавалася б, для такіх ацэнак у людзей ёсць: заробкі і ЗВР растуць, працы хапае, інфляцыя пад кантролем, дарогі добрыя, а неба — мірнае. Амаль мірнае, але гэта нюансы. Затое з амерыканцамі сяброўства наладжваецца, санкцыі здымаюцца, а калій пачынае адгружацца ў ЗША.
    Чым адметная сітуацыя з нібыта адгрузкай беларускага калію пакупнікам з ЗША? Ці мусяць у Беларусі насцярожыцца з нагоды ўкраінскіх удараў па Ямале? Што цікавага ў сацапытанні, праведзеным у Беларусі, і ў колькасці задаволеных сваім матэрыяльным становішчам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы “Оптымум” на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    42 min
  • Аркадзь Мошас. Ці атрымаецца ў Коўла вызваліць усіх закладнікаў Лукашэнкі з-за кратаў
    Спецпасланнік прэзідэнта ЗША Джон Коўл дабраўся да Мінска. І хоць пра сапраўды “вялікую здзелку” паміж Вашынгтонам і Мінскам ужо ніхто не кажа, але і працэс перамоў не спыняецца. А гэта ўжо нямала. Традыцыйна ў Беларусь Коўл ехаў праз Вільню, дзе напярэдадні сустрэчы з Лукашэнкам правёў сустрэчу з міністрам замежных спраў Літвы Кястутысам Будрысам. З якім гаварылі не толькі пра вызваленне палітвязняў, але і пра падтрымку Мінскам расійскай агрэсіі супраць Украіны, пра нелегальную міграцыю і знойдзеныя тунэлі пад літоўска-беларускай мяжой.
    Што, апроч палітвязняў, стане прадметам гандлю падчас сустрэчы Коўла і Лукашэнкі? Ці гатова Еўропа супрацьстаяць падвышэнню эскалацыі, якую правакуе Расія? Ці стане паездка Пачобута ў Беларусь пачаткам наладжвання дыялогу паміж Мінскам і Варшавай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас
    44 min
  • Аліса Рыжычэнка. Беларускі калій паплыў у ЗША: адліга пачалася і чакаць лібералізацыі?
    Беларускі калій ужо прадаецца ў ЗША. Як мінімум — першая партыя загружаецца ў порце Пецярбурга. Прынамсі, такую заяву днямі зрабіў Лукашэнка. Адзначым, што сказана гэта было напярэдадні прыезда ў Беларусь спецпрадстаўніка Трампа Джона Коўла. На перамовах якога з Лукашэнкам будзе, перакананы эксперты, узнімацца і “калійная тэма”. Пачынаючы ад магчымасці набыцця амерыканскімі інвестарамі аднаго з калійных прадпрыемстваў і да пытання транзіту калію праз краіны Балтыі. І тут, бываюць жа супадзенні, Лукашэнка пачынае выказвацца наконт пагрозы “абвальнай прыватызацыі”, а Латвія падвышае падаткі на транзіт праз сваю тэрыторыю зерня з Расіі і Беларусі. Не калію, але тым не менш…
    Ці стане першая партыя беларускага калію першай ластаўкай, якая праб’е санкцыйную заслону на Захад? Чаму Лукашэнка менавіта цяпер звярнуўся да тэмы прыватызацыі і хто ў Беларусі галоўны бенефіцыяр гэтых працэсаў? Ці стане паездка Пачобута ў Беларусь пачаткам калі не палітычнай, то гандлёвай адлігі паміж Польшчай і Беларуссю? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка.
    43 min
  • Вольга Лойка. “Вярніце нашы грошы!”: Лукашэнка агучыў кошт вызвалення палітвязняў?
    Па дадзеных галоўнага статыстычнага ўпраўлення, на канец сакавіка ў Польшчы працавалі 1 152 700 замежных грамадзян — на 8% больш, чым год таму. З іх беларусаў — 121 тысяча. У гэты час у Беларусі не хапае работнікаў на большасці прадпрыемстваў. Рашэнне прапануе пенсіянер Мінабароны: стварае фірму-пасярэдніка “па аказанні турыстычных паслуг” і абяцае на заробак у 1500 беларускіх рублёў прывезці рабочых з Пакістана, Непала, Туніса, Марока ды іншых краін. Вяртаць тыя сотні тысяч беларусаў, якія па невядомых прычынах выехалі з краіны, рэжым не імкнецца. Наадварот, у чаканні Коўла і будучага новага вызвалення палітвязняў людзі разважаюць: колькі з вызваленых рэжым выкіне з краіны?..
    Што адбываецца на рынку працы і ці сапраўды выключна праз прывабныя заробкі ў Беларусь імкнуцца працоўныя мігранты? Чаму Лукашэнка так баіцца прыватызацыі і чым адметныя яго дамоўленасці з расійскім алігархам Патаніным? Ці верне Трамп Лукашэнку заблакіраваныя ў ЗША 43 мільёны “калійных” долараў? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
    46 min
  • Каміль Клысіньскі. Якія магчымасці адкрывае паездка Пачобута ў Беларусь і якія наступствы будзе мець?
    Адразу пасля вызвалення ў выніку “шпіёнскага абмену” Анджэй Пачобут распавёў, што атрымаў гарантыі з боку прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі наконт магчымасці бяспечна наведваць Беларусь. Выехаў у Польшчу Анджэй, маючы на руках дзеючы беларускі пашпарт. Які, у адрозненне ад, напрыклад, Нобелеўскага лаўрэата Алеся Бяляцкага ці журналіста Ігара Карнея, Пачобуту не анулявалі праз пэўны час. Тым не менш, магчмымасць вярнуцца, кажа журналіст Gazeta Wyborcza Барташ Веліньскі, стала своеасаблівай праверкай беларускага боку — ці можа ён трымаць абяцанні. І, адпаведна, ці можна з Мінскам пра нешта далей Варшаве дамаўляцца.
    Што стаіць за самой сітуацыяй з бяспечнай паездкай Пачобута ў Беларусь — якую гульню вядуць Мінск і Варшава? Чаму Лукашэнка не спыняе антыпольскую і агулам антызаходнюю рыторыку, шукаючы паразумення з Захадам? Ці залежыць пазіцыя Лукашэнкі адносна наладжвання адносін з Польшчай ад стаўлення да Варшавы ў Маскве? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра ўсходніх даследаванняў у Варшаве Каміль Клысіньскі
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

25 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners