euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Усаў. Ці адарваўся Лукашэнка ад рэчаіснасці і як дэмсілам гэтым скарыстацца
    Існуе меркаванне, што Лукашэнка адарваны ад рэальнасці, што ён не разумее настрояў беларусаў і што жыве ў свеце, які яму малююць яго набліжаныя. Праўда, кажуць гэта практычна пра ўсіх дыктатараў, што не замінае ім кіраваць сваімі краінамі дзесяцігоддзямі. На фоне размоў пра Лукашэнку і адарванасць ад рэальнасці Каардынацыйная рада ўхваляе рашэнне аб правядзенні “Круглага стала” з прадстаўнікамі лукашэнкаўскага рэжыму. Што выглядае досыць дзіўна ў сённяшняй рэчаіснасці…
    Ці можна сцвярджаць, што Лукашэнка жыве ў сваім, адарваным ад рэчаіснасці, пухіры, і ў чым сёння гэта праяўляецца? Як з гэтай адарванасцю стасуюцца падтрымка рэжымам расійскай агрэсіі супраць Украіны, рэпрэсіі ўнутры краіны і цікавасць да Лукашэнкі з боку Трампа? Ці магчымы сёння Круглы стол з прадстаўнікамі рэжыму, і як выглядаюць тыя, хто спадзяецца адарваць Лукашэнку ад Масквы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з з сябрам “Вольнай Беларусі”, кіраўніком варшаўскага Цэнтра палітычнага аналізу і прагнозу, доктарам палітычных навук Паўлам Усавым
    43 min
  • Аркадзь Мошас. У госці да Трампа: Лукашэнка атрымаў ад ЗША тое, чаго і дамагаўся
    Мінск і Вашынгтон нагадалі ўсім наўкол (і самім сабе) пра перамовы, якія вядуцца паміж рэжымам Лукашэнкі і адміністрацыяй прэзідэнта Трампа, паабяцалі хуткі працяг і… ізноў зніклі з інфармацыйнай прасторы. Адпаведна, ні візіту Коўла ў Мінск, ні новых вызваленняў наўзамен нейкіх “плюшак” для рэжыму таксама няма. Затое ёсць чарговая эскалацыя ў адносінах Мінска з Украінай і на межах з суседнімі краінамі — Латвіяй, Літвой ды Польшчай.
    Навошта была гэтая дуэль сігналамі паміж Вашынгтонам і Мінскам, калі працягу мы дагэтуль так і не атрымалі? Як на перамовы з Мінскам уплывае сітуацыя з перамовамі паміж Расіяй і Украінай, і ці сапраўды магчымая паездка Лукашэнкі ў госці да Трампа? Як міграцыйны крызіс у Сеуце ўплывае на міграцыйную сітуацыю ў ЕС, і калі НАТА навучыцца рэагаваць на пагрозы і правакацыі з Усходу? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дырэктар даследчых праграм па Расіі, Усходняй Еўропе і Еўразіі Фінскага інстытута міжнародных адносін Аркадзь Мошас
    47 min
  • Андрэй Махоўскі. Як атакі на Wildberries б’юць па расійскіх банках і кішэнях беларусаў
    Украінскія атакі на склады расійскага маркетплэйса Wildberries — гэта ўдары не толькі па лагістыцы паставак неабходных для расійскага войска “тавараў” і вяртанне вайны туды, адкуль яна прыйшла, але і ўдары па расійскіх банках. Што, як бы гэта не падалося камусьці дзіўным, закранае і беларусаў. Гэта ўдары і па беларускай эканоміцы, якая хоць і расце, паводле слоў кіраўніка Нацбанка, але вельмі дзіўна: ці то ўніз, ці то нібыта і ўверх, але “ў пазыку”…
    Якім чынам атакі на склады Wildberries б’юць па расійскіх банках і кішэнях беларусаў? Ці ўратуе кампанію Wildberries перавод складоў у Беларусь і Казахстан, і што чакае эканомікі Расіі і Беларусі ў выпадку банкруцтва Wildberries і іншых расійскіх маркетплэйсаў? Ці ўратуе Лукашэнка ўраджай сваімі набегамі на рэгіёны і ці ўмацуюць беларускае войска атрады алка-байцоў з калгасаў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае аўтар і вядоўца праграмы "Оптымум" на канале “Беларусы і рынак”, эканамічны аглядальнік Андрэй Махоўскі
    45 min
  • Маргарыта Ворыхава. Міжнародны “Наступ”: як адстаяць правы беларусаў у Бруселі і Страсбургу
    У другім туры галасавання кіраўніцай Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады была абрана прадстаўніца спіса “Наступ” Маргарыта Ворыхава. Якая напярэдадні галасавання сышла з пасады прадстаўніцы па моладзевай палітыцы Аб’яднанага пераходнага кабінета. Сышла нібыта для таго, “каб заняцца выкананнем больш шырокай задачы — будаваць арганізацыйныя і тэхналагічныя асновы, якія будуць патрэбны беларускім дэмакратычным сілам у бліжэйшыя гады”. І так супала, што менавіта на пазіцыі кіраўніка Міжнароднай камісіі КР яна ўсім гэтым і атрымала магчымасць заняцца.
    Што стала сапраўднай прычынай сыходу з пасады прадстаўніцы па моладзевай палітыцы АПК і ці праўда, што наконт яе абрання кіраўніцай Міжнароднай камісіі КР было загадзя вядома? Ці будзе яна нешта мяняць у структуры і падыходах да арганізацыі працы камісіі і якія мэты ставіць перад сабой на гэтай пазіцыі? Як удзел дэлегацыі КР у працы розных міжнародных структур уплывае на рашэнне праблем беларусаў дыяспары і ці адбіваецца на жыцці беларусаў у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўніца Міжнароднай камісіі Каардынацыйнай рады Маргарыта Ворыхава
    46 min
  • Вольга Такарчук. “А нас за што?”: пра пагарэльцаў з Wildberries, “зялёны” Мінск і адлігу
    Стала ўжо традыцыяй кожную раніцу пачынаць з навін пра тое, які склад Wildberries гэтай ноччу патрапіў пад удары ўкраінскіх дронаў. Вось толькі рэакцыя расіян, якія ў агні страцілі свой тавар і грошы, уражвае: практычна няма патрабаванняў да Пуціна спыніць вайну. І перастаць забіваць украінцаў і руйнаваць украінскія гарады расійскімі ракетамі і КАБамі. Дарэчы, нямала і беларусаў пацярпелі ад тых удараў па Wildberries…
    Чым адметная рэакцыя расіян на вынікі абстрэлаў Wildberries і ці працуе ў такой сітуацыі аргумент “а нас за што?!”? Якая рэакцыя на згарэлыя склады Wildberries у Беларусі і чаму беларусам больш баліць за ссечаныя дрэвы ў цэнтры Мінска? Ці ўратуе Лукашэнка сельскую гаспадарку ў жніво сваімі парадамі, і пра што сведчыць затрыманне адразу 350 чалавек падчас турзлёту? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае блогерка і былая палітзняволеная Вольга Такарчук
    45 min
  • Віталь Цыганкоў. Як Лукашэнку ізноў не пашчасціла з “народцам”, а Трампу — з вайной.
    Трамп, спачатку анансаваўшы самы магутны ўдар па Іране пасля Другой сусветнай вайны, ізноўку яго адмяніў. Не інакш як атрымаўшы чарговую перамогу над Тэгеранам. А Рубіа вярнуўся да разваг пра хуткае аднаўленне перамоў па дасягненні міру ва Украіне — цягам 2–3 тыдняў. Ну і Коўл з Лукашэнкам абмяняліся сігналамі і прапановамі, паабяцаўшы ў чарговы раз хуткую сустрэчу. А Каардынацыйная рада прыняла рэзалюцыю аб Круглым стале ў Беларусі.
    Ці вартая 17-я перамога Трампа над Іранам Нобелеўскай прэміі міру і як на гэтым фоне выглядае малюнак у сацсетках з Венесуэлай у выглядзе 51-га штата ЗША? Ці надоўга змянілася стаўленне Трампа да Зяленскага і што дае падставы Рубіа казаць пра аднаўленне перамоў паміж Расіяй і Украінай? Ці магчымы Круглы стол з удзелам дэмсіл і прадстаўнікоў рэжыму, і чаму Лукашэнку так не шанцуе з “народцам”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Віталь Цыганкоў
    48 min
  • Вольга Лойка. Пра брэсцкія гастролі Лукашэнкі, Коўла і аднаўленчыя трэнды ў эканоміцы
    Пачалася ўборачная кампанія, і Лукашэнка традыцыйна заняўся любімай справай — падарожнічае па палях і прадпрыемствах рэгіёнаў і дае каштоўныя парады ўсім наўкол па ўсіх магчымых тэмах. На мінулым тыдні пашчасціла Брэсцкай вобласці. Найперш аграрыям, але і “Савушкін прадукт” не застаўся без увагі сталічнага гастралёра. Адметна, што гэтая паездка адбывалася ў час, калі, па словах кіраўніка Нацбанка Галоўчанкі, ва ўсёй “эканоміцы назіраецца аднаўленчы трэнд”. Калі не ўлічваць тыя бізнесы, якія былі нейкім чынам звязаны з расійскім Wildberries.
    Чым адметныя паездка Лукашэнкі да аграрыяў Брэстчыны і яго візіт на “Савушкін прадукт”? Што за “аднаўленчыя трэнды” назіраюцца ў эканоміцы, і чаму да гэтага часу не запрацаваў склад Wildberries у Беларусі? Ці варта чакаць у Беларусі вялікую колькасць працоўных мігрантаў, і якімі сігналамі абменьваюцца Мінск з Вашынгтонам і Бруселем? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
    46 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners