euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Антон Пянькоўскі. Замест Коўла да Лукашэнкі прыехалі талібы і лідар хунты М’янмы
    Следам за талібамі, дэлегацыя якіх проста цяпер знаходзіцца ў Беларусі, у Мінск плануе завітаць прэзідэнт М’янмы Мін Аун Хлайн. Нагадаем, што ў 2021 годзе ў М’янме да ўлады прыйшла хунта, што прывяло да пратэстаў і грамадзянскай вайны, у выніку якой загінула як найменей 90 тысяч чалавек. Але што казаць, калі прэзідэнт ЗША Дональд Трамп анансуе хуткую сустрэчу “са сваім сябрам Кім Чэн Ынам”. І па-ранейшаму захоўвае невытлумачальную сімпатыю да Пуціна. Нягледзячы на тое, што ад “духа Анкорыджа” нават духу не засталося…
    Чаму ў Мінск пацягнуліся прадстаўнікі і лідары дыктатарскіх рэжымаў і што іх звязвае з Лукашэнкам? Ці сапраўды ў Трампа існуе сімпатыя да дыктатара Паўночнай Карэі і ці змянілася яго стаўленне да Пуціна? Што адбываецца з “духам Анкорыджа” і як шматлікія перамогі Трампа ў розных войнах уплываюць на будучыя выбары ў Кангрэс? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі
    47 min
  • Вольга Дабравольская. Ці стане прасцей уладкавацца на працу і атрымаць легалізацыю ў Польшчы
    У Польшчы зноў плануюць змяніць правілы працаўладкавання замежнікаў. Сярод прапанаваных змен — адмена патрабавання ўказваць нумар пашпарта ў дазволе на працу. Што для беларусаў, якія трапляюць у “пашпартную пастку”, вельмі важна. Асабліва ва ўмовах, калі застаюцца цяжкасці як з заменай пашпартоў, так і з атрыманнем легалізацыйнага статусу. На гэтым фоне складанасці выбару паміж падачай на пастаянны від на жыхарства і статус доўгачасовага рэзідэнта выглядаюць несур’ёзнымі. Але толькі на першы погляд…
    Чым адметны праект закона з прапановамі змен у правілах працаўладкавання замежнікаў у Польшчы і як гэта закране беларусаў? Што змяняецца ў сістэме замены пашпартоў і ці змянілася стаўленне супрацоўнікаў міграцыйнай службы да аналізу сітуацыі ў Беларусі? Як дамагчыся выплаты беларускай пенсіі ў Польшчы і як правільна выбраць паміж падачай на пастаянны від на жыхарства і статус доўгачасовага рэзідэнта? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае магістр права, юрыстка ў галіне легалізацыі знаходжання і працаўладкавання замежнікаў у Польшчы Вольга Дабравольская
    43 min
  • Сцяпан Стурэйка. Чый насамрэч ЕГУ, што ў ім беларускага і хто фарміруе яго праграму
    Словы Паўла Севярынца пра тое, што Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт ужо даўно на самай справе ні беларускім, ні тым больш нацыянальным універсітэтам не з’яўляецца, выклікалі вялікую дыскусію. Тым больш што Севярынца падтрымаў дарадца Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі Павел Церашковіч. Па яго словах, у ЕГУ практычна няма праграм, скіраваных на беларускую навукова-адукацыйную павестку, і нам неабходна думаць пра заснаванне сваёй нацыянальнай ВНУ. Ну і ўзнікае пытанне грошай на фінансаванне ЕГУ, якія ідуць з тых сродкаў, што выдаткоўваюцца на беларускую супольнасць.
    Чаму ўзнікла пытанне “беларускасці” ЕГУ і ці адпавядае рэчаіснасці адмаўленне ў гэтым універсітэту ў Вільні? Ці мае значэнне тое, на якой мове функцыянуе ВНУ, і ці рэальна сёння за мяжой стварыць менавіта нацыянальную беларускую ВНУ? Што беларускага ёсць сёння ва ўніверсітэцкай праграме ЕГУ і як на яго працы адбіваецца “экстрэмісцкі статус”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эксперт па культурнай спадчыне, дацэнт ЕГУ Сцяпан Стурэйка
    46 min
  • Аляксандр Каваленка. Пагроза з поўначы: што стаіць за словамі Лукашэнкі пра жаданне міру
    Украінскія дроны ўсё часцей турбуюць Маскву і далятаюць да аб’ектаў за некалькі тысяч кіламетраў ад мяжы. У адказ у Расіі ўсё гучней кажуць пра мабілізацыю. І хоць афіцыйна гэта не пацвярджаецца, Лукашэнка на ўсялякі выпадак загаварыў пра нежаданне беларусаў ні з кім ваяваць. Што, праўда, не замінае беларускім прадпрыемствам пашыраць супрацу з расійскім ваенна-прамысловым комплексам і працаваць на вайну. Да вайны ці, як мінімум, да правакацый з боку Расіі (не выключана, што і з тэрыторыі Беларусі) рыхтуецца і Еўропа. Такое адчуванне, што да вялікай вайны застаецца зусім няшмат.
    Чым адметныя апошнія атакі Украіны па аб’ектах у Расіі і што мае на мэце Расія, наносячы свае ракетныя ўдары па Украіне? Ці можна верыць у міралюбства Лукашэнкі і што стаіць за яго словамі? Ці сапраўды новыя палігоны для БПЛА, якія будуе Расія ля сваіх заходніх меж, нясуць пагрозу краінам ЕС і ці насамрэч пагроза Украіне з поўначы на сёння невідавочная? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка
    40 min
  • Роза Турарбекава. Талібы ў Мінску, БПЛА выбухае ў Жлобіне, а Лукашэнку дараць аўтамат
    З Кабула ў Беларусь прыбыла ўрадавая дэлегацыя талібаў. Па запрашэнні афіцыйнага Мінска яны будуць удзельнічаць у другім пасяджэнні Сумеснай камісіі па эканамічным і гандлёвым супрацоўніцтве паміж Афганістанам і Беларуссю. Дэлегацыю ўзначальвае міністр сельскай гаспадаркі, ірыгацыі і жывёлагадоўлі Маўлаві Атаўла Амары. У гэты ж час Лукашэнка наведвае завод па вырабе зброі і кажа пра жаданне міру ды добрасуседства…
    Чым адметны візіт дэлегацыі талібаў і на якое супрацоўніцтва з Кабулам Мінск разлічвае? Ці ёсць сувязь паміж выказваннем Лукашэнкі пра імкненне да міру і нежаданне ваяваць ні з расіянамі, ні з украінцамі і словамі пасла Чарнагора пра магчымасць сустрэчы і перамоў з Лукашэнкам прадстаўнікоў кіраўніцтва Украіны? Што адбываецца з “саюзным будаўніцтвам” сёння і ці атрымліваецца ў Вашынгтона “хоць крыху адцягнуць Лукашэнку ад Масквы”? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    50 min
  • Віталь Цыганкоў. Пра міралюбства Лукашэнкі, пазіцыю Сабаленка і вяртанне Бабарыкі
    На фоне таго, што зноў з розных сталіц, з розных бакоў гучаць словы пра магчымыя перамовы, Лукашэнка таксама пачаў гаварыць пра сваю прыхільнасць да міру. Верагодна, разумее: калі пачнецца рэальны працэс заканчэння вайны, Беларусь не павінна апынуцца за бортам. Але па-ранейшаму называе Расію саюзнікам і не ставіць пад сумнеў яе інтэрпрэтацыю вайны. Тым не менш відавочна, што наўкол “працэсы ідуць”, і, каб імі скарыстацца, трэба, калі казаць пра беларускія дэмсілы, мець адзінства. А з ім чым далей, тым больш праблемна…
    Чаму Лукашэнка пачаў гаварыць пра мір і на што ён такім чынам рэагуе? Ці можна словамі пра мірнае неба заваяваць прыхільнасць беларусаў, і што з тым мірным небам адбываецца? Чаму не ўсе ў дэмсупольнасці засталіся задаволеныя тым, як Бабарыка вярнуўся на палітычнае поле, і ці сапраўды Сабаленка нікому нічым не абавязана? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    44 min
  • Андрэй Махоўскі. Долар па 3 рублі: бегчы ў абменнікі ўжо запозна ці яшчэ паспяваем?
    У Расіі працягваюць гарэць не толькі лагістычныя хабы Wildberries, але і НПЗ. Адпаведна, патрэба як цывільных спажыўцоў, так і (што нават больш важна) расійскага войска ў беларускім паліве застаецца нязменна павышанай. Але што дзіўна — апошнім часам пастаўкі гэтага паліва ў Расію значна зменшыліся. Затое вырас курс долара, і трымаецца вышэй за 3 рублі.
    Чаму пастаўкі беларускага паліва ў Расію зменшыліся і як гэта ўплывае на папаўненне беларускага бюджэту? Што адбываецца з курсам долара ў Беларусі і як гэта звязана з сітуацыяй у расійскай эканоміцы? Чаму зняцце амерыканскіх санкцый не дапамагло беларускай “калійцы” і хто выйграе ў бітве за ўраджай? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners