euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Хрысціна Дарапей і Іна Валіцкая. “Minsk x Minga”: каб у Германіі ведалі і пра палітвязняў, і пра нашу культуру.
    Юбілейны V беларускі фестываль Minsk x Minga пройдзе ў Мюнхене 9–11 кастрычніка. Праграма, як звычайна, насычаная і разнастайная. Прычым разлічана не толькі на беларусаў, але і на нямецкую аўдыторыю. Да прыкладу, дыскусія, якой распачынаецца фестываль, праходзіць на беларускай і нямецкай мовах: пра “Доўгія рукі дыктатуры” будуць казаць нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі, палітвязынка Кацярына Андрэева, а таксама Бэрбель Хайдэ Уль і Сабіна Ляйтхойзэр-Шнарэнбергель. Але ж не толькі лекцыямі адметны фэст: будуць канцэрты Светы Бень і Кацярыны Рыдлеўскай, празентацыі кніг і шмат чаго яшчэ…
    Чым адметная праграма сёлетняга фестывалю і якімі крытэрыямі кіраваліся, складаючы яе? Ці атрымліваецца прыцягваць увагу жыхароў Мюнхена і агулам Германіі да беларускай культуры? Якія складанасці паўставалі перад арганізатарамі гэтым разам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць суарганізатаркі фестывалю Minsk x Minga Іна Валіцкая і Хрысціна Дарапей
    43 min
  • Аляксандр Фрыдман. “Карусель рэпрэсій”: пра падвышэнне ставак, гандаль і пагрозу новай вайны
    Вынік апошняй сустрэчы Джона Коўла з Лукашэнкам адны лічаць поспехам амерыканскай дыпламатыі, а іншыя называюць днём няспраўджаных надзей. Сапраўды, чакалі вызвалення некалькіх сотняў, а на волю выйшлі 25 чалавек. Вінавацяць у зрыве перамоў Лукашэнку і яго завышаныя патрабаванні, дэмсілы, журналістаў, Еўропу — за яе прынцыповую пазіцыю. Коўл анансаваў новы візіт і працяг перамоў і вызваленняў праз месяц. А пакуль рэпрэсіі працягваюцца, нападкі лукашэнкаўскай прапаганды на суседнія краіны не сканчаюцца, падтрымка вайны ва Украіне не спыняецца, а колькасць дыверсій у краінах ЕС з кожным днём павялічваецца. Што не спрыяе таму, каб у Еўропе “надзявалі ружовыя акуляры”, гледзячы ў бок Мінска.
    Хто “падвысіў стаўкі” да непрымальнага ўзроўню і якія перадумовы для гэтага падвышэння былі? Ці пойдзе Вашынгтон на выкананне новых патрабаванняў Лукашэнкі і пры чым тут “фактар вайны”? Ці гатова Еўропа да супрацьдзеяння дыверсіям, колькасць якіх павялічваецца? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    39 min
  • Аляксандр Кныровіч. "Дзе мой сярэдні заробак?!" і неадназначнае "адзінства" 17-га верасня.
    Пасля Мінска Джон Коўл выправіўся ў Латвію. І размаўляў там пра беларускія калійныя ўгнаенні. Ці не ў гэтым візіце трэба шукаць адказ на пытанне: чаму замест 250 палітвязняў Лукашэнка выпусціў 16-га верасня ўсяго 25?
    Праўладная прапаганда тым часам разгарнула маштабную кампанію, звязаную з 17-м верасня. А Лукашэнка, чарговы раз "наеўшыся ўлады", едзе ў Магілёўскую вобласць займацца ўлюбёнай справай — на чым свет стаіць распякаць чыноўнікаў.
    Пра гэта, а таксама пра міфічны беларускі сярэдні заробак, які быццам бы ёсць — але якога амаль ніхто не бачыць (можа, ва ўсёй краіны праблемы са зрокам?) — размаўляем з блогерам Аляксандрам Кныровічам.
    55 min
  • Франак Вячорка. “Спадзяюся на сотні”: Коўл анансуе візіт у Мінск праз месяц. Чаго чакаць?
    Вызваленне насуперак чаканым некалькім сотням усяго 25 палітвязняў выклікала спрэчкі пра тое, што і хто магло стаць прычынай “правалу” перамоў Джона Коўла з Лукашэнкам. Не, вядома, казаць пра менавіта “правал” не даводзіцца, бо людзі на волі, але насцярожанасць прысутнічае: ці не азначае такі вынік, што перамоўны трэк паўшоў на спад?.. І ці не дэмсілы ў тым вінаватыя, бо не заклікаюць Еўропу памяняць сваю пазіцыю і палітыку адносна рэжыму Лукашэнкі і далучыцца да амерыканскіх высілкаў па вызваленні людзей з турмаў.
    Як вынік перамоў ацэньваюць у Офісе Ціханоўскай і ці чакалі вызвалення такой колькасці палітвязняў? Ці варта спадзявацца, што гэта сапраўды паўза ў дыялогу паміж ЗША і Лукашэнкам, а не заканчэнне перамоўнага працэсу? Якія чаканні ад Форуму Астрожскіх і чаму ў Кіеў не едзе Ціханоўская? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з першым дарадцам Святланы Ціханоўскай Франакам Вячоркам
    14 min
  • Павел Латушка. “У нас няма палітвязняў!”: Лукашэнка вярнуўся да сваёй старой песні
    Пачаўшы са слоў “а зараз да галоўнай тэмы”, Лукашэнка нечакана не проста вярнуўся да сваёй старой песні пра адсутнасць у Беларусі палітвязняў з прычыны адсутнасці ў Крымінальным кодэксе адпаведных артыкулаў “за палітыку”, але пачаў гэта даводзіць Джону Коўлу на падвышаных тонах. Ледзь не да істэрыкі. З якой прычыны, не зусім зразумела, але прысутнасць побач з Коўлам колішняга супрацоўніка амбасады ЗША ў Мінску Крыстафера Паніка наводзіць на пэўныя думкі. Як і прысутнасць побач з Лукашэнкам прэм’ера Турчына.
    Чаму спакойная размова на “галоўную тэму” перарасла ў істэрычныя заявы пра адсутнасць палітвязняў? Ці варта спадзявацца, што гэта сапраўды паўза, а не заканчэнне перамоўнага працэсу? Якое значэнне мае прысутнасць у складзе перамоўных груп Крыстафера Паніка і Турчына? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае лідар спіса “Каманда Латушкі і рух “За свабоду”, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка
    43 min
  • Антон Пянькоўскі. Прамежкавы вынік: чаму перамовы Коўла з Лукашэнкам запаволіліся
    Перамовы спецпасланніка прэзідэнта ЗША Джона Коўла з Лукашэнкам скончыліся “прамежкавым” вынікам — вызваленнем (і дэпартацыяй) 25 палітвязняў і зняццем санкцый з лідскай “Лакафарбы” і канцэрна “Беллеспаперпрам”. Па словах Коўла, перамовы працягнуцца, і калі “будуць новыя вызваленне, будзе і зняцце іншых санкцый”. Але калі чакаць гэтага працягу, не паведамляецца.
    Чаму перамовы забуксавалі і не былі дасягнуты нейкія канчатковыя дамоўленасці? Ці здолеюць амерыканцы ў выніку даць Лукашэнку тое, чаго ён ад іх жадае? Што для рэжыму азначае прыход у “беларускі перамоўны трэк” дыпламата Крыстафера Паніка? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі
    46 min
  • Мусілі вызваліць мінімум 200 чалавек
    Падчас сённяшняга вызвалення палітвязняў на волю мусілі выйсці мінімум 200 чалавек. Такую інфармацыю маюць у праваабарончым цэнтры "Вясна".
    20-25 з іх улады меркавалі вывезці з Беларусі, а астатніх — вызваліць і дазволіць застацца ў краіне. Пра гэта ў эфіры Еўрарадыё расказаў праваабаронца і экс-палітвязень Уладзь Лабковіч.
    "Але мы бачым на волі толькі першую групу. Тыя людзі, якія павінныя быць вызваленыя ўнутры Беларусі, на волю не выйшлі. Маё меркаванне: перамовы [паміж Коўлам і Лукашэнкам] былі вельмі цяжкія і скончыліся нічым. Бачна, што ўлады рыхтаваліся да значна большага вызвалення, але была дадзеная адмашка вызваліць толькі людзей, якіх выдварылі з Беларусі".
    Як паведамлялася раней, спецпасланнік прэзідэнта ЗША па Беларусі назваў сённяшнюю дамову прамежкавай і анансаваў працяг перамоваў і далейшае вызваленне палітвязняў.
    1 hr 33 min
  • Роза Турарбекава. Вызваленні ў Беларусі, дрон у Літве, а ў Польшчы войскі ўзмацняюць мяжу
    У Літве ўпершыню збілі дрон, нашпігаваны выбухоўкай. Польшча накіравала да мяжы з Украінай вайсковыя сапёрныя падраздзяленні. У якасці тлумачэння — словы пра пагрозу з боку Расіі для ўсёй Еўропы. Эксперты папярэджваюць пра магчымыя атакі расійскіх войскаў цяпер не толькі на краіны Балтыі і Польшчу, але і на Малдову. Тэракты ў краінах ЕС, за якімі стаяць расійскія спецслужбы. Усё гэта становіцца будзённым у нашым рэгіёне. А ў гэты час у Мінску прадстаўнік Трампа па Беларусі Джон Коўл вядзе перамовы з Лукашэнкам пра вызваленне палітвязняў. За прэферэнцыі і выгоды — але ж людзі выходзяць. Што праўда, рэпрэсіі не спыняюцца. А! Іх жа і няма, як эмацыйна даводзіць спецпасланніку Трампа (і яшчэ аднаму вельмі цікаваму чалавеку з амерыканскай дэлегацыі) Лукашэнка. Той самы, які ніколі не хлусіць і слова сваё трымае. Нібыта…
    Чым адметная як апошняя фаза перамоў паміж Мінскам і Вашынгтонам, так і падзеі, на фоне якіх яны адбываліся? Ці варта чакаць працягу “перамоўнага трэка” і ў якім выглядзе? Пра што кажа прысутнасць у складзе дэлегацыі Крыстафера Паніка? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з дацэнткай, кандыдаткай гістарычных навук, эксперткай па міжнароднай палітыцы Розай Турарбекавай
    53 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

25 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners