euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Анаіс Марэн. 889 палітвязняў — дзе еўрапейскія чыноўнікі бачаць паляпшэнне сітуацыі?
    Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі па-ранейшаму ацэньваецца праваабаронцамі як крытычная. Рэпрэсіі даўно сталі сістэмнымі і не слабеюць: на канец жніўня 2026 года ў Беларусі ў месцах пазбаўлення волі знаходзіліся 889 палітычных вязняў, з якіх мінімум 185 — у асабліва ўразлівым становішчы праз свой стан здароўя, узрост або абставіны зняволення. А ёсць яшчэ транснацыянальныя рэпрэсіі, адвольнае прымяненне заканадаўства аб экстрэмізме і тэрарызме, пераслед арганізацый грамадзянскай супольнасці, а таксама наяўнасць рызык безграмадзянства і гэтак далей. У гэты ж час часцяком беларусы, якія былі вымушаны пакінуць краіну праз пераслед, чуюць, што “сітуацыя ў Беларусі палепшылася” і падстаў для надання ім абароны няма…
    Чаму беларусы апошнім часам усё часцей атрымліваюць адмову ў міжнароднай абароне на падставе “паляпшэння сітуацыі ў Беларусі”? Як пераламаць такія тэндэнцыі і давесці еўрапейскім палітыкам і чыноўнікам пра рэальны стан унутры нашай краіны? Ці могуць недзяржаўныя дабрачынныя ініцыятывы справіцца з тымі выклікамі, што паўстаюць перад беларусамі ў эміграцыі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае паліталагіня, кіраўніца па пытаннях адвакацыі дабрачыннай ініцыятывы “Партызанка”, былая спецдакладчыца ААН па правах чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн
    46 min
  • Анастасія Лузгіна. Як “танныя” крэдыты зрабілі жыллё яшчэ больш недаступным
    “Беларусбанк” прапануе крэдыт на жыллё пад 1% гадавых, а пасля наведвання Качанавай сельскіх крам там цяпер такі выбар прадуктаў, што зайздрасць бярэ. Праўда, чамусьці забудоўшчыкі нечакана падвысілі кошт квадратнага метра, а з вёсак людзі працягваюць з’язджаць, нягледзячы на багаты асартымент у сельскіх крамах. Ізноў жа, з доларам невядома што адбываецца, хоць, кажуць, беларусы фактычна адмовіліся ад яго і ад еўра — няма даверу да гэтых валют. Добра хоць заробкі ў беларускіх рублях стабільна працягваюць расці. Як і інфляцыя… Але гэта іншае.
    Што адбываецца на рынку жылля і што на гэты рынак найперш уплывае? Якім будзе курс долара бліжэйшым часам? Ці ратуюць пастаўкі паліва ў Расію паказчыкі па знешнім гандлі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае старшая навуковая супрацоўніца BEROC, эканамістка Анастасія Лузгіна
    41 min
  • Роза Турарбекава. Пачобут вярнуўся ў Беларусь — ці можна іншым планаваць вяртанне?
    Анджэй Пачобут выканаў сваё абяцанне і 8 верасня прыехаў у Беларусь, у свой родны горад Гродна. Мужнасць гэтага ўчынку, беручы пад увагу небяспеку з боку рэжыму, для якога існаванне ў парадыгме “часам не да законаў” працягваецца з 2020 года, прызнаюць усе. Тым не менш, варта ўлічваць, што паехаў Анджэй на радзіму напярэдадні візіту ў Мінск Джона Коўла. А гэта ўсё ж нейкая гарантыя. Хоць паўтараць учынак Анджэя іншым вымушаным мігрантам Алесь Бяляцкі настойліва не раіць. А вось Валер Кавалеўскі лічыць, што “смелы і патрыятычны крок Анджэя можа дапамагчы пракласці шлях да бяспечнага вяртання ўсім, хто гэтага жадае”.
    Учынак Пачобута “пракладае шлях да бяспечнага вяртання ўсім, хто гэтага жадае”, альбо стварае дадатковыя пагрозы для беларусаў у выгнанні? Ці варта разлічваць на паспяховасць місіі Уіткафа і Кушнера? Якой “саюзнай інтэграцыі” хоча Лукашэнка і на чым настойвае Расія? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    44 min
  • Аляксандр Дабравольскі. Чаму Офіс не хоча, каб ЕС далучыўся да перамоў ЗША з Лукашэнкам
    Адвакатаваць беларускае пытанне з кожным днём становіцца ўсё больш складана. І размова не толькі пра Офіс Ціханоўскай, але і пра намаганні іншых структур і асобных актывістаў. Краіны кіруюцца найперш сваімі нацыянальнымі інтарэсамі і настроямі ўласных выбаршчыкаў, якія ўсё больш негатыўна ставяцца да эмігрантаў. Любых. А тут яшчэ і пастаянныя канфлікты ў беларускай супольнасці, якія не застаюцца па-за ўвагай ні партнёраў, ні палітыкаў іншых краін.
    З якімі галоўнымі мэсэджамі выходзіць Офіс да заходніх партнёраў і ці сустракаюць яны разуменне ў суразмоўцаў? Як на іміджы Святланы Ціханоўскай і агулам на беларускай супольнасці адбіваецца канфлікт Сяргея Ціханоўскага са СМІ? Ці чакаць новага візіту Ціханоўскай ва Украіну і што яму можа перашкодзіць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае дарадца Святланы Ціханоўскай па палітычных пытаннях Аляксандр Дабравольскі
    51 min
  • Яраслаў Раманчук. “Белавія” — на вылет? Чым авіякампаніі пагражае “закрыццё” неба Расіі
    Прэзідэнт Украіны паабяцаў, што неба над Расіяй для авіяпералётаў будзе “закрыта”. Як мінімум яно стане вельмі небяспечным для палётаў. Практычна для ўсіх авіяперавозчыкаў, якія расійскай паветранай прасторай карысталіся, гэта стане непрыемным, але вырашальным пытаннем. Хоць і фінансава стратным. Для ўсіх, апроч “Белавія”… Чым для “Белавія” стане закрыццё расійскага неба і чым пагражае банкруцтва нацыянальнага авіяперавозчыка? Як доўга і як шмат беларускія прадпрыемствы будуць зарабляць на вайне ва Украіне? Ці магчымая “калійная здзелка” з удзелам Украіны, а “зерневая” — Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае эканаміст Яраслаў Раманчук
    45 min
  • Яўген Красулін. Міфы і праўда: ад “крыжа Дагмар” да войска і лідарства Ціханоўскай
    Гісторыя з так званым “крыжам Дагмар” і спрэчкі вакол яго месца ў беларускай гісторыі падзялілі прафесійных гісторыкаў і “папулярызатараў гісторыі”. У тым ліку па пытанні гістарычнай міфалогіі, яе значнасці, шляхах і падмурках для будавання міфаў. Але ж гісторыя з міфабудаўніцтвам вакол “крыжа Дагмар” — гэта, як высвятляецца, толькі вяршаліна айсберга. Бо ёсць яшчэ тэма міфаў у вайсковай спадчыне і тэма міфаў вакол палітычнага лідарства.
    Як ствараецца гістарычная міфалогія і ў чым яе важнасць альбо небяспека? Ці ёсць сярод беларускіх міфаў тыя, што тычацца нашай “вайсковай маралі”? Чаго больш у палітычным лідарстве палітыкаў сучаснасці — міфічнага ці рэальнага? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з кандыдатам гістарычных навук Яўгенам Красуліным
    43 min
  • Ірына Сідорская. “Мужчынам будзь”: які мужчына патрэбны беларускай дзяржаве?
    У Беларусі яны жывуць амаль на 10 гадоў менш за жанчын, а кароткі бацькоўскі адпачынак бярэ толькі каля 10 % мужчын. Але ва ўяўленні большасці мужчына павінен быць моцным, абараняць, цярпець і, калі трэба, працаваць за дваіх і за траіх.
    У новым “Гендар_гэпе” пагаворым пра білборды Міністэрства абароны “Будзь абаронцам. Мужчынам будзь”, парады прапагандыста Тура мужчынам больш працаваць замест догляду за дзіцём і палкоўніка-дэпутата Шкодзіна, які з пазіцыі “сапраўднага мужыка” здзекуецца з “яжмаці” і “яжнараджала”. І пра іншы бок той жа маскуліннасці: чаму Следчы камітэт можа выкарыстоўваць пагрозу сексуальнага гвалту над мужчынам як “жарт” і сродак запалохвання?
    На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае доктарка навук у галіне камунікацыі, даследчыца медыя, улады і гендару, заснавальніца аналітычнай платформы “Кантрапункт” Ірына Сідорская
    41 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

25 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners