euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Яўген Красулін. “Губерня Беларусь”: як да нашай краіны ставяцца ў Расіі і пры чым тут мова
    Свой працоўны тыдзень Лукашэнка пачаў з сустрэчы з чарговым расійскім губернатарам. Такое ўражанне, што ўсе гэтыя кіраўнікі расійскіх рэгіёнаў ездзяць да яго ў Мінск як да свайго “калегі”. “Сваёй”, ледзь не своеасаблівым расійскім рэгіёнам, лічыць Беларусь і пераважная большасць расіян. І таму сёння, калі ўкраінскія БПЛА наведваюцца ў Расію ўсё часцей і на ўсё большую адлегласць, гавораць пра пераезд у Беларусь. Дзе практычна ўсе гавораць, хай і з нейкім смешным акцэнтам, але па-руску, і частка “трыадзінага”, і чысценька ды бяспечна…
    Пра што сведчаць прыезды расійскіх губернатараў да Лукашэнкі і пры чым тут традыцыі татара-мангольскага іга? Як звязаны пытанні мовы і павагі да чужога суверэнітэту? Беларуская мова — гэта толькі пра Беларусь, пра “паноў сахі ды касы”, ці беларускасць можа тычыцца ўсяго свету? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем з кандыдатам гістарычных навук, аглядальнікам Яўгенам Красуліным
    43 min
  • Ірына Сідорская. Як прыгажосць і блізкасць да “цела” Лукашэнкі паляпшаюць дабрабыт
    Саламяная прыгажуня з касой і чырвона-зялёнымі стужкамі да “Дажынак”, асабістая доктарка Лукашэнкі з Hermès і Cartier на Лазурным Беразе, маладыя ўдзельніцы конкурсаў прыгажосці ў атачэнні кіраўніка дзяржавы, “будучыя мамы”, якіх дзяржава хоча спачатку абавязкова правяраць на рэпрадуктыўныя рызыкі, а пасля нараджэння дзіцяці — “хутчэй вяртаць у эканоміку”, і беларускі, якіх пасля допытаў на мяжы прымушаюць распранацца. На першы погляд — зусім розныя гісторыі. Але разам яны складаюцца ў красамоўны партрэт Года беларускай жанчыны.
    Якую жанчыну насамрэч хоча бачыць беларуская дзяржава і што праз гэта яна расказвае пра сябе? Як маладосць, прыгажосць і блізкасць да Лукашэнкі могуць канвертавацца ў статус і доступ да рэсурсаў, і чаму пасля допытаў і праверкі тэлефонаў на мяжы жанчын прымушаюць распранацца? Ці не становіцца цела яшчэ адной тэрыторыяй, на якой улада паказвае: межы тут вызначаеш не ты? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у новым выпуску “Гендар_гэпа” з даследчыцай медыя, улады і гендару Ірынай Сідорскай
    48 min
  • Павел Вінаградаў. Пра “скрадзеныя” грошы палітвязняў, плато рэпрэсій і права на крытыку
    Коўл усё ніяк не едзе, і гэта выклікае занепакоенасць. Маўляў, няўжо “перамоўны трэк” паміж Вашынгтонам і Мінскам скончыўся, ніякай “біг дзіл” не будзе — і вызваленняў таксама?! У гэты нявызначаны час адны кажуць пра неабходнасць далучаць да перамоў і гандлю з рэжымам еўрапейцаў, іншыя разважаюць пра магчымасць Круглага стала і нацыянальнага дыялогу, нехта аднекуль пабачыў змяншэнне рэпрэсій… А хтосьці лічыць грошы і кажа пра недастатковую падтрымку палітвязняў з боку фондаў (чытай — Офіса).
    Ці маюць пад сабой падставы абвінавачванні ў недастатковай ці няпоўнай падтрымцы палітвязняў і як на велічыню дапамогі ўплывае медыйнасць? Ці залежыць велічыня дапамогі ад “лаяльнасці да Офіса” і ці з’явіліся прыкметы гатоўнасці рэжыму да лібералізацыі? Ці не прыйшоў час адмовіцца ад санкцыйнага ціску і пачаць размаўляць і дамаўляцца з рэжымам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае былы палітвязень, грамадскі актывіст Павел Вінаградаў
    40 min
  • Уладзімір Жыгар. Пад прыкрыццём: як рэжым Лукашэнкі зарабляе на вайне і шпіянажы
    Даўно не сакрэт, што спецслужбы вельмі любяць дзейнічаць на тэрыторыі іншых краін пад дыпламатычным прыкрыццём — уладкоўваючы сваіх агентаў у амбасады ды консульствы пад выглядам дыпламатаў і супрацоўнікаў дыпмісій. Тут табе і легальнае знаходжанне ў краіне, і дыпламатычная недатыкальнасць. А з улікам таго, што на сёння спецслужбы Лукашэнкі і Пуціна ўяўляюць сабой фактычна дзве часткі аднаго цэлага, то на каго працуюць ”чырвона-зялёныя шпікі”, відавочна. Гэтак жа як ужо фактычна відавочна, што беларускія прадпрыемствы — частка расійскага ваенна-прамысловага комплексу. Што дакументальна даказвае расследаванне BELPOL.
    Як стала вядома пра шпіёнаў рэжыму Лукашэнкі, якія працуюць пад дыпламатычным прыкрыццём, і пры чым тут спецслужбы Расіі? Ці можна казаць, што Беларусь ператварылася ў “зборачны цэх расійскай вайны” і ці па прымусе Масквы гэта адбылося? Чым Мінску так цікавая супраца з хунтай М’янмы і што талібаў звязвае з Лукашэнкам? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з прадстаўніком ініцыятывы BELPOL Уладзімірам Жыгарам
    45 min
  • Аляксандр Класкоўскі. “Бандэроль” для Лукашэнкі: пра гасцей з М’янмы, візіт да Трампа і БПЛА
    Лукашэнка пашырае кантакты з талібамі, дэлегацыя якіх днямі наведвала Беларусь, і ўзмацняе супрацу з хунтай М’янмы. Калі ў выпадку з Афганістанам яшчэ можна казаць пра найперш гандаль “таварамі народнага спажывання”, то адносна М’янмы пра карысць супрацы “на падвышэнне дабрабыту простага народа гэтай краіны” казаць наўрад ці (калі верыць Justice For Myanmar) даводзіцца. Размова, хутчэй, ідзе пра гандаль зброяй. У той час як вайна ўсё часцей прыходзіць і ў Беларусь. У выглядзе “бандэролі” ад Пуціна...
    Чаму Мінск так ухапіўся за супрацу з беднай, адсталай М’янмай, дзе пануе хунта, і што талібаў звязвае з Лукашэнкам? Чаму, гаворачы пра жаданне наладзіць адносіны з ЕС, рэжым не спыняе міграцыйны шантаж краін-суседзяў і пра што сведчаць залёты ў нашу краіну расійскіх беспілотнікаў? Што адбываецца на перамоўным трэку з Вашынгтонам і ці “адваюе” сабе месца на палітычным полі Бабарыка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык інфармацыйнага агенцтва “Позірк” Аляксандр Класкоўскі
    46 min
  • Пра беларускі вайб, “харошых рускіх” і сваё месца на сцэне
    У суботу, 5 верасня, у варшаўскім клубе Niebo адбудзецца пяты фестываль беларускай музыкі Graj. Гасцей чакаюць выступленні артыстаў Volski, J:МОРС, Дай Дарогу!, Dzieciuki, “Разбітае сэрца пацана” і не толькі. Ну а мы таксама падрыхтавалі вам сюрпрыз — разыграем два квіткі на фэст! Невялічкі конкурс з цікавымі пытаннечкамі зладзім проста ў жывым эфіры разам з Лявонам Вольскім, Паўлам Градніцкім і суарганізатаркай Graj Інэс Сянкевіч. Далучайцеся!
    Як змяняўся фармат і настрой фэсту і з якімі праблемамі найперш давялося (а магчыма, і сёння даводзіцца) сутыкнуцца арганізатарам? Ці застаецца ў беларусаў за мяжой цікавасць да свайго і ці завітваюць на імпрэзу палякі? Як на арганізатарах беларускіх фэстаў і беларускіх музыках адбіваецца тое, што Варшаву апошнім часам апанавалі фэсты і канцэрты “харошых рускіх”, і ці варта нам з імі дзяліцца на сваіх і чужых? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатарка фэсту “Грай” Інэс Сянкевіч і фронтмены гуртоў Volski і “Разбітае сэрца пацана” Лявон Вольскі і Павел Гарадніцкі
    44 min
  • Міхал Патоцкі. Ці гатова Варшава дамаўляцца з Лукашэнкам, і пры чым тут мігранты
    Нягледзячы на тое, што лукашэнкаўская прапаганда не спыняе сваіх нападак на Польшчу, паводзіны самога рэжыму ў адносінах да гэтай суседняй краіны змяніліся. І размова не толькі пра вызваленне ў выніку “абмена шпіёнамі” аднаго з лідараў польскай меншасці ў Беларусі Анджэя Пачобута. Атакі нелегальнымі мігрантамі ўжо колькі месяцаў як перанакіраваны з польскай мяжы на межы латвійскую і літоўскую. Тым не менш, казаць пра размарозку адносін паміж Мінскам і Варшавай не даводзіцца. Хоць у Польшчы асобныя палітыкі і чыноўнікі пачалі казаць пра “паляпшэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі”, беларусам сталі часцей адмаўляць у наданні міжнароднай абароны, а пэўныя палітычныя сілы кажуць пра неабходнасць зрабіць яшчэ больш жорсткай міграцыйную палітыку краіны.
    Чаму польскія палітыкі ўсё часцей кажуць пра неабходнасць зрабіць больш жорсткай міграцыйную палітыку ў Польшчы і як гэта закране беларусаў? Што прымушае чыноўнікаў і палітыкаў казаць пра паляпшэнне палітычнай сітуацыі ў Беларусі і ці азначае гэта гатоўнасць дамаўляцца з Лукашэнкам? Як у Польшчы ставяцца да пагрозы магчымага нападу з боку Расіі і ці гатовы грамадзяне Польшчы бараніць сваю краіну? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік выдання Dziennik Gazeta Prawna Міхал Патоцкі
    41 min
  • Аляксандр Кныровіч. Як міністр адукацыі робіць з беларусаў дурняў
    Галоўным героем сыходзячага тыдня стаў міністр адукацыі Андрэй Іванец, які заявіў, што не ўспрымае рэпетытараў. Маўляў, калі ў школе класны настаўнік, то ніякі рэпетытар не патрэбны.
    “Класныя настаўнікі даўно ў рэпетытарах”, — пішуць у сацсетках бацькі дзяцей. А настаўнікі расказваюць пра новыя выпрабаванні: нібыта ў некаторых мінскіх школах скарацілі прыбіральшчыц, і прыборка легла на іх плечы.
    Чаму дзяржаве не даюць спакою рэпетытары і ці ёсць шанец вярнуць у школу моцных настаўнікаў? Гэта, а таксама эканамічныя стасункі Беларусі з рэжымамі з сумнеўнай рэпутацыяй і пошукі беларусамі ў выгнанні новых лідараў абмяркоўваем з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    46 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

355 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

26 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners