euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Арцём Брухан і Настасся Касцюгова. Ціск ці перамовы: дэбаты Касцюговай і Брухана ў эфіры Эўрарадыё
    Дыскусіі пра стратэгію дзеянняў дэмсіл па змене сітуацыі ў Беларусі і вызваленні палітвязняў ідуць не першы год. І калі яшчэ два-тры гады таму прапановы пачаць дыялог з рэжымам і за нейкія палёгкі кшталту вяртання еўрапейскіх амбасадараў у Мінск патрабаваць вызвалення вязняў з-за кратаў выклікалі агульнае непрыняцце, то пасля пачатку перамоў Вашынгтона з Мінскам і выхаду на волю больш за 500 палітвязняў настроі змяніліся. Але нямоцна. Дагэтуль шмат хто перакананы, што нечага дамагчыся ад рэжыму можна толькі ціскам і прымусам. А нацыянальны дыялог ці нейкі Круглы стол калі і магчымыя, то ніяк не зараз, а пасля сыходу Лукашэнкі.
    Ці сапраўды для дэмсіл сёння ёсць толькі дзве стратэгіі: альбо ціснуць на рэжым, альбо заклікаць, каб заходнія партнёры ішлі на перамовы і дамоўленасці з рэжымам? Дзе гарантыі, што спрацуе ціск, і ці можна давяраць Лукашэнку ў выпадку нейкіх дамоўленасцей з ім? Навошта Лукашэнку пагаджацца на спыненне рэпрэсій і ці магчымы нацыянальны дыялог ужо бліжэйшым часам? Пра гэта і шмат што іншае ў жывым эфіры Еўрарадыё дэбатуюць прадстаўніца Кааліцыі за вызваленне палітвязняў у Беларусі Настасся Касцюгова і спікер Каардынацыйнай рады, намеснік кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Арцём Брухан
    1 hr 18 min
  • Вольга Лойка. Што за “рэбус” псуе адносіны Лукашэнкі і Пуціна і пры чым тут вайна
    На сустрэчы з Пуціным у суботу, 29 жніўня, Лукашэнка хваліўся не толькі ростам гандлю з Расіяй, але і асобна (і асабліва) тым, што беларускія вытворцы гатовы выканаць усе запыты расійскіх пакупнікоў адносна беларускай мікраэлектронікі. “І прыемна, што ў гэтым тавараабароце вялікае месца займае электроніка сучасная”, — сказаў Лукашэнка. Аб тым, што найперш гэтая мікраэлектроніка выкарыстоўваецца ў расійскіх ракетах і дронах, якія тэрарызуюць Украіну, ён сціпла прамаўчаў. Затое неаднаразова намякаў на нейкія праблемы “на поўдні Беларусі і захадзе Расіі”, якія неяк трэба вырашаць.
    Ці сапраўды так усё аптымістычна ў супрацы і гандлі з Расіяй і чаму Лукашэнка так хваліцца айчыннай мікраэлектронікай? Ці сапраўды расійская эканоміка ўваходзіць у “перыяд турбулентнасці” і што за рэбус умяшаўся ў беларуска-расійскія адносіны? Ці сапраўды беларускім крамам пагражаюць пустыя паліцы і што за гандаль “фамільным срэбрам” ён распачаў у Віцебскай вобласці? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
    51 min
  • Аляксандр Фрыдман. Тэрарызм і правакацыі: што рыхтуе Крэмль краінам ЕС і якім будзе адказ?
    Візіт дырэктара ЦРУ спачатку ў Маскву, а потым у Рыгу сведчыць на карысць тых экспертаў, якія кажуць, што галоўнай мэтай візіту было папярэдзіць Маскву аб недапушчальнасці агрэсіі ў дачыненні да Латвіі. А пра планы Пуціна нанесці ўдар па краінах Балтыі казалі неаднаразова і раней. Але ёсць інфармацыя, што пад удары “невядомых” тэрарыстаў бліжэйшым часам трапяць авія- і марскія парты краін ЕС. А Польшчу чакаюць масавыя залёты “выпадковых” дронаў. Прычым усё гэта будзе рабіцца ў тым ліку і з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі…
    Ці спрацуе план Зяленскага і ЕС па спыненні вайны і што паказаў візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву? Ці гатовы краіны ЕС супрацьстаяць тэрарыстычным атакам Крамля і да чаго прывядзе адстаўка Мерца ў Германіі? Ці здолее Лукашэнка адмовіць Пуціну ў выкарыстанні беларускай тэрыторыі для атак і правакацый супраць краін ЕС альбо Украіны? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    51 min
  • Ігар Тышкевіч. У абдымках Пуціна: што для Лукашэнкі азначае візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву?
    Лукашэнкаўскі рэжым настойліва чапляецца за перамоўны трэк з Вашынгтонам. І хоць спецпрадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл ад вясны не наведваў Мінск і не было новых вызваленняў палітвязняў, і Лукашэнка, і сам Коўл працягваюць казаць, што нічога не скончана і новая сустрэча ды вызваленні “будуць хутка”. І ўсё гэта адбываецца на фоне новай гандлёвай вайны Трампа з Канадай, ад якой, не выключана, можа выйграць Лукашэнка. З іншага боку, Пуцін працягвае “прамацваць” Еўропу рознымі дыверсіямі. І тут можа моцна прайграць Беларусь, калі Масква да гэтых сваіх дзеянняў захоча далучыць Мінск. Дырэктар ЦРУ не дасць схлусіць…
    Чаму Трамп ізноўку пайшоў эканамічнай вайной на Канаду і пры чым тут беларуская калійка? Што насамрэч адбываецца з перамоўным трэкам паміж Вашынгтонам і Мінскам і пры чым тут візіт дырэктара ЦРУ ў Маскву і Рыгу? Чаму Латвія стала мішэнню для Расіі і ці атрымаецца ў Пуціна ўцягнуць Беларусь у сваю тэрарыстычную вайну супраць ЕС? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аналітыкам, экспертам міжнароднай аналітычнай сеткі Research Solutions Ігарам Тышкевічам
    45 min
  • Альгерд Бахарэвіч. Куды вядзе “Падземнымі пераходамі” свайго чытача Альгерд Бахарэвіч?
    Выдавецтва “Янушкевіч” вырашыла паэксперыментаваць з новымі формамі кніжнай прамоцыі, каб прадставіць чытачам новы раман Альгерда Бахарэвіча “Падземныя пераходы”. Першыя сустрэчы гэтага эксперыментальнага Кніжнага клуба адбудуцца 27 і 28 жніўня ў варшаўскай кнігарні “Букіністка”. Самае цікавае, што на сустрэчы будзе прысутнічаць сам аўтар, які “нароўні з клубаўцамі будзе весці дыскусію”, і што гэтыя шчасліўцы атрымалі кнігу за два тыдні да афіцыйнага пачатку яе продажу. Мы вырашылі правесці свой кніжны клуб у эфіры, хоць “Падземныя пераходы” загадзя прачытаць і не мелі магчымасці. Да ўсяго, маем яшчэ адну нагоду павіншаваць спадара аўтара — яго культавыя “Сабакі Еўропы” выходзяць у польскім перакладзе.
    Пра што новая кніга Бахарэвіча і якую галоўную думку ён хоча данесці праз “Падземныя пераходы” да чытачоў? Ці ладзіў ён ужо сустрэчы ў такім фармаце, які прапанавала выдавецтва “Янушкевіч”, і што найчасцей цікавіць людзей падчас сустрэчы з аўтарам? Чым адметныя польскі пераклад і польскае выданне “Сабак Еўропы” і чаму ён лічыць, што дачакаецца стварэння ў сацсетках хутчэй антыфанацкага клуба, чым клуба прыхільнікаў Бахарэвіча? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік Альгерд Бахарэвіч
    47 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэка ў Маскве, Ціханоўскі ў Лос-Анджэлесе
    Не паспеў з'ехаць з Масквы дырэктар ЦРУ Джон Рэткліф — як туды прыляцеў Лукашэнка. Якія каштоўныя інструкцыі ён спадзяецца атрымаць у Крамлі?
    Тым часам Сяргей Ціханоўскі знайшоў вінаватых ва ўсіх бедах. Гэта... незалежныя журналісты! Палітык пайшоў вайной на беларускія медыі за мяжой — хаця, здавалася, мусіў бы працаваць разам з імі для дасягнення агульных мэтаў — вызвалення ўсіх палітвязняў, спынення рэпрэсій і здзяйснення дэмакратычных пераменаў у Беларусі...
    Пра гэта, а таксама пра партнёрства рэжыма Лукашэнкі з талібамі і м'янмарскай хунтай, размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам
    41 min
  • Яўген Гуцалаў: прасоўвайце беларушчыну і ганарыцеся сваім — мая ідэя
    27 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — падарожнік, ютуб-блогер Яўген Гуцалаў.
    2020 год выразна прадэмастраваў разуменне нацыяй сваёй ідэнтычнасці і прыняццё гэтай ідэнтычнасці. У той жа самы час беларусы прадэманстравалі і працягваюць дэманстраваць гатоўнасць узяць на сябе адказнасць і за свае дзеянні, і за свой дом, і за сваю краіну. І гэта разуменне дапаможа нам у будучым не толькі аб’яднаць разкіданую нацыю, але і адбудаваць сваю краіну, перакананы Яўген Гуцалаў.
    Пра тое, чаму, паважаючы чужое, нельга забывацца пра сваё, як знайсці сваю беларускасць і ці сапраўды беларуская ідэнтычнасць у “знятым абутку і мірным пратэсце”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Гуцалавым.
    54 min
  • Яўген Гуцалаў: прасоўвайце беларушчыну і ганарыцеся сваім — мая ідэя
    27 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — падарожнік, ютуб-блогер Яўген Гуцалаў.
    2020 год выразна прадэмастраваў разуменне нацыяй сваёй ідэнтычнасці і прыняццё гэтай ідэнтычнасці. У той жа самы час беларусы прадэманстравалі і працягваюць дэманстраваць гатоўнасць узяць на сябе адказнасць і за свае дзеянні, і за свой дом, і за сваю краіну. І гэта разуменне дапаможа нам у будучым не толькі аб’яднаць разкіданую нацыю, але і адбудаваць сваю краіну, перакананы Яўген Гуцалаў.
    Пра тое, чаму, паважаючы чужое, нельга забывацца пра сваё, як знайсці сваю беларускасць і ці сапраўды беларуская ідэнтычнасць у “знятым абутку і мірным пратэсце”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Яўгенам Гуцалавым.
    54 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners