euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Мэта ўдараў Украіны па Wildberries, згадкі калег пра Святлану Курс і вучэбна-палявыя зборы дзяцей у Беларусі — Еўразум за 21 ліпеня | Новости Беларуси за 21 июля
    Мэта ўдараў Украіны па Wildberries, згадкі калег пра Святлану Курс і вучэбна-палявыя зборы дзяцей у Беларусі — Еўразум за 21 ліпеня | Новости Беларуси за 21 июля by Euroradio
    32 min
  • Андрэй Махоўскі. Расія перастала займаць грошы. Што адбываецца з эканомікай краіны-агрэсара?
    Мінфін Расіі прыпыніў аўкцыёны па размяшчэнні аблігацый федэральнай пазыкі. Ведамства спаслалася на неабходнасць стабілізаваць сітуацыю на рынку і не паведаміла, калі аўкцыёны адновяцца. Расія планавала прыцягнуць у трэцім квартале 1,5 трыльёна рублёў, але першы ліпеньскі аўкцыён стаў найгоршым амаль за год.
    Тым часам у Расіі назапашваюцца праблемы і на нафтавым рынку: нафты становіцца занадта шмат, а попыт і магчымасці для яе продажу скарачаюцца. На гэтым фоне пачаўся распродаж прыватных аўтазаправак.
    Што адбываецца з расійскім дзяржаўным доўгам? Ці можа прыпыненне аўкцыёнаў быць прыкметай сур'ёзных праблем з фінансаваннем бюджэту? Чаму ў Расіі адначасова ўзнікаюць праблемы з нафтай, запазычаннямі і прыватным бізнесам? І як усё гэта можа паўплываць на Беларусь?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эканамічным аглядальнікам выдання "Беларусы і рынак" Андрэем Махоўскім
    40 min
  • Наталля Васілевіч. Масква — у царкве, вайна — у летнім лагеры. Як Лукашэнка перапісвае Беларусь?
    РПЦ афіцыйна замацавала прыналежнасць Беларускай праваслаўнай царквы да Маскоўскага патрыярхату. А ў беларускіх школьных "аздараўленчых" лагерах дзяцей вучаць страявой і ваенна-тактычнай падрыхтоўцы, водзяць у вайсковыя часткі і знаёмяць з арміяй.
    Што адбываецца з рэлігіяй і выхаваннем у Беларусі? Чаму каталіцкія святары аказваюцца за кратамі, а дзяцей усё часцей рыхтуюць да жыцця ў ваеннай сістэме?
    Як даўно Беларусь стала краінай, дзе Масква вызначае, якой павінна быць царква, а рэжым — якім павінна быць новае пакаленне?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з тэалагіняй і праваабаронцай Наталляй Васілевіч
    41 min
  • Алена Агарэлышава. "Пачакайма, пакуль усё зменіцца": чаму беларусы і беларускі жывуць на паўзе?
    Што такое waithood — "жыццё ў чаканні"? Гэта стан, калі чалавек ужо даўно дарослы, але нібыта не можа пачаць паўнавартаснае дарослае жыццё: знайсці стабільную працу, набыць жыллё, стварыць сям’ю, нарадзіць дзяцей ці проста зразумець, дзе будзе жыць праз год.
    Для беларусаў і беларусак гэтая тэма асабліва актуальная. У эміграцыі — праз легалізацыю, эканамічную няўпэўненасць, праблемы з дакументамі і пастаяннае пытанне: заставацца ці вяртацца? У Беларусі — праз рэпрэсіі, страх, праблемы з працай і немагчымасць планаваць жыццё ва ўмовах, калі заўтра можа змяніцца ўсё.
    І вайна побач толькі дадае гэтай будучыні непрадказальнасці.
    Ці можна будаваць сям’ю, калі ты не ведаеш, у якой краіне будзеш жыць заўтра? Чаму эміграцыя для многіх становіцца не новым жыццём, а доўгім перыядам чакання? І ці можа чалавек у Беларусі таксама жыць у стане "пастаўленага на паўзу" жыцця — калі рэпрэсіі і страх прымушаюць адкладаць планы, важныя рашэнні і нават само адчуванне бяспекі?
    Ці сапраўды беларусы адкладаюць жыццё — ці проста вымушаныя жыць у рэальнасці, дзе доўгатэрміновае планаванне стала рызыкай?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё пагаворым з сацыялагіняй і гендарнай даследчыцай Аленай Агарэлышавай.
    А калі застанецца час, правядзём невялікі эксперымент: папросім ChatGPT падабраць пяць самых распаўсюджаных міфаў пра гендар і фемінізм — і разам з госцяй разбяромся, дзе там стэрэатып, дзе маніпуляцыя, а дзе, магчыма, нешта больш складанае
    46 min
  • Як удары па Wildberries паўплываюць на эканоміку, нізкі конкурс у медуніверсітэты і адносіны Трампа з Лукашэнкам — Еўразум за 20 ліпеня | Новости Беларуси за 20 июля
    Як удары па Wildberries паўплываюць на эканоміку, нізкі конкурс у медуніверсітэты і адносіны Трампа з Лукашэнкам — Еўразум за 20 ліпеня | Новости Беларуси за 20 июля by Euroradio
    39 min
  • Вольга Лойка. Расія губляе нафту і склады. Беларусь — лекараў і рабочых. Што з эканомікай?
    Удары па расійскай нафце і лагістыцы, рэкорднае падзенне прахадных балаў у беларускія медуніверсітэты і новы бунт працоўных мігрантаў з Узбекістана. Што ўсё гэта кажа пра стан эканомік Расіі і Беларусі?
    Ці сапраўды ўдары па складах Wildberries могуць стаць сур'ёзнай праблемай для расійскага рытэйлу? Наколькі адчувальныя для Масквы атакі на нафтавую інфраструктуру? Чаму беларуская моладзь усё менш хоча станавіцца лекарамі — і што будзе з беларускай медыцынай праз некалькі гадоў? І чаму новыя працоўныя мігранты ўжо на старце патрабуюць лепшых умоваў, чым ім прапанавалі?
    Пра гэта і не толькі гаворым з эканамічнай аглядальніцай і галоўнай рэдактаркай выдання Plan B Вольгай Лойка ў эфіры Еўрарадыё
    44 min
  • Пратэст мігрантаў з Узбекістана, чэмпіянат свету па футболе і трывога вакол уступнай кампаніі ў ВНУ — Еўразум за 17 ліпеня | Новости Беларуси за 17 июля
    Пратэст мігрантаў з Узбекістана, чэмпіянат свету па футболе і трывога вакол уступнай кампаніі ў ВНУ — Еўразум за 17 ліпеня | Новости Беларуси за 17 июля by Euroradio
    37 min
  • Лілія Хедзіна. "Не паступіш — прыб'ю" і "валі ў сваю краіну". Чаму падлеткі становяцца мішэнню дарослых?
    У Беларусі завяршаецца ўступная кампанія. Для многіх сем'яў гэта не толькі час выбару, але і час канфліктаў, градус якіх падвышаецца ад страху за тое, што дзіця могуць забраць у армію.
    Ці абавязкова паступаць адразу пасля школы? Што рабіць, калі выпускнік яшчэ не разумее, кім хоча быць? І як бацькам падтрымаць дзіця, калі нешта пайшло не па плане, каб не ператварыць няўдачу ў жыццёвую трагедыю?
    Тым часам у Польшчы шырокі рэзананс выклікаў выпадак, калі дарослы мужчына некалькі хвілін абражаў і запалохваў у грамадскім транспарце дзяўчат-падлеткаў з Украіны. Мужчына прызнаў віну, і цяпер яму пагражае некалькі гадоў за кратамі, але ў сацсетках знайшліся тыя, хто пачаў шукаць апраўданні агрэсару і вінаваціць саміх дзяўчат.
    Чаму грамадства так лёгка перакладае адказнасць з дарослага на дзіця? Дзе заканчваецца “правакацыя” і пачынаецца гвалт? І чаму дарослы чалавек нясе адказнасць за свае паводзіны незалежна ад абставін?
    Пра гэта і не толькі ў жывым эфіры Еўрарадыё гаворым з псіхалагіняй і спецыялісткай па метадзе КПТ Ліліяй Хедзінай.
    44 min
  • Лукашэнка: Ды не лезьце вы ў палітыку! Беларусы слухаюцца, узбекі не. Стрым з Кныровічам
    Узбекі нарабілі шуму, ледзь толькі паспелі прыехаць у Беларусь. Не пабачыўшы абяцаных умоваў і заробкаў, яны пачалі гучна абурацца. І ўмовы, і заробкі адразу ж з'явіліся!
    Відаць, яны не чулі, як на "Славянскім базары" Лукашэнка ўгаворваў артыстаў, а разам з імі і іншых беларусаў "не лезці ў палітыку". І палезлі. І аказалася, што так можна хутка і чотка адваяваць сваё.
    Пра ўсе гэтыя жарсці, а таксама пра канфлікт паміж першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам і беларусамі, якія жывуць ва Украіне, размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    42 min
  • Заробкі ў Беларусі, выкарыстанне ШІ у сельскай гаспадарцы і “нацыянальнае выраджэнне” — Еўразум за 16 ліпеня | Новости Беларуси за 16 июля
    Заробкі ў Беларусі, выкарыстанне ШІ у сельскай гаспадарцы і “нацыянальнае выраджэнне” — Еўразум за 16 ліпеня | Новости Беларуси за 16 июля by Euroradio
    32 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners