З пачатку ХХ стагоддзя ЗША змагаецца з камуністамі. Потым СССР разваліўся, і камуністы нібыта зніклі, але гэтая барацьба, якую вядуць ЗША, працягваецца і сёння. Праўда, як кажуць палітолагі, цяпер ворагаў называюць не камуністамі, а “левакамі”. У выпадку з Трампам размова ідзе пра дэмакратаў. У такой сітуацыі вырашальным аргументам для амерыканскага выбаршчыка з’яўляюцца не нейкія знешнепалітычныя перамогі прэзідэнта краіны і яго партыі, а перамогі ўнутраныя. Калі не над коштамі на бензін, то хаця б над сучасным увасабленнем камуністаў — “левакамі”. Маўляў, пра якую вайну ва Украіне ці палітвязняў у далёкай Беларусі можна казаць…
Як камуністы сталі галоўнымі ворагамі стагоддзя для ЗША і пры чым тут сённяшнія дэмакраты ды іншыя “левакі”? Ці сапраўды для амерыканскага выбаршчыка кошты на безін важнейшыя за геапалітычную перамогу краіны, і пры чым тут, ізноў жа, перамога над сваімі “левакамі”? Ці паўплываюць выбары ў ЗША на перамоўны трэк з Мінскам і ці будзе новы візіт Коўла? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі