euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Уладзімір Мацкевіч. Гуляй — інакш прайграеш: якія вынікі ў нашумелай “гульні Мацкевіча”?
    За чатыры месяцы, якія прайшлі пасля інтрыгоўнай “гульні Мацкевіча”, пра яе практычна ўсё паспелі забыцца. Час ад часу толькі ў “глыбінях інтэрнэту” ці экспертнай супольнасці ўзнікала пытанне наконт вынікаў той гульні, якая сабрала 50 удзельнікаў на пяць дзён для абмеркавання стану беларускага грамадства і дэмсіл. Тады, збіраючы ўдзельнікаў, Мацкевіч папярэджваў асноўных актараў палітычнага, экспертнага і медыйнага поля: “Гуляй — інакш прайграеш”. І вось нарэшце Мацкевіч выклаў свой разбор вынікаў гульні. На 35 старонках.
    Чым была адметная гульня для самога Мацкевіча? Ці сапраўды асноўная песімістычная выснова ў тым, што ў нас “няма палітычнага суб’екта, здольнага распрацаваць і рэалізаваць стратэгію трансфармацыі Беларусі”? Ці, магчыма, гэтага асноўныя гульцы і не хочуць? Ці сапраўды тыя, хто ў гульні ўдзелу не ўзяў, у выніку прайгралі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч
    59 min
  • Леў Львоўскі. Пра “старэнне нацыі”, пенсійную рэформу, заробкі і курс долара
    Колькасць людзей, якім больш за 50, упершыню перавысіла колькасць дзяцей ва ўзросце да пяці гадоў. Здавалася б, нічога новага — пра “дэмаграфічны крызіс” і “старэнне нацыі” ў краінах Еўропы кажуць даўно. У Беларусі ў тым ліку. То-бок пытанне выплаты пенсій набывае ўсё большую актуальнасць. А працяглая міграцыя вырашэнню гэтага пытання не спрыяе. Як і актыўная праца беларускіх прадпрыемстваў на расійскую ваенку не асабліва ратуе бюджэт. І тую яго частку, з якой фінансуюцца сацыяльныя і пенсійныя праграмы.
    Як агульнае старэнне нацыі і дэмаграфічны крызіс уплываюць на Беларусь і ці ўратуе сітуацыю пенсійная рэформа? Наколькі моцна беларускія прадпрыемствы завязаны на супрацу з Расіяй? Як доўга будуць расці заробкі і курс долара? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра BEROC, доктар эканамічных навук Леў Львоўскі
    44 min
  • Яўген Магда. Ці здольны Трамп спыніць вайну, памірыўшы Пуціна і Зяленскага
    Прызідэнт ЗША Дональд Трамп заявіў, што ў яго ёсць новая ідэя (як звычайна, “выдатная” і “прыгожая”) адносна магчымага мірнага пагаднення паміж Расіяй і Украінай. І адправіў сваіх спецпасланнікаў Стыва Уіткафа і Джарэда Кушнера гэтую ідэю данесці да Пуціна і Зяленскага. Уіткаф, як звычайна, сіяў у прысутнасці Пуціна і казаў, што на пенсіі будзе сустрэчы з ім прыгадваць як лепшае, што ў яго жыцці здарылася. Але што датычна вынікаў трохгадзінных перамоў з уладаром Крамля, — тут усё складана. Праўда, не менш складана ўсё ў сэнсе станоўчых вынікаў перамоў трампаўскіх пасланнікаў з Зяленскім.
    Ці рэальна сёння дзякуючы пасярэдніцтву Трампа выйсці на хоць нейкія мірныя пагадненні паміж Расіяй і Украінай? Як на пазіцыю Пуціна ўплывае пазіцыя краін — удзельнікаў саміту ШАС адносна вайны ва Украіне, і асабліва кіраўнікоў Індыі і Кітая? Як змянілася за апошні час стаўленне ўкраінскага грамадства і кіраўніцтва краіны да супрацы з беларускімі дэмсіламі, дачыненняў з рэжымам Лукашэнкі і агулам успрыманне беларусаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    38 min
  • Віталь Цыганков. Еўропа на мяжы вайны: якое месца ў планах Крамля займае Беларусь
    Апошнім часам усё часцей з розных гарадоў у розных краінах ЕС прыходзяць навіны пра дыверсіі і тэракты. Краіны розныя, але аб’ядноўвае ўсе гэтыя ўдалыя і няўдалыя дыверсіі адно — яны накіраваны на аб’екты і прадпрыемствы, звязаныя з ваеннай прамысловасцю ці лагістыкай паставак ваеннай дапамогі Украіне. У шэрагу выпадкаў датычнасць да інцыдэнтаў Расіі даказана. Эксперты і ваенныя заклікаюць рыхтавацца да павелічэння колькасці тэрактаў. І гэта ў тым ліку тыя выклікі бяспецы, пра якія так шмат казалі падчас апошняга саміту ШАС.
    Ці гатова Еўропа да тых выклікаў, якія ёй рыхтуе Расія? Якое месца ў планах Масквы на ўзмацненне эскалацыі з ЕС адведзена рэжыму Лукашэнкі? Ці могуць краіны — члены ШАС паўплываць на сітуацыю з бяспекай у нашым рэгіёне? Ці не стане запланаваны на сярэдзіну верасня візіт Коўла ў Мінск кропкай у перамовах Вашынгтона з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
    45 min
  • Што карыснага для беларусаў паспела зрабіць КР за 2 месяцы “працы”
    Пайшоў трэці месяц працы Каардынацыйнай рады, а пахваліцца дэлегатам гэтага нібыта протапарламента асабліва няма чым. Не, канешне, можна казаць пра фарміраванне розных камісій і кааліцый ды спрачацца пра бюджэт медыягрупы КР, можна нават пару рэзалюцый у падтрымку нечага ці некага прыняць, але для людзей па-за межамі КР, а тым больш — дэмсіл, гэта ні пра што. Кіраўніка сакратарыята нават ніяк не могуць прызначыць!
    Чаму Каардынацыйная рада да гэта часу не пачала дзейнічаць у працоўным фармаце, трэці месяц займаючыся вырашэннем арганізацыйных пытанняў? Калі чакаць рэформы КР і з чаго яна павінна пачацца? Як КР можа дапамагчы вырашэнню праблем беларускай дыяспары? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай Рады Маргарыта Ворыхава і лідарка фракцыі “Наступ”Лізавета Пракопчык
    45 min
  • Гінтаўтас Мажэйкіс. У чаканні эскалацыі: ад дронаў з кантрабандай да расійскіх БПЛА
    Размовы пра непазбежнасць сутыкнення краін ЕС і НАТА з імперскімі амбіцыямі Расіі — у выглядзе альбо тэрарыстычных атак, альбо наўпроставага ваеннага ўварвання на тэрыторыю адной (ці некалькіх) краін — не сціхаюць апошнія колькі гадоў. Але ў апошнія месяцы яны набылі асабліва пагрозлівыя інтанацыі: чакаюць атак БПЛА альбо тэрарыстаў на аб’екты ваеннай і крытычнай інфраструктуры краін ЕС, нападу на адну з краін Балтыі, адкрыцця другога фронту з Украінай і гэтак далей. Варыянтаў шмат. А пакуль гэтага не здарылася, суседзям Беларусі даводзіцца супрацьстаяць нелегальнай міграцыі, кантрабандзе, агентам спецслужбаў і рэагаваць на затрыманне ў Беларусі сваіх грамадзян. Так, у канцы жніўня ў Беларусі быў затрыманы і асуджаны за “спрыянне экстрэмісцкай дзейнасці” 27-гадовы грамадзянін Літвы Дэйвідас Станулявічус (Deividas Stanulevičius).
    Ці толькі нелегальным мігрантам даюць дарогу на тэрыторыю Літвы праз падземныя тунэлі з Беларусі? Ці пойдзе Лукашэнка на саўдзел у расійскіх правакацыях у дачыненні да краін ЕС? Што можа прымусціь Літву змяніць сваю пазіцыю адносна санкцый на транзіт беларускага калію? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае літоўскі палітычны філосаф, прафесар кафедры філасофіі Універсітэта Вітаўта Вялікага Гінтаўтас Мажэйкіс (Gintautas Mažeikis)
    47 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

25 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners