euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Улад Кобец. Чаму без дэмакратычнай Беларусі бяспекі для Еўропы не будзе
    У той час як Анджэй Пачобут насуперак усім перасцярогам паехаў у Беларусь, менавіта тэма бяспекі — як рэгіянальнай, так і асабістай — актыўна абмяркоўвалася на XXXV Эканамічным форуме ў Карпачы. Агулам форум быў маштабны: больш за 6000 гасцей з 53 краін свету, 500 панэльных дыскусій. Безумоўна, закраналася тэма Беларусі, гаварылі пра беларусаў і ад імя беларусаў. Бо беларуская дэлегацыя была прадстаўлена і палітыкамі, і экспертамі.
    На якія тэмы і праблемы найперш была скіравана ўвага ўдзельнікаў сёлетняга Форуму? Ці была Беларусь “у павестцы” і ў якім ключы ўзгадвалася? Чым каштоўны ўдзел у такіх сустрэчах і якую карысць беларускаму грамадству яны могуць прынесці? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае выканаўчы дырэктар аналітычнага цэнтра International Strategic Action Network for Security Улад Кобец
    48 min
  • Аляксандр Фрыдман. Дачакаўся: ці стануць перамога АдГ і паездка Пачобута пачаткам адлігі
    На выбарах у Германіі партыя “Альтэрнатыва для Германіі” атрымала перамогу. Так, гэта выбары не нацыянальныя, і размова пра адну федэральную зямлю, але гэта можа стаць пачаткам для прыходу правых і прарасійскіх сіл да ўлады. Таго, аб чым, як сцвярджаюць эксперты, мараць і Пуцін, і Лукашэнка. А тут яшчэ і паездка Анджэя Пачобута ў Беларусь, якая стала нагодай для размоў пра існаванне непублічнага перамоўнага трэку паміж Варшавай і Мінскам. І гэта без уліку анансаванага прыезду Коўла і чакання вялікага вызвалення ды магчымай “вялікай здзелкі” ў выніку.
    Ці варта ўспрымаць паездку Пачобута ў Беларусь як сведчанне таго, што рэжым Лукашэнкі гатовы да пачатку “адлігі”? Як перамога АдГ можа ў далейшым паўплываць на палітыку Германіі і Еўрасаюза агулам? Чым адметны анансаваны візіт Коўла ў Мінск? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    43 min
  • Уладзімір Жыгар. Чаму ў Літве і Украіне не бачаць росту пагрозы з боку Беларусі
    Галоўны дарадца прэзідэнта Літвы Дэйвідас Матулёніс на пачатку верасня заявіў, што літоўскія службы не маюць інфармацыі пра з’яўленне новых расійскіх ваенных часцей, якія маглі б непасрэдна пагражаць Літве, Латвіі або Польшчы. Адпаведна, Літва цяпер не бачыць росту ваеннай пагрозы з боку Беларусі. Гэта былі словы ў адказ на папярэджанні з боку Ціханоўскай, якая сказала, што “ў Беларусі будуецца новая ваенная інфраструктура, у тым ліку каля меж з ЕС”. А гэта, маўляў, можа сведчыць пра падрыхтоўку да магчымай эскалацыі. Фактычна на наступны дзень пра ваенную пагрозу з боку Беларусі заявіў і прадстаўнік спецслужбаў Украіны.
    Чаму ў Літве і Украіне не бачаць росту ваеннай пагрозы з боку Беларусі і ці адбываецца гэты рост насамрэч? Адкуль у Ціханоўскай інфармацыя, якую яна агучыла на сустрэчы ў Вільні? Што стаіць за мілітарызацыяй беларускай эканомікі і грамадства? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам
    45 min
  • Прыватная адукацыя і медыцына — усё? Лукашэнка клапоціцца пра сваіх
    На апошняй нарадзе ў Лукашэнкі абмяркоўвалі не толькі ліцэнзаванне прыватнай адукацыі і медыцыны, але ўвогуле ўсё, што заўгодна. Ад дамафонаў да рэкламы казіно. А Лукашэнка, які любіць разважаць пра штучны інтэлект, вырашыў заступіцца за аналагавых чыноўнікаў свайго ўзросту, якія прызвычаіліся перакладаць паперкі...
    Абмяркоўваем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама зробім высновы з вынікаў "гульні Мацкевіча", пагаворым пра Акадэмію інтэлектуальных тэхналогій (з 2027 года ў Беларусі будзе і такая!) і "монстраў"-суседзяў Беларусі.
    41 min
  • Прэвентыўны аўтарытарызм рэжыму: дзе і ў чым яго слабыя месцы
    Нягледзячы на саўдзел у расійскай агрэсіі супраць Украіны і татальнае знішчэнне грамадзянскіх свабод унутры краіны, рэжым Лукашэнкі здолеў дамагчыся частковага дыпламатычнага пацяплення ў адносінах з ЗША і зняцця часткі санкцый. У адказ рэжымам былі памілаваны звыш 500 палітвязняў. Аднак шмат хто з вызваленых быў дэпартаваны з краіны, іх пашпарты рэжым ануляваў, рэпрэсіі ў краіне працягваюцца і пераходзяць на транснацыянальны ўзровень. Гэта наводзіць на думку, што для дэмакратычных сіл і краін Захаду гэты гандаль выяўляецца стратэгічным пройгрышам.
    Чаму ва ўмовах адсутнасці гарантаваных эканамічных выгод і захавання жорсткага еўрапейскага эмбарга рэжым працягвае чапляцца за амерыканскі дыпламатычны трэк? Што на сёння з сябе ўяўляе “прэвентыўны аўтарытарызм” рэжыму Лукашэнкі? У чым галоўныя рызыкі для рэжыму і чаму беларусы імі не могуць скарыстацца? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё са стыпендыятам даследчай праграмы імя Віталя Сіліцкага (2026) пры Цэнтры новых ідэй, студэнтам Карлава Універсітэта Глебам Фіцнерам
    42 min
  • Валянцін Стэфановіч: мы розныя, але дом у нас адзін — і нам там быць гаспадарамі
    9 верасня ў эфіры Еўрарадыё — сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч.
    Дзяржава павінна быць максімальна прыязнай да сваіх грамадзян. Гэта тычыцца і пытання законнасці, калі законы роўныя для ўсіх, і свабоды бізнесу, і правоў чалавека. І свабоды выбару мовы. Безумоўна, мы мусім папулярызаваць і прасоўваць беларускую мову, а ва ўмовах двухмоўя чыноўнік павінен валодаць дзвюма мовамі. Каб у выпадку, калі Лукашэнка на судзе захоча выступаць па-руску, суддзя вёў яго судовае пасяджэнне па-руску, перакананы Валянцін Стэфановіч.
    Пра тое, чаму тэма правоў чалавека такая важная для пабудовы нацыянальнай дзяржавы, ці магчыма дамагчыся перамогі выключна мірным супрацівам і ці мае народ права на супраціў сілавы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінам Стэфановічам.
    1 hr 10 min
  • Анаіс Марэн. 889 палітвязняў — дзе еўрапейскія чыноўнікі бачаць паляпшэнне сітуацыі?
    Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму ацэньваецца праваабаронцамі як крытычная. Рэпрэсіі даўно сталі сістэмнымі і не слабеюць: на канец жніўня 2026 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 889 палітычных вязняў, з якіх мінімум 185 — у асабліва ўразлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост або абставіны зняволення. А ёсць яшчэ транснацыянальныя рэпрэсіі, адвольнае прымяненне заканадаўства аб экстрэмізме і тэрарызме, пераслед арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама наяўнасць рызык безграмадзянства і гэтак далей. У гэты ж час часцяком беларусы, якія былі вымушаны пакінуць краіну праз пераслед, чуюць, што “сітуацыя ў Беларусі палепшылася” і падстаў для надання ім абароны няма…
    Чаму беларусы апошнім часам усё часцей атрымліваюць адмову ў міжнароднай абароне на падставе “паляпшэння сітуацыі ў Беларусі”? Як пераламаць такія тэндэнцыі і давесці еўрапейскім палітыкам і чыноўнікам пра рэальны стан унутры нашай краіны? Ці могуць недзяржаўныя дабрачынныя ініцыятывы справіцца з тымі выклікамі, што паўстаюць перад беларусамі ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца па пытаннях адвакацыі дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка”, былая спецдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн
    46 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

25 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners