euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Антон Пянькоўскі. "Дух Анкорыджа" ўсё, а Трамп — у "рэжыме помсты".
    Лаўроў і Рубіа каротка сустрэліся на Філіпінах. Кіраўнік МЗС Расіі спрабаваў уваскрасіць "дух Анкорыджа", але кіраўнік Дзярждэпа лічыць, што студзеньскія перамовы на Алясцы праваліліся, і ўваскрашаць ужо няма чаго.
    Тым часам Трамп непакоіцца, што канфлікт з Іранам зацягнецца да канца яго другога тэрміну і зашкодзіць рэспубліканцам на наступных прэзідэнцкіх выбарах. Ён расчараваны ў іранскіх перамоўшчыках і знаходзіцца ў "рэжыме помсты". То-бок, пакуль не бачыць альтэрнатывы ўдарам па Іране.
    На гэтым фоне ЗША працягваюць змякчаць санкцыі супраць беларускай прамысловасці. Мінфін краіны зняў санкцыі з кампаніі Bel-Kap-Steel, звязанай з Беларускім металургічным холдынгам. Ці можа гэта мець дачыненне да перамоўнага трэка з удзелам Джона Коўла, пра які даўно нічога не чуваць?
    І чаму грамадзянаў Беларусі дэпартуюць з ЗША ў... Беліз?
    На гэтыя ды іншыя пытанні ў стрыме Еўрарадыё адказвае амерыканіст Антон Пянькоўскі
    46 min
  • Аляксандр Фрыдман. Пра Мельнікаву, санкцыі, Украіну і ўзбекаў
    Анжаліка Мельнікава, якая знікла ў Польшчы, магчыма, жыве ў Мінску і супрацоўнічае з КДБ — так сцвярджаюць "Кіберпартызаны". Што насамрэч можа стаяць за гэтай гісторыяй і чаму яна важная для беларускай палітыкі?
    Еўрасаюз узмацняе санкцыі супраць Беларусі і Расіі: пад абмежаванні трапіў Мазырскі НПЗ. У той жа час ЗША працягваюць паступова змякчаць санкцыі супраць асобных беларускіх прадпрыемстваў. Гэта супярэчнасць ці новая логіка санкцыйнай палітыкі? І што яна можа азначаць для Мінска?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё пагаворым з палітычным аглядальнікам і гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.
    Таксама пагаворым пра вайну ва Украіне, сітуацыю на фронце і новую стратэгію: ці можа знішчэнне ўкраінскімі дронамі расійскай лагістычнай інфраструктуры сапраўды паўплываць на ход вайны? І ці ёсць у Масквы рэальныя падставы гаварыць пра мірнае ўрэгуляванне?
    42 min
  • Аляксандр Кныровіч. Мельнікава знайшлася, Wildberries гарыць, кароўкі дохнуць.
    "Кібер-партызаны" атрымалі доказы таго, што экс-спікерка Каардынацыйнай рады — жывая, у Мінску, з дзецьмі. Парадуемся за Анжаліку Мельнікаву, але не ад усяго сэрца. І заадно абмяркуем, што там адбываецца ў КР.
    Але гэта пад канец нашага сённяшняга стрыму з блогерам Аляксандрам Кныровічам. А пачнем са званка Лукашэнкі ва Узбекістан, чарговай нарады па сельскай гаспадарцы (дысцыпліны там як не было, так і няма) і трох чарговых лагістычных хабаў Wildberries, якія палаюць у Расіі
    44 min
  • Кошты на нерухомасць у Мінску, канфлікт палякаў і ўкраінцаў і транзіт улады ў Беларусі — Еўразум за 23 ліпеня | Новости Беларуси за 23 июля
    Кошты на нерухомасць у Мінску, канфлікт палякаў і ўкраінцаў і транзіт улады ў Беларусі — Еўразум за 23 ліпеня | Новости Беларуси за 23 июля by Euroradio
    38 min
  • Анастасія Касцюгова. Рэжым гаворыць з Захадам, апазіцыя — з дыяспарай. А хто гаворыць з Беларуссю?
    Сенат ЗША разгледзіць законапраект аб новых жорсткіх санкцыях супраць Расіі. Дакумент падтрымалі больш за 60 сенатараў ад абедзвюх партый, а за дапамогу Маскве ў абыходзе санкцый прапануюць караць нават 100-працэнтнымі тарыфамі.
    Тым часам у ЗША ўсё больш увагі да транснацыянальных рэпрэсій рэжыму Лукашэнкі, а дэмакратычныя сілы спрабуюць перабудаваць працу з беларусамі за мяжой. У Варшаве Святлана Ціханоўская стварае новы офіс-хаб для беларусаў.
    Што азначае новая санкцыйная палітыка ЗША для Расіі і Беларусі? Ці можа ўзмацненне ціску на Маскву паўплываць на рэжым Лукашэнкі? Як беларуская дэмакратычная супольнасць павінна працаваць з дыяспарай — і ці атрымліваецца ў яе гаварыць з беларусамі ўнутры краіны? І чаму рэжым працягвае пераследаваць беларусаў нават за межамі краіны?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з эксперткай па палітычнай камунікацыі Анастасіяй Касцюговай
    55 min
  • Аляксандр Класкоўскі. "Кепска працуеш — у войска". TikTok пад наглядам. Што рыхтуе Лукашэнка?
    Лукашэнка прапануе адпраўляць кепскіх работнікаў у войска. Беларускія сілавікі ўсё больш цікавяцца TikTok і іншымі платформамі, дзе ўлада не кантралюе інфармацыйны парадак дня. А эксперты ўжо сур'ёзна абмяркоўваюць, як можа прайсці транзіт улады ў Беларусі і што адбудзецца пасля Лукашэнкі.
    Ці становіцца армія яшчэ адным інструментам пакарання і прымусу? Чаму рэжым усё больш баіцца сацыяльных сетак? І ці можа Беларусь пасля Лукашэнкі атрымаць не перамены, а проста новага кіраўніка пры старой сістэме?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з Аляксандрам Класкоўскім
    43 min
  • Ксенія Вязнікоўцава і Аляксей Гуліцкі. Агент 00SIM. Як зяць Шэймана стварыў шпіёнскі сэрвіс і збірае дадзеныя мільёнаў?
    Андрэй Шымановіч — беларускі бізнесмен, які стаў вядомым дзякуючы шпіёнскаму сэрвісу mSpy. Праграма дазваляла сачыць за чужымі тэлефонамі і збіраць велізарныя масівы асабістых дадзеных. Пасля некалькіх буйных уцечак інфармацыі Шымановіч пераключыўся на іншыя мабільныя дадаткі — але і яны, як высветліла расследаванне, атрымліваюць доступ да геалакацыі, кантактаў, фота, мікрафона і іншых дадзеных карыстальнікаў.
    Пры гэтым бізнес Шымановіча звязаны з Беларуссю і Еўропай, а сам ён — з сям'ёй былога паплечніка Лукашэнкі Віктара Шэймана.
    Як працуе сетка кампаній бізнесмена? Чаму беларускія дадаткі прадаюцца як еўрапейскія? Куды могуць трапляць дадзеныя мільёнаў карыстальнікаў? І як чалавек з такімі сувязямі і гісторыяй атрымаў від на жыхарства ў Літве?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з журналістамі-расследавальнікамі "Бюро Медыя" Ксеніяй Вязнікоўцавай і Аляксеем Гуліцкім
    43 min
  • Роза Турарбекава. Украіна і Польшча спрачаюцца, Іран мяняе свет. Што будзе з Беларуссю?
    Адносіны паміж Беларуссю і Украінай застаюцца напружанымі, а паміж Украінай і Польшчай нарастаюць спрэчкі вакол гісторыі, бяспекі і ўзаемных чаканняў. На гэтым фоне Лукашэнка спрабуе захаваць для сябе хоць нейкую прастору для манеўру паміж Расіяй, Украінай і Захадам. Ці магчымы перазапуск беларуска-ўкраінскіх адносін? І ці не становіцца Польшча новым галоўным цэнтрам рэгіянальнай палітыкі?
    А тым часам Іран, вайна і кліматычныя змены мяняюць саму архітэктуру міжнароднай бяспекі. Як гэтыя працэсы паўплываюць на Беларусь і Усходнюю Еўропу? І якім будзе наш рэгіён праз некалькі гадоў?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з паліталагіняй і кандыдаткай гістарычных навук Розай Турарбекавай
    35 min
  • Павел Усаў. Расія ідзе ў суд за Лукашэнку. А беларуская армія рыхтуецца да чаго?
    Расія вырашыла ўмяшацца ў справу Літвы супраць Беларусі ў Міжнародным судзе ААН, дзе Мінск абвінавачваюць у арганізацыі міграцыйнага крызісу. Масква заяўляе пра "палітызацыю міжнароднага права", але ці не выглядае гэта як спроба не проста абараніць саюзніка, а ўзяць на сябе частку яго міжнароднай адказнасці?
    Тым часам Лукашэнка праводзіць чарговыя кадравыя перастаноўкі ў кіраўніцтве Узброеных сіл: двух генералаў звольнілі ў запас, прызначаны новыя кіраўнікі тылу і баявой падрыхтоўкі. Што стаіць за гэтымі рашэннямі — звычайная ратацыя ці падрыхтоўка арміі да новай рэальнасці?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё гаворым з доктарам палітычных навук Паўлам Усавым.
    Таксама абмяркуем, ці магчымы сёння дыялог і прымірэнне паміж беларускім грамадствам і рэжымам. Ці сапраўды ўлада не пакідае месца для нармалізацыі, а вызваленне палітвязняў — гэта не шлях да кампрамісу, а спроба перажыць крызіс без сапраўдных змен?
    42 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners