euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Міхаіл Шэйтэльман. Ці гатовы Кіеў прабачыць Лукашэнку дзеля спынення вайны?
    Спецпасланнік Трампа ў Беларусі Джон Коўл па вяртанні з Мінска ізноў агучыў, што ў размовах з Лукашэнкам апошні кажа пра жаданне бачыць яго ў якасці пасярэдніка паміж Трампам і Пуціным. Каб такім чынам бакі маглі хутчэй зразумець адзін аднаго і паразумецца ў пытанні спынення вайны ва Украіне. Пытанне толькі ў пазіцыі Кіева адносна такога пасярэдніцтва. Вось выглядае на тое, што неўзабаве і ў ЕС пачнуць пераглядаць стаўленне да рэжыму Лукашэнкі.
    Ці варта разлічваць, што жаданне Трампа дамагчыся спынення вайны ва Украіне легітымізуе Лукашэнку і для Украіны? Пра што сведчыць аднаўленне дыялогу паміж Варшавай і Мінскам і як да такога пацяплення ў адносінах ставяцца ў Кіеве? Як на спробы Мінска наладзіць адносіны з краінамі ЕС уплываюць расійскія правакацыі і дыверсіі ў Еўропе? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з паліттэхнолагам, пісьменнікам, блогерам Міхаілам Шэйтэльманам
    44 min
  • Аляксандр Кныровіч. Пра паркоўкі, арэнднае жыллё, калійную здзелку Трампа і крыўды Ціханоўскага
    Пакуль усе абмяркоўваюць “калійную здзелку стагоддзя” паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі, беларусы ў Беларусі жывуць далёка ад гэтага ўсяго. Да прыкладу, думаюць, чым ім адгукнецца тое, што Лукашэнка зацікавіўся пытаннем парковак у Мінску. А яшчэ — што будзе з арэндным (і не толькі) жыллём. Бо і там, як высвятляецца, парадку без Лукашэнкі няма. Беларусы ж дыяспары сочаць за Ціханоўскімі. З аднаго боку не сціхаюць спрэчкі вакол скандальнай прапановы Святлане своеасаблівым чынам прыцягнуць увагу да праблемы беларускіх палітвязняў. З іншага боку Сяргей Ціханоўскі, які ваюе на ўсе франты.
    Чым Лукашэнку не дагадзілі паркоўкі і што чакае беларускіх аўтамабілістаў? Ці застаецца ў беларусаў магчымасць атрымаць сацыяльнае жытло і што не так з жыллём арэндным? Ці гатовы Кныровіч распрануцца дзеля добрай справы? Пра гэта і шмат што іншае мы і разважаем у жывым эфіры Еўрарадыё з блогерам, вядоўцам праграмы “Атмасфера” на Белсаце Аляксандрам Кныровічам
    40 min
  • Аляксандр Фрыдман. Сезон правакацый: ці атрымаецца ў Пуціна застрашыць Еўропу?
    У той час, як на Генасамблеі ААН лідары краін свету заклікалі Расію да міру з Украінай, расійскі верталёт парушыў паветраную прастору Польшчы. Інцыдэнт доўжыўся менш за хвіліну, і нічога страшнага не здарылася, але ўсё было вельмі падобна на адмысловую правакацыю. Асабліва пасля паветранай трывогі ў Люблінскім ваяводстве, якая гучала напярэдадні гэтага залёту. А ўжо вечарам таго ж дня праз невядомыя дроны спыняў працу аэрапорт Берліна. Акурат у той час, як Зяленскі з трыбуны ААН расказваў пра пагрозы з боку Расіі для бяспекі Еўропы, у інфармацыйным полі актыўна абмяркоўвалі перамовы міністраў замежных спраў Польшчы і Беларусі, а першая партыя беларускага калію пачала свой шлях праз акіян у ЗША. Куды, дарэчы, ужо афіцыйна запрасілі Пуціна на саміт G20.
    Хто стаіць за чарговай “дронавай правакацыяй”, але цяпер у аэрапорце Берліна? Ці звязаны берлінскі і польскі інцыдэнты і як на іх рэагуюць вайскоўцы краін ЕС? Што насамрэч ставіць за мэту Мінск, ініцыяваўшы сустрэчы Рыжанкова з міністрам Сікорскім? Гэтыя ды іншыя тэмы абмяркоўваем у штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам
    51 min
  • Іван Краўцоў. Пра перамовы з рэжымам, маргіналізацыю дэмсіл і пра тое, ці “бабарыкінец” Бабарыка
    На фоне перамоўнага трэка, распачатага ЗША з рэжымам Лукашэнкі, вызвалення палітвязняў і частковай змены рыторыкі ў бок Мінска асобных еўрапейскіх палітыкаў мэйнстрымныя часткі дэмсіл працягваюць настойваць на ўзмацненні ціску ў дачыненні да Беларусі. Але і пазіцыя прыхільнікаў наладжвання адносін з рэжымам і пачатку перамоў на фоне вайны ва Украіне на сёння не выглядае цалкам прымальнай.
    Ці варта разлічваць, што жаданне Трампа атрымаць беларускі калій прывядзе да змены стаўлення Літвы ды Латвіі да транзіту? Пра што сведчыць аднаўленне дыялогу паміж Варшавай і Мінскам і ці варта чакаць сапраўднага пацяплення ў адносінах? Як на дэмсілы і дыяспару ўвогуле ўплываюць гэтыя змены і як яны на іх рэагуюць? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае сябра фракцыі “Наступ” у Каардынацыйнай радзе Іван Краўцоў
    44 min
  • Глеб Фіцнер: беларусы як птушка Фенікс — былі, ёсць і будзем насуперак знішчэнню
    24 верасня ў эфіры Еўрарадыё — даследчык, стыпендыят даследчыцкай праграмы імя Віталя Сіліцкага Цэнтра новый ідэй, студэнт Карлава ўніверсітэта Глеб Фіцнер.
    Сёння беларусы падзелены тэрытарыяльна, у нас рознае стаўленне да нейкіх гістарычных падзей, мы можам нават размаўляць на розных мовах, але ёсць і тое, што нас яднае. Гэта і сувязь праз стаўленне да нашай Айчыны, і разуменне таго, што мы ўсе, такія розныя — беларусы. Народ, які як птушка Фенікс: нараджаецца, згарае — і ізноў адраджаецца. Толькі згараць, знішчацца амаль цалкам нам не наканавана бясконца. Гэта не непарушнае кола. Таму што мы беларусы, мы ёсць адзін у аднаго, і мы будзем рабіць усё для таго, каб і надалей быць адно ў аднаго, перакананы Глеб Фіцнер.
    Пра тое, чаму беларусы падобныя да птушкі Фенікс і ці наканавана нам бясконцае знішчэнне і аднаўленне, пра значнасць беларускай мовы і стомленасць ад “моцнай улады” мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Глебам Фіцнерам.
    57 min
  • Віталь Цыганкоў. Еўропа следам за ЗША ідзе на пацяпленне адносін з рэжымам Лукашэнкі?
    Насуперак заявам Лукашэнкі, што для Захаду калію ў Беларусі няма, першае судна, гружанае гэтымі ўгнаеннямі, цягам месяца прыбудзе ў Новы Арлеан. Прыблізна ў той жа час, калі плануецца новы візіт Джона Коўла ў Мінск. Паралельна намячаецца нешта падобнае на пацяпленне ў беларуска-польскіх адносінах. Дый агулам узнікае адчуванне, што распачынаецца нейкі новы этап у адносінах паміж Мінскам і “калектыўным Захадам”.
    Ці сапраўды паміж ЗША і Лукашэнкам магчымая шмат разоў узгаданая “біг дзіл” і пастаўкі калію — яе пачатак? На які ўзровень пацяплення адносін паміж Варшавай і Мінскам варта разлічваць у выпадку, калі перамовы працягнуцца? Як на гэтую змену настрояў адносна рэжыму Лукашэнкі адрэагуе Украіна? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аналітык Віталь Цыганкоў
    44 min
  • Андрэй Куціла. Фільм пра беларускіх палітвязняў паказалі ў Венецыі
    Гісторыі беларускіх палітзняволеных зноў патрапілі ў навінавыя сюжэты замежных СМІ. І гэтым разам не толькі дзякуючы намаганням адміністрацыі Дональда Трампа. Пра іх пакручастыя лёсы распавядае новы эксперыментальны фільм “Лісты” беларускага дакументаліста Андрэя Куцілы. Стужку ў пачатку верасня паказалі на адным з галоўных кінафестываляў свету — Венецыянскім біенале. Там праект атрымаў узнагароду Impact Golden Globes за моцны грамадскі ўплыў.
    Што пра фільм піша замежная прэса і кажуць звычайныя гледачы? Як “Лісты” падпольна здымалі ў Беларусі — і перадавалі за мяжу зняты матэрыял? Як аўтар знайшоў сярод тысяч лістоў палітвязняў патрэбныя для праекта гісторыі? Ці змогуць фільм пабачыць самі беларусы?
    На ўсе пытанні ў ютуб-эфіры Еўрарадыё адкажа сам аўтар фільма Андрэй Куціла.
    42 min
  • Юрый Дракахруст. Ад беларускага калію ў ЗША да амбасады Польшчы ў Мінску: што адбываецца?
    На палях Генасамблеі ААН у Нью-Ёрку сустрэліся міністры замежных спраў Польшчы і Беларусі. Здавалася б, нічога асабліва дзіўнага з улікам маштабу мерапрыемства. Але, як высвятляецца, гэта была не проста сустрэча ветлівасці, але сапраўды нешта падобнае на пашырэнне дыялогу. Радаслаў Сікорскі нават анансаваў адкрыццё новай амбасады Польшчы ў Беларусі. Адначасова Трамп паабяцаў амерыканскім фермерам беларускія калійныя ўгнаенні па “прыгожых коштах”, і ў працяг стала вядома, што першае судна з гэтымі ўгнаеннямі прыбудзе ў Новы Арлеан цягам месяца. Недзе ў той жа час, калі плануецца новы візіт Джона Коўла ў Мінск. Супадзенне? А Святлана Ціханоўская працягвае заклікаць Захад ціснуць на рэжым Лукашэнкі і не гадляваць з ім.
    На які ўзровень пацяплення адносін паміж Варшавай і Мінскам варта разлічваць у выпадку, калі перамовы працягнуцца? Ці стануць пастаўкі калію ў ЗША сапраўды рэгулярнымі, з улікам таго, што “свабоднага калію для Захаду ў Беларусі няма”? Як гэтыя навіны ўплываюць на будучае беларуска-амерыканскіх перамоў і вызваленне палітвязняў? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітычны аглядальнік, старшы даследчык Цэнтра новых ідэй Юрый Дракахруст
    1 hr

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

25 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners