euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Роза Турарбекава. Ці стане ШАС гарантам рэгіянальнай бяспекі і ці спыніць амбіцыі Расіі
    На юбілейным саміце ШАС, прысвечаным 25-годдзю гэтай арагнізацыі, шмат казалі пра пытанні і выклікі рэгіянальнай бяспекі. Але калі прэм’ер Індыі Модзі наўпрост заклікаў Пуціна спыніць вайну ва Украіне, то Лукашэнка казаў пра нейкія агульныя пагрозы, нейкія вялікія ваенныя канфлікты, развязаныя неназванымі гульцамі, і гэтак далей — у сваім звыклым стылі. А ў гэты час суседзі Беларусі разважаюць пра тое, як будуць супрацьстаяць расійскім правакацыям і агрэсіі з тэрыторыі Беларусі. Дзе чакаюць неўзабаве візіту спецпрадстаўніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла.
    Ці здольная ШАС стаць гарантам рэгіянальнай бяспекі, у тым ліку і для нашага рэгіёна, і спыніць агрэсію Расіі супраць Украіны? Ці дапаможа Кітай Лукашэнку ўхіліцца ад саўдзелу ў расійскіх правакацыях у дачыненні да краін ЕС? Чаму Коўл так нервова рэагуе на допісы пра няспыннасць рэпрэсій у Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    44 min
  • Павел Усаў. Узмацняць абарону ці аднаўляць авіяпералёты: на што пойдуць Мінск і Варшава
    Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы ў “Кампусе Польшчы будучага” заявіў, што Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Па яго словах, “наступныя сем-восем месяцаў, безумоўна, будуць вырашальнымі — украінска-расійская вайна знаходзіцца на пераломным этапе”. Адначасова ваенныя і эксперты абмяркоўваюць пагрозу розных фарматаў тэрарыстычных атак на краіны Еўрасаюза з боку Расіі. У тым ліку — з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.
    Ці сапраўды магчымасць тэрарыстычных атак альбо неканвенцыйных прагроз з тэрыторыі Беларусі павялічылася ў апошні час? Як краіны ЕС, і найперш Польшча ды Літва, рыхтуюцца да супрацьдзеяння пагрозам? Што атрымае ў выніку такога саўдзелу ў павышэнні ўзроўню экслацыі Расіі з Захадам рэжым Лукашэнкі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    45 min
  • Наталля Васілевіч. Чым католікі і лютэране нашкодзілі “праваслаўнаму атэісту” Лукашэнку
    Пакуль адны кажуць пра неабходнасць размаўляць з рэжымам і як мінімум паспрабаваць знайсці кропкі ўзаемаразумення, гэты самы рэжым працягвае рэпрэсіі. І размова не толькі пра затрыманні, прысуды, дэпартацыю ды транснацыянальныя рэпрэсіі ў дачыненні да тых, хто пакінуў краіну, але і пра пазбаўленне на падставе “рашэння суда” маёмасці асуджаных. У тым ліку і святароў. Так, днямі на аўкцыён была выстаўлена машына, якая належала ксяндзу Акалатовічу.
    Ці з’яўляюцца рэпрэсіі супраць святароў і вернікаў працягам агульных рэпрэсій па краіне? Чым рэжыму не дагадзілі лютэране? Як звязаны рашэнні аб адмове на служэнне ў Беларусі ксяндзам і нібыта жаданне наладзіць добрыя стасункі Мінска з Варшавай? Што мяняецца ў стаўленні краін ЕС да Беларусі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    48 min
  • Вадзім Мажэйка. Донар небяспекі: навошта Лукашэнка стварае сабе такі імідж перад Захадам
    Здавалася б, зусім нядаўна Лукашэнка, выступаючы на этнафестывалі “Покліч Палесся”, распавядаў пра Беларусь як мірную краіну, пра жаданне сябраваць з Украінай і ўкраінцамі. А праз колькі тыдняў, сустракаючыся ў Маскве з Пуціным, ізноў паўтарае мантры пра “адзін акоп”, абяцае забяспечыць расійскія ракеты і БПЛА неабходнай мікраэлектронікай і выказвае поўную падтрымку агрэсіўнай палітыцы Масквы. У тым ліку і адносна краін Еўрасаюза. Колькасць спроб нелегальнага пераходу мяжы ў краіны ЕС з тэрыторыі Беларусі таму сведчанне. І менавіта таму нашы суседзі даўно ўспрымаюць Беларусь не як “выспу стабільнасці”, а як “донара рэгіянальнай небяспекі”.
    Ці сапраўды Беларусь заходнімі краінамі сёння ўспрымаецца выключна як “донар небяспекі” і што найперш спрыяе замацаванню такога іміджу? Як гэта ўплывае на фарміраванне заходняй палітыкі адносна Мінска і ці не нараджае гэта жаданне залагодзіць Лукашэнку? Што рэальна можа зрабіць Лукашэнка, каб не быць уцягнутым канчаткова ў расійскую вайну ва Украіне і ў маскоўскую авантуру адносна краін ЕС і НАТА? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык, кіраўнік Інстытута даследаванняў бяспекі імя Касцюшкі Вадзім Мажэйка
    44 min
  • Андрэй Махоўскі . Пра “невыязны” калій, дэфіцыт працоўных і продаж фамільнага срэбра
    Канец жніўня выдаўся багатым на розныя падзеі, здавалася б, паміж сабой не звязаныя. Так, 25 жніўня ў Маскву прылятаў дырэктар ЦРУ Рэткліф. Якія тэмы і з кім канкрэтна ён абмяркоўваў, дакладна не вядома, хоць інсайдаў хапае. А 27 жніўня з маскоўскага следчага ізалятара “Лефортава” “па стане здароўя” вызвалілі мільярдэра Ілью Трабера, у якога бізнес “ва ўсіх партах на паўночным захадзе Расіі”. А далей з’явілася інтэрв’ю Джона Коўла, у якім ён анансаваў візіт у Мінск у сярэдзіне верасня. Калі прыгадаць, што крыху раней за апісаныя падзеі Трамп распачаў чарговую гандлёвую вайну з Канадай, а кіраўніцтвы Літвы і Эстоніі ўпэўнілі, што ніякіх санкцыйных паслабленняў (у тым ліку на транзіт) рэжыму Лукашэнкі не будзе, то ўзнікае пытанне: ці не звязаны ўсе падзеі, сярод іншага, і “калійнай ніткай”?..
    Ці сапраўды ЗША так зацікаўлены ў з’яўленні на заходнім рынку беларускага калію, што гатовы дзеля гэтага дамаўляцца з Расіяй? Калі на адным толькі МТЗ не хапае амаль 1500 працоўных — пра што гэта сведчыць? Што адбываецца з інфляцыяй і курсам долара ў Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    44 min
  • Аляксандр Фрыдман. Пра “саміт Трампа”, вяртанне ў Беларусь Коўла і рэбус Лукашэнкі
    Пакуль рыхтуецца чарговае мірнае пагадненне з Іранам, увага Трампа вяртаецца да пытання замірэння Расіі і Украіны. Як высвятляецца, дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф падчас свайго візіту ў Маскву прапанаваў правесці трохбаковую сустрэчу прэзідэнтаў ЗША, Украіны і Расіі, каб “пакласці канец вайне”. І ўсё гэта адбываецца на фоне пагроз з Масквы краінам ЕС і НАТА. СМІ нават апублікавалі так званы “план Пуціна з шасці пунктаў”. Месца ў якім Беларусі і Лукашэнкі застаецца пад пытаннем. Таго Лукашэнкі, у госці да якога спецпрадстаўнік Трампа Джон Коўл абяцае прыехаць у сярэдзіне верасня.
    Ці пагодзіцца аматар гісторый пра печанегаў ды белых мядзведзяў з касаткамі на спыненне сваёй “СВА”? Ці сведчаць словы Коўла пра прыезд у Беларусь у верасні, што перамовы з Лукашэнкам зрушыліся з мёртвай кропкі? Як ЕС рыхтуецца супрацьстаяць “шасці пунктам плана Пуціна”? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    43 min
  • Арцём Брухан і Настасся Касцюгова. Ціск ці перамовы: дэбаты Касцюговай і Брухана ў эфіры Эўрарадыё
    Дыскусіі пра стратэгію дзеянняў дэмсіл па змене сітуацыі ў Беларусі і вызваленні палітвязняў ідуць не першы год. І калі яшчэ два-тры гады таму прапановы пачаць дыялог з рэжымам і за нейкія палёгкі кшталту вяртання еўрапейскіх амбасадараў у Мінск патрабаваць вызвалення вязняў з-за кратаў выклікалі агульнае непрыняцце, то пасля пачатку перамоў Вашынгтона з Мінскам і выхаду на волю больш за 500 палітвязняў настроі змяніліся. Але нямоцна. Дагэтуль шмат хто перакананы, што нечага дамагчыся ад рэжыму можна толькі ціскам і прымусам. А нацыянальны дыялог ці нейкі Круглы стол калі і магчымыя, то ніяк не зараз, а пасля сыходу Лукашэнкі.
    Ці сапраўды для дэмсіл сёння ёсць толькі дзве стратэгіі: альбо ціснуць на рэжым, альбо заклікаць, каб заходнія партнёры ішлі на перамовы і дамоўленасці з рэжымам? Дзе гарантыі, што спрацуе ціск, і ці можна давяраць Лукашэнку ў выпадку нейкіх дамоўленасцей з ім? Навошта Лукашэнку пагаджацца на спыненне рэпрэсій і ці магчымы нацыянальны дыялог ужо бліжэйшым часам? Пра гэта і шмат што іншае ў жывым эфіры Еўрарадыё дэбатуюць прадстаўніца Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова і спікер Каардынацыйнай рады, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
    1 hr 18 min
  • Вольга Лойка. Што за “рэбус” псуе адносіны Лукашэнкі і Пуціна і пры чым тут вайна
    На сустрэчы з Пуціным у суботу, 29 жніўня, Лукашэнка хваліўся не толькі ростам гандлю з Расіяй, але і асобна (і асабліва) тым, што беларускія вытворцы гатовы выканаць усе запыты расійскіх пакупнікоў адносна беларускай мікраэлектронікі. “І прыемна, што ў гэтым тавараабароце вялікае месца займае электроніка сучасная”, — сказаў Лукашэнка. Аб тым, што найперш гэтая мікраэлектроніка выкарыстоўваецца ў расійскіх ракетах і дронах, якія тэрарызуюць Украіну, ён сціпла прамаўчаў. Затое неаднаразова намякаў на нейкія праблемы “на поўдні Беларусі і захадзе Расіі”, якія неяк трэба вырашаць.
    Ці сапраўды так усё аптымістычна ў супрацы і гандлі з Расіяй і чаму Лукашэнка так хваліцца айчыннай мікраэлектронікай? Ці сапраўды расійская эканоміка ўваходзіць у “перыяд турбулентнасці” і што за рэбус умяшаўся ў беларуска-расійскія адносіны? Ці сапраўды беларускім крамам пагражаюць пустыя паліцы і што за гандаль “фамільным срэбрам” ён распачаў у Віцебскай вобласці? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
    51 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

25 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners