euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Аляксандр Каваленка. Ад Wildberries у Расіі да рэтранслятараў у Беларусі і крыміналкі ў Лукашэнкі
    У той час як Лукашэнка пагражае ўзмацніць войска, размешчанае ля мяжы з Украінай, сабранымі з усёй Беларусі атрадамі “алка-баевікоў”, Офіс прэзідэнта Украіны звярнуўся да Генпракурора з просьбай распачаць крымінальную справу ў дачыненні да Лукашэнкі. Асабліва на фоне перасцярог, што рэтранслятары, якія могуць кіраваць расійскімі “Шахедамі”, размешчанымі ўздоўж усёй беларуска-ўкраінскай мяжы.
    Што насамрэч стаіць за ўдарамі па лагістычных цэнтрах Wildberries і ці дасягаюць гэтыя ўдары пастаўленых мэт? Ці сапраўды рэтранслятараў значна больш за чатыры ўздоўж украінскай мяжы, і што з гэтым можна зрабіць? Пра што кажуць словы Лукашэнкі наконт адпраўкі гультаёў і алкаголікаў у армію ля мяжы з Украінай, і што дае крымінальная справа супраць Лукашэнкі ва Украіне? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае ваенны эксперт, аглядальнік групы “Інфармацыйны супраціў” Аляксандр Каваленка
    41 min
  • Роза Турарбекава. Што азначаюць сігналы, якімі абменьваюцца Коўл і Лукашэнка
    Пастаянны прадстаўнік Мінска ў ААН Валянцін Рыбакоў расказаў пра рэгулярныя сустрэчы са спецыяльным пасланнікам прэзідэнта ЗША па Беларусі Джонам Коўлам — “фактычна раз на 7–10 дзён”. Паводле яго слоў, некалькі дзён таму для Лукашэнкі “былі сфармуляваны чарговыя пэўныя прапановы з боку ЗША”. А той у адказ “даў адпаведныя даручэнні тым структурам, якія займаюцца рэалізацыяй гэтых прапаноў”. Апроч таго, Лукашэнка, апісваючы “абставіны, што складваюцца” з ЗША, назваў дынаміку і перспектывы беларуска-амерыканскіх стасункаў “неблагімі”.
    Ці можна казаць, што перашкоды, якія сталі прычынай паўзы ў перамовах, пераадолены і варта бліжэйшым часам чакаць Коўла ў Мінску? Што магло быць прычынай запавольвання перамоўнага трэку ЗША з Мінскам, і ці мае дачыненне да змены ў перамовах набліжэнне Саміту міру? Ці атрымаецца ў Трампа знайсці новых “добрых хлопцаў” у Іране для новых перамоў, і чаго чакаць ад “пякельных санкцый” ЗША супраць Расіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    43 min
  • Анастасія Лузгіна. Беларускі рубель пад уплывам Трампа, Пуціна і Еўропы. Што будзе з нашымі грашыма?
    Што адбываецца з беларускім рублём і валютным рынкам? Як на Беларусь уплывае манетарная палітыка цэнтральных банкаў ЗША, Еўрасаюза і Расіі і што можа адбывацца з курсамі валют?
    Рублёвыя дэпазіты растуць: беларусы ўсё часцей захоўваюць грошы ў банках. Але ці заўсёды гэта добрая навіна? Якія рызыкі ёсць у безадзыўных укладаў, ці можна датэрмінова забраць грошы з дэпазіту ў Польшчы і якія сёння ёсць альтэрнатывы для тых, хто хоча не проста захоўваць, але і інвеставаць?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
    Таксама паглядзім на крэдытаванне: што адбываецца са спажывецкімі крэдытамі, пазыкамі на куплю беларускіх тавараў і інвестыцыйнымі крэдытамі. І падвядзём галоўныя вынікі працы беларускай эканомікі ў першай палове 2026 года: ВУП, рэальныя заробкі, прадукцыйнасць працы і інвестыцыі.
    Эканоміка расце — але ці адчуваюць гэты рост самі беларусы і што будзе з іх грашыма далей?
    44 min
  • Яўген Красулін. Чаму СССР не стаў добрым пасля Сталіна і за што беларусы змагаліся 27 ліпеня?
    "Пасля Сталіна катаванні ў СССР скончыліся", — піша слухачка Еўрарадыё. Але ці сапраўды савецкая сістэма стала больш гуманнай? Ці проста змяніла формы гвалту? Чаму катаванні былі нормай не толькі для палітвязняў, але і ў міліцыі, войску, выцвярэзніках? І ці можна сказаць, што сёння рэжым катуе ўжо не асобных людзей, а цэлую беларускую нацыю, выціскаючы беларусаў з уласнай краіны і з усяго свету?
    Пра гэта размаўляем з гісторыкам Яўгенам Красуліным.
    Яшчэ адна тэма — 27 ліпеня, дата, якая калісьці была Днём незалежнасці Беларусі. Чаму Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце БССР стала адной з галоўных вех беларускай дзяржаўнасці? Што азначала гэтае рашэнне для людзей у 1990 годзе і чаму ўлады пасля зрабілі ўсё, каб гэтае свята знікла з календара? Ці сапраўды сёння барацьба за незалежнасць працягваецца — толькі ўжо ў іншых умовах?
    І, вядома, пагаворым пра будучыню. Ці ёсць у Беларусі шанец аднавіцца пасля масавай эміграцыі? Хто будзе адбудоўваць краіну, калі яна стане свабоднай? І што трэба зрабіць ужо цяпер, каб Беларусь не страціла свой галоўны рэсурс — людзей?
    43 min
  • Ірына Сідорская. На словах "гендарная роўнасць", а на справе?
    Чыноўнікі абвясыілі, што ў Беларусі ўжо дасягнутая "гендарная роўнасць". У сённяшнім выпуску праграмы Gender Gap з даследчыцай медыя, улады і гендару Ірынай Сідорскай абмяркуем, чаму паміж афіцыйнымі дэкларацыямі пра роўнасць, падтрымку і справядлівасць і рэальным досведам жанчын усё яшчэ існуе велічэзны разрыў.
    Таксама пагаворым пра афіцыйную справаздачу аб поспехах бясплатнага ЭКА; падвышэнне пенсійнага ўзросту для жанчын (гэта таксама для роўнасці?); гісторыю з пракладкамі, якія не атрымалася набыць на запраўках "Беларуснафты", і Анжаліку Мельнікаву, якую "Кібер-партызаны" знайшлі ў Мінску. Чаму жанчыны ў публічнай палітыцы часта становяцца аб'ектамі асаблівых маральных патрабаванняў і хуткіх высноваў?
    52 min
  • Андрэй Ягораў. Салідарнасць як інстынкт: чаму мы дапамагаем і што нам замінае?
    Беларускі досвед апошніх гадоў паказаў, што ўзаемная падтрымка — гэта не проста прыгожы жэст, а наш натуральны спосаб выжывання і развіцця. Мы навучыліся хутка збіраць сродкі і падстаўляць плячо, але грамадскія ініцыятывы ўсё яшчэ часта сутыкаюцца з вострым недахопам рэсурсаў. Чаму так адбываецца? Ці заўсёды наша дапамога ідзе па прызначэнні найбольш кароткім шляхам, і як зрабіць працэс ахвяраванняў не толькі зручным, але і цалкам бяспечным для кожнага?
    Сёння важна не проста "даваць грошы", а разумець, як працуе гэты механізм знутры. Якія бар’еры спыняюць нас перад чарговым данатам? Што менавіта матывуе падтрымліваць адны праекты і прымушае сумнявацца ў іншых? Каб знайсці адказы, "Лятучы ўніверсітэт" і Civitta Institute распачалі глыбокае даследаванне сярод беларусаў у Польшчы. Гэта спроба пачуць голас кожнага, хто дапамагае, каб грамадскія арганізацыі маглі лепш разумець запыты людзей і працаваць больш эфектыўна.
    Пра тое, як нашы прыватныя рашэнні ўплываюць на будучыню ўсёй грамадзянскай супольнасці, паразмаўляем у эфіры з палітолагам і метадолагам Андрэем Ягоравым.
    49 min
  • Алесь Міхалевіч. "Прывітанні" ад прапаганды і што з імі рабіць
    Прапаганда зноў спрабуе запалохваць: гэтым разам канал "Жоўтыя слівы" накінуўся на юрыста Алеся Міхалевіча пасля ягонага інтэрв’ю для DW. Але ці такія страшныя гэтыя "прывітанні" ад рэжыму, як яны малююць? У эфіры Еўрарадыё разбіраем гэты кейс як канкрэтны інструмент для абароны ў Еўропе. Мы абмяркуем, як падобныя атакі прапагандыстаў могуць стаць вашым важкім доказам у судах ЕС і дапамагчы ў атрыманні міжнароднай абароны.
    Акрамя інфармацыйнага ціску, закранём самую вострую тэму для беларусаў у міграцыі — легалізацыю і дакументы. Што рабіць, калі тэрмін дзеяння пашпарта зыходзіць, а магчымасці яго абмяняць няма? Якія юрыдычныя кейсы па легалізацыі ў Польшчы, Літве і іншых краінах ЕС актуальныя на сярэдзіну 2026 года? Алесь Міхалевіч дасць практычныя парады: як не застацца без легальнага статусу, якія альтэрнатыўныя дакументы працуюць сёння і як рыхтавацца да прававых выклікаў будучыні.
    44 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners