euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Павел Латушка. “У нас сябры розныя”: хто хоча зацягнуць ЕС на абед да Лукашэнкі
    Канферэнцыя “Новая Беларусь” пачалася з пікероўкі паміж Паўлам Латушкам і Віктарам Бабарыкам. Нагодай сталі пераказаныя апошнім словы “сяброў з Беларусі”, якім “нецікава, чым жыве эміграцыя”. Але спрачаліся на канферэнцыі не толькі пра тое, якія ў каго сябры. Казалі пра перамовы з Лукашэнкам і перспектывы правядзення “Мінска-3”. Пра прыцягненне Лукашэнкі да адказнасці і падрыхтаваныя яму “падарункі”. Вось толькі пра тое, калі тая адказнасць Лукашэнку дагоніць і калі мы зможам вярнуцца на радзіму, адказу не атрымалі. Шмат толькі чулі пра “акно магчымасцей”.
    Ці сапраўды ад таго, у каго якое кола сяброў, залежыць і тое, якую пазіцыю палітыкі займаюць у сваёй дзейнасці, і хто хоча зацягнуць ЕС на абед да Лукашэнкі? Чым адметная новая ініцыятыва Бабарыкі і ці бачыць Латушка магчымасці супрацы з ім у межах гэтай ініцыятывы? Ці далёка Лукашэнка ад крымінальнай адказнасці, і якога “акна магчымасцей” чакае Латушка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення, намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета, сябра Каардынацыйнай рады Павел Латушка
    52 min
  • Анастасія Лузгіна. Беларусы больш купляюць імпартнае. Чаму растуць цэны, рэзервы і крэдыты?
    У Беларусі абнавіліся паказчыкі інфляцыі, растуць золатавалютныя рэзервы, але пры гэтым беларускі рубель слабее да долара. На гэтым фоне Нацбанк змякчыў патрабаванні да крэдытаў на куплю беларускіх тавараў, а Беларусбанк прапануе іпатэку пад 1%.
    Тым часам імпарт спажывецкіх тавараў працягвае расці, а доля беларускіх тавараў у продажах не павялічваецца. І нават у рэгіёнах улады хочуць "максімальна сцерці адрозненні паміж горадам і вёскай" — у тым ліку праз аднолькавае напаўненне крамаў.
    Чаму растуць рэзервы, але слабее рубель? Чаму беларусы ўсё часцей выбіраюць імпартнае і што адбываецца з унутраным спажываннем? І ці сапраўды танныя крэдыты і аднолькавыя крамы ў горадзе і вёсцы могуць змяніць сітуацыю?
    Пра гэта і не толькі ў эфіры Еўрарадыё размаўляем з эканамісткай Анастасіяй Лузгіной.
    43 min
  • Юрый Дракахруст. Пра “акно магчымасцей”, вяртанне Бабарыкі на палітычнае поле і вайну
    Ад падзей 2020-га беларусаў аддзяляе ўжо шэсць гадоў, але беларуская супольнасць працягвае жыць і тымі падзеямі, і тымі здабыткамі, і тымі стратамі ды траўмамі. І нават ладзіць адмысловую канферэнцыю з жыццесцвярджальнай назвай “Новая Беларусь”. На якой разважаюць пра тое, як у той Беларусі будзе добра жыць і якія рэформы яны там правядуць. Што праўда, добра жыць будуць не ўсе, бо люстрацыя і пакаранне за злачынствы. Але калі яшчэ больш шчыра, то і далёка не ўсе падзеямі 2020 года працягваюць жыць, не ўсім цікавая гэтая канферэнцыя з яе рэфлексіямі. Не ўсім падабаецца, што дэмсілы робяць.
    Якія ўражанні ад сёлетняй канферэнцыі і ці не час змяняць фармат, бо і да яе, і да палітызаваных вулічных акцый цікавасць у людзей невялікая? Чым адметная новая ініцыятыва Бабарыкі і чаму для яго не знайшлося месца побач з Ціханоўскай? Чаму рэжым Лукашэнкі так заўзята імкнецца ціснуць нават на тых беларусаў, якія пакінулі радзіму, і ці доўга беларусам чакаць абяцанага “акна магчымасцей”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Юрый Дракахруст
    46 min
  • Ірына Сідорская. Ад скульптуры беларускай жанчыне да экспертнай роўнасці і пенсій
    У Беларусі збіраюцца паставіць новую скульптуру ў гонар Года беларускай жанчыны: дзяўчына ў вянку і са снапом жыта павінна ўвасабляць “Беларусь квітнеючую”. Прыкладна ў гэты ж час на галоўнай палітычнай падзеі дэмакратычных сіл — канферэнцыі “Новая Беларусь” — будучыню краіны зноў абмяркоўвалі пераважна мужчыны.
    Розныя палітычныя сістэмы, розныя каштоўнасці — але ці настолькі розныя ўяўленні пра тое, дзе месца жанчыны і хто мае права гаварыць ад яе імя. У новым выпуску “Гендар_гэпа” паглядзім на канферэнцыю “Новая Беларусь” праз гендарную прызму.
    Чаму недастаткова проста сказаць, што да ўдзелу ў працы панэляў запрасілі “найлепшых экспертаў”, калі гэтымі экспертамі раз за разам аказваюцца мужчыны? Чаму пытанні гендарнай роўнасці важныя нават тады, калі гаворка ідзе пра бяспеку, эканоміку, будучыню Беларусі? Тэмы ж нібыта “агульныя”, а не “жаночыя”. Ці сапраўды больш ранняя пенсія — прывілея жанчын, і як змяняецца гэтая карціна, калі палічыць не толькі аплатную, але і неаплатную працу? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай і гендарнай даследчыцай Ірынай Сідорскай
    44 min
  • Леанід Марозаў. Як лукашэнкаўскія спецслужбы выкарыстоўваюць Інтэрпал супраць беларусаў
    Палітычна матываваныя крымінальныя справы, катаванні, “экстрэмісцкія” спісы, пашпартны ўказ — далёка не поўны спіс рэпрэсій, якія выкарыстоўвае лукашэнкаўскі рэжым супраць грамадзян Беларусі. Прычым гэтыя злачынныя рэпрэсіўныя практыкі распаўсюджваюцца не толькі на тых, хто знаходзіцца ўнутры краіны, — рэпрэсіі набылі транснацыянальны характар. І тут таксама выкарыстоўваецца шмат розных сродкаў: ад анулявання пашпарта да канфіскацыі маёмасці і пераследу сваякоў тых, хто выехаў за мяжу. Ці — пераслед з выкарыстаннем… Інтэрпала.
    Якія інструменты для транснацыянальнага пераследу выкарыстоўвае рыжым найчасцей і якія з іх уяўляюць найбольшую пагрозу? Ці праўда, што Інтэрпал працягвае супрацу з лукашэнкаўскімі карнымі органамі, і якія пагрозы гэта нясе беларусам у замежжы? Чаму рэжым Лукашэнкі так заўзята імкнецца ціснуць нават на тых беларусаў, якія пакінулі радзіму, і ці з’яўляецца транснацыянальны пераслед злачынствам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па юрыдычных пытаннях Леанід Марозаў
    47 min
  • Адстаўка: чаму Шаціліна пайшла ў адстаўку і якая Місія патрэбна ва Украіне
    Як кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна адпрацавала ўсяго год. Але менавіта ў гэты год адбыўся візіт Святланы Ціханоўскай і яе сустрэча з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім. У гэты ж час Місія нарэшце займела ўласнае памяшканне ў Кіеве. З іншага боку, не відаць, каб за гэты час адбыліся нейкія зрухі ў вырашэнні праблем, з якімі сутыкаюцца беларусы ва Украіне, не было знойдзена паразуменне ні з добраахвотнікамі, ні з мясцовымі дыяспарнымі супольнасцямі ды ініцыятвамі. І ў выніку выглядае на тое, што ў кіраўніцы Місіі ўзніклі непаразуменні і з Офісам Ціханоўскай ды Аб’яднаным пераходным кабінетам…
    Што было зроблена за год працы на пасадзе кіраўніцы Місіі і чаму не атрымалася вырашыць галоўныя праблемы беларусаў ва Украіне? Ці праўда, што ў Місіі не атрымалася паразумецца з большасцю мясцовых суполак беларусаў і з добраахвотнікамі? Чаму так адбылося? Што стала прычынай сыходу Шацілінай ў адстаўку, і ці пяройдзе яна цяпер у апазіцыю да Офіса і АПК? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былая кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл Беларусі ў Кіеве Святлана Шаціліна
    43 min
  • Андрэй Казакевіч. Беларусь у NATO: ці магчымыя “дыялог” з рэжымам і адыход ад Масквы
    У Беларусі працягваюцца рэпрэсіі, рэжым далей закручвае гайкі, пазбаўляючы не толькі рэшткаў свабоды беларусаў, але і магчымасці дзейнасці амбасад заходніх краін. Супрацьстаянне з Еўрасаюзам і Украінай працягваецца і перыядычна ўзмацняецца, праца беларускіх прадпрыемстваў на расійскую армію пашыраецца. У гэтых варунках усё часцей гучаць размовы пра неабходнасць “нацыянальнага дыялогу”, перамоў з рэжымам, адцягнення яго (хаця б рукамі амерыканцаў) ад Расіі. Што на сёння выглядае калі не спробай “адбельвання рэжыму”, то па крайняй меры малаверагодным.
    Ці існуе ў беларусаў рэальная магчымасць нацыянальнага дыялогу і ці варта сёння ўвогуле пра гэта казаць? Ці працягваецца перамоўны трэк паміж Вашынгтонам і Мінскам і якія яго магчымыя вынікі? Ці адпусціць Масква Беларусь і ці прымуць нашу краіну ў NATO? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктар палітычных навук, дырэктар Інстытута палітычных даследаванняў “Палітычная сфера” Андрэй Казакевіч
    43 min
  • Франак Вячорка, Аліса Рыжычэнка. “Новая Беларусь”: скандалы, інтрыгі, адстаўкі і прэзентацыі канферэнцыі
    У Варшаве прайшла чарговая канферэнцыя “Новая Беларусь”. Удзельнікі спрабавалі адрэфлексаваць на тэму рэзультатаў шасці гадоў барацьбы з рэжымам Лукашэнкі, прааналізаваць вынікі дзейнасці дэмсіл і абазначыць план далейшых дзеянняў. Былі і палымяныя прамовы палітыкаў, і прэзентацыі новых праектаў, праграм ды ініцыятыў, гучныя адстаўкі і назначэнні, былі і скандалы.
    Ці ёсць у дэмакратычных сіл рэальны план змены ўлады і ці гатовы яны да моманту, калі “акно магчымасцей” нарэшце адкрыецца? Ці сапраўды ў дэмсілах назіраецца “сегментацыя” і падзел на “эліты” і “простых” беларусаў? Якую ролю ў жыцці беларускай супольнасці мусяць адыграць прынятыя на канферэнцыі рэзалюцыі, прэзентаваныя праекты і новыя ініцыятывы? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка і прадстаўніца па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета Аліса Рыжычэнка
    48 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners