euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Церашковіч. Чаму ЕГУ больш не беларускі ўніверсітэт і пры чым тут экстрэмізм
    На канферэнцыі “Новая Беларусь” актыўна абмяркоўвалі ЕГУ і тое, наколькі ўніверсітэт у яго цяперашнім выглядзе адпавядае патрэбам беларускага грамадства. Былыя выкладчыкі гэтай навучальнай установы крытыкавалі яе і выказвалі прэтэнзіі да навучальнага працэсу, а палітык Павел Севярынец заклікаў не называць ЕГУ беларускім універсітэтам. Але калі нацыянальна арыентаваных ВНУ няма ні ў самой Беларусі, ні за мяжой, то ўзнікае пытанне і пра здольнасць беларусаў выхаваць нацыянальна арыентаванае пакаленне.
    Што не так з ЕГУ і чаму менавіта зараз увага да ўніверсітэта ўзрасла? Ці магчыма стварыць нацыянальную беларускую ВНУ за мяжой і што для гэтага патрэбна? Што адбываецца з вышэйшай адукацыяй у Беларусі і ці дапаможа моладзі “віза маладога беларуса” ў паступленні ў замежныя ВНУ? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з дарадцам Святланы Ціханоўскай па навуцы і адукацыі, гісторыкам Паўлам Церашковічам
    38 min
  • Яўген Красулін. “Эліта з’ехала”: як доўга тыя, хто застаўся, будуць узгадваць тых, што з’ехалі
    Подпіс пад сэлфі, зробленым адным з прысутных на канферэнцыі “Новая Беларусь”, нечакана стаў нагодай для чарговага абмену прэтэнзіямі паміж рознымі часткамі беларускага грамадства. Дакладней, незадаволенасць выклікала адно слова — “эліта”. Спачатку пачалі казаць, што ўсе ўдзельнікі канферэнцыі лічаць сябе элітай, а пра тых, хто на мерапрыемства не патрапіў, што яны, маўляў, “не элітарная” частка дыяпары. Потым пайшлі далей — і пачалі вінаваціць вымушаных мігрантаў у тым, што яны трымаюцца пазіцыі “эліта з краіны выехала”… Пачаліся нават развагі пра “сегментацыю” дэмсіл і дыяспары, беларусаў увогуле.
    Ці адпавядаюць рэчаіснасці словы пра тое, што ў выніку рэпрэсій з краіны выехалі “самыя актыўныя”, і ці можна іх называць “элітай”? Чаму небяспечна думаць, што пасля вашага ад’езду жыццё ў краіне спынілася? Ці сапраўды беларусы праходзяць “сегментацыю”, і чым гэта пагражае? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    42 min
  • Настасся Касцюгова. Пра масты, вузлы, люстрацыю і месца на палітычным полі
    На “палітычнае поле” вярнуўся Віктар Бабарыка. Не сказаць, што вярнуўся, як кажуць, “з нагі”, адразу вызначыўшы і прыярытэты, і сваё месца ў агульнай расстаноўцы сіл, але тым не менш — з гучнымі заявамі. Пра нецікавасць беларусаў у Беларусі да дэмсіл і таго, чым яны за мяжой займаюцца, пра жаданне стварыць нейкую структуру, якая будзе злучаць і розныя ініцыятывы, і беларусаў дыяспары з беларусамі ўнутры краіны, і гэтак далей. Наўпроставых заклікаў да перамоў з рэжымам, перагортвання старонкі не было, але… Паралельна на канферэнцыі “Новая Беларусь” гучалі як дыскусіі пра люстрацыю і пакаранне агулам, так і пра “падарункі для Лукашэнкі” ў выглядзе непазбежнага крымінальнага пакарання.
    Ці стала зразумела, на якім краі палітычнага поля будзе іграць Віктар Бабарыка і ці стане ён паплечнікам прыхільнікаў перамоў з рэжымам (або яны — яго)? Ці сапраўды беларусам нецікава, чым жывуць суайчыннікі па іншы бок, і ці ёсць запыт на “масты Бабарыкі”? Чаму сёння размовы пра пакаранне шкодныя і калі для іх прыйдзе час? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сяброўка Кааліцыі за вызваленне палітвязняў Настасся Касцюгова
    47 min
  • Серафіма Беларусава: самазахаванне — ідэя, якая дае нацыі надзею выжыць
    13 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — сузаснавальніца і першая кіраўніца Рады беларускай суполкі ў Даніі Серафіма Беларусава.
    Стагоддзі жыцця на мяжы выжывання — як этнасу і як нацыі — навучылі беларусаў прыстасоўвацца да абставін і выжываць. Выжываць дзеля захавання і сябе, і свайго беларускага. І тое, што мы захаваліся насуперак усім нягодам і спробам нас вынішчыць, дае надзею, што мы здолеем не проста выжыць, але і пабудаваць сваю нацыянальную дзяржаву, перакананая Серафіма Беларусава.
    Пра тое, чаму эміграцыя — гэта не смерць, як у сабе падтрымліваць агмень беларускасці і чаму беларусы нягнуткія, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Серафімай Беларусавай.
    58 min
  • Аляксандр Фрыдман. Гукі вайны: ад дронаў у Германіі да ўдараў па прадпрыемствах у Беларусі
    Праз атакі БПЛА спыняў сваю працу пункт пропуску на… беларуска-расійскай мяжы. Як бачым, і мяжа з Расіяй у Беларусі па-ранейшаму ёсць, і пункты пропуску на ёй ізноў працуюць, і невядомыя дроны там удала трапляюць у грузавыя машыны з прычэпам. Падрабязнасцей інцыдэнту пакуль мала, але відавочна, што атакавалі тыя грузавікі не выпадкова. І нехта не хацеў, каб тое, што ў тых грузавіках было, даехала (верагодна, з Беларусі) да расійскага пакупніка.
    Як доўга чакаць, што тавары, якія вырабляюцца ў Беларусі для расійскіх заказчыкаў, будуць знішчацца не ў машынах на мяжы, а на саміх прадпрыемствах — яшчэ і разам з імі, і ці атрымаецца ў Мінска наладзіць адносіны з ЕС да сканчэння вайны ва Украіне? Ці адкрывае заканчэнне вайны “акно магчымасцей” для беларускіх дэмсіл і ці не адкрыецца такое ж “акно для Лукашэнкі? Ці стане дрон у аэрапорце аднаго з гарадоў Германіі першай ластаўкай, і пра што сведчаць вынікі апытання наконт гатоўнасці бараніць сваю краіну, праведзенага ў Польшчы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    44 min
  • Роза Турарбекава. Тунэльнае сяброўства: як вайна перашкаджае Лукашэнку “нахіліць” ЕС
    Рэжым Лукашэнкі не спыняе свае спробы наладзіць адносіны з краінамі Еўрасаюза. Асабліва са сваімі суседзямі — Польшчай, Літвой, Латвіяй. Што праўда, вельмі своеасаблівым чынам — дапамагаючы нелегальным мігрантам патрапіць з тэрыторыі Беларусі ў краіны ЕС. І выкарыстоўваюцца для гэтага розныя метады. Найбольш распаўсюджаны апошнім часам — тунэльны. Вырытыя невядомым чынам тунэлі раней знаходзілі пад беларуска-літоўскай і беларуска-польскай межамі, а днямі такі ж знайшлі пад мяжой з Латвіяй. Такі вось гібрыдна-тунэльны спосаб наладзіць добрыя адносіны.
    Чаму рэжым не перастае правакаваць суседзяў нелегальнай міграцыяй і ці ёсць спадзевы наладзіць адносіны з ЕС да сканчэння вайны ва Украіне? На якой стадыі сёння знаходзяцца адносіны паміж офісам Зяленскага і беларускімі дэмсіламі, і ці ўзрасла верагоднасць таго, што афіцыйны Мінск можа быць далучаны да мірных перамоў па Украіне? Ці існуе верагоднасць змяншэння ўзроўню рэпрэсій у Беларусі, і на што разлічваюць тыя, хто выпраўляе ў падарожжы па краінах ЕС Канапацкую? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    43 min
  • Міхаіл Кірылюк. Як беларусам абараняцца за мяжой?
    Беларусаў пераследуюць не толькі ўнутры краіны — ціск рэжыму распаўсюджваецца і на тых, хто жыве за мяжой, у тым ліку на людзей з іншым грамадзянствам. На сустрэчы ў МЗС абмяркоўвалі гуманітарныя візы, міжнародную абарону і магчымасці дапамогі беларусам, якія сутыкаюцца з пераследам за мяжой. Тым часам у Каардынацыйнай радзе рыхтуюць прававую камісію, якая павінна дапамагаць беларусам абараняць свае правы.
    Чаму беларусам за мяжой усё часцей патрэбна прававая абарона? Як працуе механізм міжнароднай абароны і што можа даць новая прававая камісія КР? Навошта беларусам "гуляць юрысдыкцыямі" і што гэта ўвогуле азначае? І ці сапраўды дэмакратычныя сілы страцілі цікавасць да беларусаў унутры краіны — як нядаўна заявіў Віктар Бабарыка?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з Міхаілам Кірылюком.
    37 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners