euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • “Бюро Медыя”. “Рускі свет” з дастаўкай на дом: у чым яго небяспека і хто на яго працуе?
    Дзе руская мова — там і “рускі свет”. Прасоўваць ідэалогію якога Расія імкнецца найперш з дапамогай мяккай сілы. І для гэтага ў яе ёсць шэраг адпаведных структур. Да прыкладу, Фонд Гарчакова альбо Маскоўскі Дом суайчынніка. У апошняга шмат філіялаў па ўсім свеце. У Беларусі МДС працуе праз так званы Дом Масквы ў Мінску. І калі вы бачыце, як у беларускіх гарадах хтосьці раздае “георгіеўскія стужкі”, збірае “гуманітарку для байцоў СВА” і ладзіць іншыя прарасійскія шабашы, будзьце ўпэўнены — без агентуры з Дома Масквы не абышлося. Доказы таму сабралі нашы калегі з “Бюро Медыя”.
    Чаму Дому Масквы так утульна ў Мінску і агулам у Беларусі і што ставяць сабе мэтай яго супрацоўнікі? Што з сябе ўяўляюць мерапрыемствы, якія арганізоўвае ці курыруе Дом Масквы ў Мінску, і колькі гэта каштуе? Якія беларускія арганізацыі супрацоўнічаюць з ДМ, якую небяспеку нясе дзейнасць гэтай расійскай структуры для Беларусі і пры чым тут ФСБ? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць журналісты-расследавальнікі “Бюро Медыя” Ксенія Вязнікоўцава і Аляксандр Ярашэвіч
    48 min
  • Наталля Васілевіч. Пра секты, скажэнні веры і веру ў магчымасць залагодзіць злачынцаў
    Прапагадна б’е ў званы: у Беларусі актывізаваліся псеўдарэлігійныя структуры! Паведамляецца пра тое, што “іх адэпты называюць сябе святарамі, праводзяць “богаслужэнні” ў дамах і кватэрах, заклікаюць людзей не наведваць праваслаўныя прыходы і скажаюць сапраўдную веру”. Каб вы чаго не падумалі, то размова не пра тых “святароў”, якія праводзяць службы ў казармах АМАПа ці на вайсковых палігонах, маўчаць пра рэпрэсіі вернікаў і заклікаюць падтрымліваць расійскіх акупантаў альбо ісці ваяваць на іх баку і забіваць мірных украінцаў. Ну а каталіцкіх святароў высылаюць з Беларусі зусім з іншай нагоды.
    Чым адметная сітуацыя з “псеўдарэлігійнымі структурамі” ў Беларусі і чым ад секты адрозніваецца сённяшняя Беларуская праваслаўнай царква Маскоўскага патрыярхату? Ці адрозніваецца служэнне “ў дамах і кватэрах” ад служэння ў казармах? Што адбываецца з каталіцкімі святарамі ў Беларусі, і ці сапраўды Марыя Калеснікава стала “асобай №1” беларускай супольнасці ў Германіі? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з тэалагіняй, эксперткай у галіне рэлігіі, палітыкі і абароны правоў Наталляй Васілевіч
    42 min
  • Валеры Карбалевіч. “Мы не агрэсары!”: пра “адкрытыя” межы, вайну і “змяншэнне рэпрэсій”
    Падчас сваёй вандроўкі на Палессе і выступлення на акрыцці фестывалю “Кліч Палесся” Лукашэнка не здолеў абысціся без палітінфармацыі. Ізноў гучалі словы пра тое, які жах робіцца на межах Беларусі, пра спробы ўцягнуць мірны беларускі народ у вайну і пра тое, што Беларусь не хоча ваяваць ні з кім. А ў доказ таго, што рэжым Лукашэнкі ніякі не агрэсар, расказаў пра загад адкрыць пункты пропуску для тых украінцаў з памежных рэгіёнаў, якія хацелі збіраць грыбы-ягады ў беларускіх лясах ды на балотах.
    Да каго найперш былі скіраваны словы Лукашэнкі пра жаданне міру і ці павераць яму ва Украіне? Як рыторыку Лукашэнкі мяняюць украінскія ўдары ўглыб Расіі і чаго асцерагаецца рэжым, праводзячы няспынныя вучэнні сілавікоў? Што ў выніку года перамоў засталося ад намераў Вашынгтона “адцягнуць хаця б крыху Лукашэнку ад Масквы” і ці варта спадзявацца на “акно магчымасцей”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік Радыё Свабода Валерый Карбалевіч
    48 min
  • Вольга Лойка. Лічбы: ад 3% польскай інфляцыі да 1% беларускіх крэдытаў і 54 кг сома
    Лукашэнкаўская прапаганда працягвае палохаць беларусаў жахамі жыцця ў Польшчы. Маўляў, жыхарам суседняй краіны даводзіцца “зацягваць рамяні — рост коштаў у ліпені ў гадавым выражэнні дасягнуў 3%”. А ў гэты час у квітнеючай Беларусі працягваецца бітва за ўраджай, крэдыт на будаўніцтва кватэры даюць пад 1% гадавых, а Лукашэнка хваліцца гіганцкім сомам, якога ўласнаручна цягнуў з Прыпяці…
    Ці сапраўды ў Польшчы так усё жахліва з эканомікай і дабрабытам, і што з інфляцыяй у “сінявокай”? Якую нечаканку хавае абяцанне 1% гадавых на будаўніцтва кватэры і якія поспехі на палях бітвы за ўраджай? Ці дапамагло ў выніку “калійцы” зняцце амерыканскіх санкцый, і што не так з заклікам Лукашэнкі не красці чужога? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з рэдактаркай выдання “План Б”, эканамічнай і палітычнай аглядальніцай Вольгай Лойка
    46 min
  • Ірына Сідорская. “Калі я вам патрэбны, то прыходзьце!”: якое лідарства прапануе Бабарыка
    Пасля вызвалення Віктар Бабарыка ўсё больш выразна дыстанцыруецца ад ролі палітыка. Ён кажа, што не бачыць сябе ў сённяшняй сістэме дэмакратычных сіл, што “нікому не патрэбны” і што, калі ён камусьці патрэбны, да яго павінны прыйсці самі. Пры гэтым Бабарыка застаецца ў палітычным полі, кажа пра запуск Belarus Network і даволі жорстка ацэньвае дэмакратычныя структуры: задумваецца пра тое, якую “дадатковую вартасць” яны стварылі для беларусаў, разважае над вынікам іх працы і над тым, чаму ў выпадку свабодных выбараў людзі ў Беларусі павінны выбраць менавіта іх… У яго мове шмат азначэнняў з бізнесу: KPI, эфектыўнасць, рэсурсы, вымяральны вынік.
    Ці можна ўвогуле ацэньваць палітыку і грамадзянскую супольнасць паводле логікі паспяховага бізнес-праекта, і ці не ператвараецца справядлівае пытанне “дзе ваш вынік?” у абясцэньванне, калі не прызнаваць працу, якую тысячы людзей працягвалі рабіць пасля 2020 года? Якую адказнасць нясе лідар перад людзьмі, што яму паверылі, — нават калі ён не нясе ніякай адказнасці за рэпрэсіі, учыненыя рэжымам, і што наогул значыць быць лідарам: чакаць, пакуль цябе паклічуць, ці самому прапаноўваць, шукаць саюзнікаў, браць на сябе рызыку і адказнасць? Ці можна патрабаваць ад іншых справаздачы за апошнія шэсць гадоў, не ўключаючы ў гэты аўдыт самога сябе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з медыяэксперткай Ірынай Сідорскай
    42 min
  • Зміцер Дзядзенка. “#Каб не ср@лі галубы”: пра паэзію, птушак, прэміі і эміграцыю
    Здавалася б, зусім нядаўна мы сустракаліся ў эфіры з пісьменнікам Змітром Дзядзенкам і размаўлялі пра яго кнігу “Гульні Цырцэі”, а ён ужо чакае з выдавецтва сваю новую кнігу. Дарэчы, наша размова ў эфіры адбывалася напярэдадні абвяшчэння пераможцаў літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройця за 2024 год. І Зміцер заняў трэцяе месца. Супадзенне? Мы ў рэдакцыі так не думаем. Але цяпер не пра гэта, а пра новую кнігу Змітра, якую выдаў “Камунікат”. Першае, што прыцягвае да яе ўвагу, — назва. Але ж, безумоўна, не толькі яна.
    Чым адметная новая кніга Дзядзенкі і ці не было сумневаў наконт абранай назвы? Ці ёсць у нашыя складаныя часы месца для жартаўлівай і несур’ёзнай літаратуры і што ўвогуле абываецца з беларускай літаратурай сёння? Што беларускага застаецца ў эміграцыйнай літаратуры і што ўплывае на творчасць Змітра? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае пісьменнік, бард, краязнаўца Зміцер Дзядзенка
    34 min
  • Валянцін Стэфановіч. Камандзіроўка за краты: ці можна прабачыць злачынствы рэжыму
    Праваабаронца Вялянцін Стэфановіч, затрыманы ў ліпені 2021 года, правёў за кратамі 4 гады 8 месяцаў і 5 дзён з 9 прысуджаных гадоў пазбаўлення волі ў турме ва ўмовах строгага рэжыму. На волю выйшаў у выніку здзелкі паміж Вашынгтонам і рэжымам Лукашэнкі. Як і яго калегі Алесь Бяляцкі і Уладзь Лабковіч, вызваленыя раней, Валянцін быў выкінуты з Беларусі. Але гэта дазволіла яму і ўз’яднацца з сям’ёй, і даволі хутка вярнуцца да праваабарончай дзейнасці. Ён працягвае бараніць правы беларусаў, знаходзячыся за мяжой.
    Як турэмны досвед успрымаўся Стэфановічам і што дапамагала трымацца ў зняволенні? Якое стаўленне было з боку адміністрацыі і сукамернікаў і ці спатрэбіўся за кратамі праваабарончы досвед? Што засталося ад правоў чалавека ў сённяшняй Беларусі і на чыім ён баку ў спрэчцы “ціснуць на рэжым ці дамаўляцца з ім”? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра Рады праваабарончага цэнтра “Вясна”, віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Валянцін Стэфановіч
    44 min
  • Аляксандр Кныровіч. Лукашэнка ўжо 20 гадоў угаворвае беларусак нараджаць — а яны ўсё ніяк
    Чыноўнікі плануюць прывязаць дапамогу на дзіця да трох гадоў да даходаў сям'і. "Вы рэальна думаеце, што я не нараджаю дзяцей праз малую дапамогу?!" — адказвае адна з беларусак. І дадае, што стымуляваць нараджальнасць трэба абсалютна па-іншаму.
    Абмяркуем гэта з блогерам Аляксандрам Кныровічам. Таксама пагаворым пра Арыну Сабаленка, якая першай з беларусак з'явілася на вокладцы часопіса Time. Пра што кажа яе поспех на фоне яе маўчання на палітычныя тэмы? Згадаем і пра Лукашэнку, які чарговы раз пабачыў з верталёта, што а зямлі ў Беларусі нешта не так.
    45 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners