euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аліса Рыжычэнка. Рост заробкаў, працоўныя з КНДР, курс долара і чаканне замоў з Ozon
    Паводле звестак, рэальныя заробкі беларусаў у студзені-ліпені выраслі на 7,7 % . Прычым гэты паказчык павялічваецца ўжо трэці месяц запар. І праўда, сярэдні налічаны заробак у ліпені ў Беларусі павялічыўся да 3172 рублёў. Але гэта так званыя “брудныя” грошы — да сплаты падаткаў і збораў. У любым выпадку выглядае на тое, што гэты рост — сезонны, звязаны з добрымі заробкамі падчас уборачнай. А яшчэ — з няспыннымі ўдарамі УСУ па расійскіх НПЗ…
    Якія чыннікі спрыяюць росту заробкаў і як доўга гэта працягнецца? Як вайна ўплывае на заробкі работнікаў беларускіх НПЗ і ці сапраўды расійская эканоміка ўваходзіць у “перыяд турбулентнасці”? Ці ўратуюць беларускі рынак працы рабочыя з КНДР і чым замяніць плацежную сістэму Payoneer? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета, дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка
    49 min
  • Вольга Такарчук. Пра Z-артыстаў, нараджальнасць, “руку Франака” і крыўды Ціханоўскага
    Занепакоеныя зніжэннем узроўню нараджальнасці і дэмаграфічным крызісам у краіне, лукашэнкаўскія чыноўскі ўпадаюць у крайнасць — ад абавязковай праверкі на бясплоддзе да жадання завезці ў Беларусь працоўных з КНДР. А яшчэ чыноўкі посцяць фота з крамаў, дзе набываюць сваім дзецям усё неабходнае для школы пад лозунгам “Таннае і беларускае!”. А на розных дазволеных фэстах галоўнымі, а часам і адзінымі ўдзельнікамі з’яўляюцца Z-артысты з Расіі. У дэмсілах свае крайнасці: адны крытыкуюць фонды за “недастатковую” дапамогу палітвязням, Офіс — за ўсё, Бабарыку — за пазіцыю і выказванні, іншыя ж бароняць ад “нападнікаў” Бабарыку і бачаць у гэтых нападах “руку Вячоркі”…
    Ці дапамогуць беларускія жанчыны рэжыму выратаваць дэмаграфічную сітуацыю і ці пасадзейнічаюць гэтаму змены ў аплаце дэкрэтнага адпачынку? На што разлічваюць чыноўнікі, запрашаючы рабочых з КНДР, а арганізатары фестываляў, робячы стаўку на расійскіх артыстаў? Каго і як можна крытыкаваць у дэмасяроддзі, чаму так шмат увагі надаецца асобнымі персонамі пытанню грантаў і грошай і хто пакрыўдзіў Сяргея Ціханоўскага? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук
    45 min
  • Уладзімір Кавалкін. 4 тысячы долараў за 40 дзён — ці добрая гэта зарплата для камбайнера?
    Беларускі камбайнер працаваў 40 дзён без выхадных і зарабіў 13 тысяч рублёў. Кажа, што гэта было складана, і часта пасля працы ён вяртаўся дадому зусім без сіл.
    4 300 долараў за 40 дзён цяжкай працы без выхадных у любое надвор’е — гэта добры заробак? Меркаванне чытачоў Еўрарадыё падзялілася. Адны лічаць, што атрымліваць столькі грошай — гэта нахабства. Іншыя, раздзяліўшы суму на час, прыйшлі да высновы, што 8 долараў за гадзіну — гэта мала.
    А што думаюць эканамісты? Як увогуле выглядае сітуацыя з заробкамі ў краіне? Што з'яўляецца драйверам іх росту, і што можна сказаць пра цяперашні рынак працы?
    38 min
  • Ігар Карней. “Інкамунікада”: пра турму, карт-бланш на беззаконне і дэпартацыю
    Яшчэ адно сведчанне злачынстваў лукашэнкаўскага рэжыму выйшла ў публічную прастору — кніга былога палітвязня Ігара Карнея “Інкамунікада. Катаванне адзінотай”. Як зазначае аўтар, “твор з акцэнтацыяй на вычварэнскай методыцы пенітэнцыярнай сістэмы Беларусі — практыцы дадатковага пакарання ўнутры пакарання асноўнага. Катаваннях адзінотай”. Але, безумоўна, не толькі пра гэта.
    Чаму абавязковы прагон праз “сінгл-румы” штрафных ізалятараў трэба лічыць здзекам, і ніяк інакш? На што разлічваюць ініцыятары падобнай экзекуцыі і ад каго атрыманы карт-бланш на беззаконне? Як творчасць дазваляе справіцца з траўмамі, атрыманымі ў лукашэнкаўскіх катавальнях, і які шлях чакае кнігі беларускіх аўтараў, выдадзеныя за мяжой? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць былы палітвязень, пачынаючы літаратар Ігар Карней і старшыня Беларускага ПЭНа Таццяна Нядбай
    45 min
  • Алесь Міхалевіч. Навошта Бяляцкага аб’явілі ў расійскі вышук і як пазнаць правакатара
    Дэпартаваць з краіны, а потым ануляваць беларускія пашпарты вызваленым у выніку перамоў з ЗША палітвязням Лукашэнку, відаць, падалося мала. Нечакана для сябе асобныя з былых вязняў пабачылі свае прозвішчы ў расійскай базе вышуку. Гэта азначае, што іх аб’явілі ў міждзяржаўны вышук. Іншым дэпартаваным вязням сваякі перадалі, што іх “шукае” беларуская міліцыя. І гэта яшчэ справа не дайшла да Інтэрпала! Усё гэта ўскладняе як працэсы легалізацыі, так і проста жыццё людзям. А ў гэты час правакатары кшталту Канапацкай спакойна катаюцца па Еўропе.
    Які сэнс аб’яўляць у расійскі вышук людзей, якіх вы самі вывезлі ў Еўропу, і чым гэта пагражае таму, хто ў той базе вышуку знаходзіцца’? Калі міліцыянеры прыходзяць да сваякоў дэпартаваных палітвязняў, ці насамрэч іх мэта — “пошук” канкрэтных людзей, ці гэта цынічны здзек са сваякоў палітвязня і з яго самога? Ці будзе рэжым спрабаваць аб’явіць у міждзяржаўны вышук праз Інтэрпал нобелеўскага лаўрэата Бяляцкага і як супрацьстаяць правакацыям і спробам вярбоўкі з боку спецслужб? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат, спецыяліст у галіне міжнародна-прававога супрацоўніцтва па крымінальных справах, доктар сацыяльных навук, кіраўнік адвакацкага бюро "Legal status" Алесь Міхалевіч
    48 min
  • Дзмітрый Лепрэтар. Пакараць vs прабачыць: пра канцэпцыю люстрацыі і транспамежныя рэпрэсіі
    Ніякіх сігналаў, што лукашэнкаўскі рэжым плануе зніжаць узровень рэпрэсій, з Беларусі не прылятае. Наадварот, да рэпрэсій унутраных дадаюцца ўсё новыя рэпрэсіі трансмежныя. Калі супраць тых, хто з’ехаў з краіны, не толькі распачынаюць крымінальныя справы і ладзяць завочныя суды, але і падаюць у міждзяржаўны ды міжнародны вышукі, анулююць пашпарты, пазбаўляюць маёмасці. І ў гэты час беларусы (найперш дыяспары) разважаюць пра нацыянальны дыялог з рэжымам і распрацоўваюць канцэпцыю люстрацыі.
    Ці час сёння разважаць над прынцыпамі будучай люстрацыі, калі магчымасць яе правядзення далёка не відавочная, і ці сапраўды ў распрацаванай канцэпцыі дамінуе прынцып “усіх на слупы”, як падае гэта прапаганда? Ці не час прапісаць нормы вяртання канфіскаванай рэжымам маёмасці ў палітычных апанентаў і як гэты працэс можа выглядаць у ідэале ў беларускіх рэаліях? Як беларусы могуць супрацьстаяць трансмежным рэпрэсіям з боку рэжыму і што дэмсілы рэальна робяць проста цяпер для вырашэння надзённых праблем суайчыннікаў у выгнанні? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае адвакат Дзмітрый Лепрэтар
    43 min
  • Анастасия Лузгина. Wildberries і Ozon пад ударам: наколькі ўразлівая эканоміка Беларусі?
    Удары па Wildberries і Ozon: што гэта азначае для беларускага бізнесу? Пасля атак на расійскія склады праблемы адчулі і беларускія прадпрымальнікі: у кагосьці згарэў тавар на дзясяткі тысяч рублёў, у кагосьці парушыліся пастаўкі і завіслі заказы. Наколькі небяспечнай аказалася залежнасць беларускага бізнесу ад расійскай лагістыкі і маркетплейсаў?
    Пра гэта і пра стан беларускай эканомікі пагаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
    Абмяркуем вынікі працы эканомікі за студзень–ліпень, крыніцы росту, інвестыцыі і новыя ўмовы крэдытавання, планы ўрада на 2027 год, супрацоўніцтва з М'янмай і, вядома, валютны курс.
    Асобна разбярэм узмацненне кантролю за наяўнасцю айчыннай прадукцыі на прылаўках
    42 min
  • Яўген Красулін. “Губерня Беларусь”: як да нашай краіны ставяцца ў Расіі і пры чым тут мова
    Свой працоўны тыдзень Лукашэнка пачаў з сустрэчы з чарговым расійскім губернатарам. Такое ўражанне, што ўсе гэтыя кіраўнікі расійскіх рэгіёнаў ездзяць да яго ў Мінск як да свайго “калегі”. “Сваёй”, ледзь не своеасаблівым расійскім рэгіёнам, лічыць Беларусь і пераважная большасць расіян. І таму сёння, калі ўкраінскія БПЛА наведваюцца ў Расію ўсё часцей і на ўсё большую адлегласць, гавораць пра пераезд у Беларусь. Дзе практычна ўсе гавораць, хай і з нейкім смешным акцэнтам, але па-руску, і частка “трыадзінага”, і чысценька ды бяспечна…
    Пра што сведчаць прыезды расійскіх губернатараў да Лукашэнкі і пры чым тут традыцыі татара-мангольскага іга? Як звязаны пытанні мовы і павагі да чужога суверэнітэту? Беларуская мова — гэта толькі пра Беларусь, пра “паноў сахі ды касы”, ці беларускасць можа тычыцца ўсяго свету? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners