euroradio.fm

euroradio.fm

By EuroradioNews
Download on the App Store

euroradio.fm episodes

  • Віталь Рымашэўскі, Юрась Губарэвіч. Пра еўрапейскія рэзалюцыі, палітвязняў і перамовы ЕС з Лукашэнкам
    Па ініцыятыве Беларускай хрысціянскай дэмакратыі і пры падтрымцы еўрапейскіх партнёраў Палітычная асамблея Еўрапейскай народнай партыі прыняла рэзалюцыю па Беларусі. У рэзалюцыі ЕНП заклікае да вызвалення ўсіх палітычных зняволеных і спынення рэпрэсій, спынення ўдзелу рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі супраць Украіны і гібрыдных атаках супраць краін Еўрапейскага саюза. Асобна ЕНП заклікае разгледзець прызначэнне спецыяльнага прадстаўніка ЕС па Беларусі.
    Што дае чарговая рэзалюцыя па Беларусі для змены сітуацыі ў самой Беларусі? Навошта прызначаць спецыяльнага прадстаўніка ЕС па Беларусі, калі такія спецпрадстаўнікі ёсць ад шэрагу еўрапейскіх краін? Як змяняецца стратэгія ЕС адносна рэжыму Лукашэнкі і ці гатовы краіны Еўрасаюза наладжваць стасункі з Мінскам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сустаршыня БХД Віталь Рымашэўскі і старшыня Руху “За Свабоду” Юрась Губарэвіч
    37 min
  • Аліса Рыжычэнка. Ці спакусіць Лукашэнка Трампа на ўдзел у “азотным праекце”
    Пакуль з транзітам калію ў ЗША не ўсё так бясхмарна, як таго хацелася б і Мінску, і Вашынгтону, Лукашэнка прыдумаў новую цікавую “схемку”. Якую і прапанаваў Трампу: сумесна з расійскім “Газпрамам” укласціся ў будаўніцтва новага завода па вырабе азотных угнаенняў у Беларусі. Ці пагодзяцца амерыканцы на такую авантуру — пытанне адкрытае, а беларускі бок аддае перавагу інвеставанню ў праекты альбо ў Расіі, альбо ў краінах “далёкай дугі”.
    Хто будзе атрымліваць прыбытак ад меркаванага завода азотных угнаенняў і хто возьме на сябе рызыкі? Як звязаны Wildberries і “Беларусбанк” і колькі гэтая сувязь каштуе пакупнікам з Беларусі? Якія рызыкі захоўвання сродкаў у доларах ці еўра? Гэтыя ды іншыя эканамічныя тэмы абмяркоўваем у жывым эфіры Еўрарадыё з эксперткай у сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, прадстаўніцай па эканоміцы і фінансах Аб’яднанага пераходнага кабінета і дэлегаткай Каардынацыйнай рады ад спіса “Еўрапейскі выбар” Алісай Рыжычэнка.
    44 min
  • Разбіраем міф пра савецкую адукацыю
    📍 Беларусь у 2030 годзе — якой яна можа быць? Банк Ідэй сумесна з Еўрарадыё распачынае праграму, у якой журналістка Вольга Лойка разам з сапраўднымі профі ў розных галінах будзе шукаць адказ на гэтае ды іншыя пытанні.
    Ці можа прапаганда ў адукацыі сапсаваць цэлае пакаленне? Як ШІ псуе школьнікаў? І чаму такім жывучым аказаўся міф пра «самую лепшую ў свеце савецкую адукацыю»? Магчымасці і выклікі для сучаснай адукацыі абмяркоўваем з сузаснавальніцай адукацыйных праектаў, спікеркай-коўчам праектаў TEDxUlicaMińska, TEDxMinsk, кансультанткай па пытаннях дзелавых камунікацый Валянцінай Чэкан.
    42 min
  • І што?
    Агляд навінаў эканомікі. У эфіры галоўная рэдактарка выдання "План Б" https://planbmedia.io Вольга Лойка і аўтар праграмы "Оптымум" на канале "Беларусы і рынак"
    32 min
  • Антон Пянькоўскі. Ці застанецца Коўл на сваёй пасадзе і ці працягне вызваляць палітвязняў?
    Спецпасланніка Трампа па Беларусі Джона Коўла з нецярплівасцю чакаюць у Мінску. Нецярплівасць Лукашэнкі звязана з магчымасцямі новых эканамічных бонусаў і “плюшак”, якія ён атрымае наўзамен вызваленых палітвязняў. Палітвязні і іх сваякі чакаюць ягонага прыезду, бо гэта можа азначаць вызваленне людзей. Але ёсць некалькі нюансаў. Па-першае, у Коўла завяршаецца тэрмін знаходжання на пазіцыі спецпасланніка па Беларусі. Па-другое, кажуць, што Трамп хоча, каб ён заняўся вызваленнем і расійскіх палітвязняў. Адпаведна, ёсць тыя, хто перакананы — больш мы Коўла ў Мінску не пабачым. Ну, можа, калі толькі адзін апошні раз…
    Ці варта разлічваць, што Коўл па-ранейшаму будзе спецпасланнікам — як працуе механізм падаўжэння яго паўнамоцтваў? Пра што сведчыць пашырэнне яго паўнамоцтваў перамоўшчыка і вызваліцеля палітвязняў на Расію? Ці не застануцца беларускія палітвязні па-за ўвагай Коўла і Трампа, калі працэс у Расіі пойдзе паспяхова? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае амерыканіст, палітычны аглядальнік Антон Пянькоўскі
    44 min
  • Яўген Магда. Зерне ў абмен на прабачэнне: ці пагодзіцца Кіеў сесці за адзін стол з Лукашэнкам?
    Апошнімі днямі зноў пачалі гучаць заявы пра рэтранслятары на тэрыторыі Беларусі, якія час ад часу пачынаюць працаваць і скіроўваць расійскія беспілотнікі на цэлі ва Украіне. Адначасова пад атаку цяпер ужо ўкраінскіх дронаў трапляюць пункты пропуску на беларуска-расійскай мяжы. З іншага боку, Лукашэнка адправіў у адстаўку дыпламата, чыя хамская эскапада ў бок Украіны была такой скандальнай, што нават дзяржпрапаганда прыбрала яе са сваіх рэсурсаў. Ідуць размовы пра магчымую здзелку, пры якой праз балтыйскія еўрапейскія парты пойдзе беларускі калій — у абмен на магчымасць гэтым жа шляхам без перашкод везці ўкраінскае зерне.
    Ці варта чакаць новага ўльтыматуму ад Зяленскага ў адрас Лукашэнкі, ці гэтым разам ультыматум адразу агучыць Мадзьяр? Якое значэнне мае сустрэча на палях Генасамблеі ААН Ціханоўскай і Сібігі? Чаму ва Украіне ніяк не вырашаюцца пытанні беларусаў з легалізацыяй, выплатамі і гэтак далей? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі, эксперт iSANS Яўген Магда
    43 min
  • Аляксандр Кныровіч. Беларусы сапраўды плацяць мала падаткаў? Як бы не так!
    Лукашэнка хваліцца, што беларусы плацяць мала падаткаў. Маўляў, можна было б зрабіць "як на Захадзе", але тады вы б адразу пачалі прасіцца назад, у "сацыяльна арыентаваную дзяржаву". Блогер Аляксандр Кныровіч вырашыў разабрацца з гэтым папулісцкім наратывам.
    Таксама пагаворым пра тое, чаму беларусы (і асабліва беларускія мужчыны) так мала жывуць. І пра гендарную роўнасць у беларускіх дэмсілах. А на дэсерт — сем прэтэнзій Кныровіча да Лукашэнкі і, калі паспеем, даследаванне Цэнтра новых ідэяў пра беларускія эліты, ад якога камяня на камяні не пакінуў Сяргей Чалы
    39 min
  • Алесь Казак. Лукашэнка рыхтуе Беларусь да вайны: нападу з якога боку ён чакае?
    Прадстаўнік памежнай службы Украіны сцвярджае, што рэтранслятары на беларускай тэрыторыі перыядычна працуюць і накіроўваюць расійскія беспілотнікі на цэлі ва Украіне. Памежныя пераходы на мяжы Расіі і Беларусі ўсё часцей трапляюць пад удары ўкраінскіх беспілотнікаў, і ахвярамі гэтых удараў становяцца ў тым ліку і беларускія машыны. Вядома, цярпяць і людзі, беларусы. Тыя, хто “супраць вайны”, але працуюць на прадпрыемствах, якія вырабляюць прадукцыю для расійскай арміі. У тым ліку і “тавары ваеннага прызначэння”. Вось так вайна ўсё больш настойліва зазірае ў вокны мірнага беларускага дома.
    Ці сапраўды рэтранслятары ў Беларусі па-ранейшаму працуюць і наколькі адчувальная праз гэта
    пагроза для Украіны? Ці выпадкова пад удары трапляюць аб’екты на расійска-беларускай мяжы? Што стаіць за пастаяннымі вучэннямі сілавікоў у Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае палітолаг, эксперт па нацыянальнай бяспецы Аляксандр Казак
    43 min

About euroradio.fm

From the publisher's feed

Еўрапейскае радыё для Беларусі. Толькі самае важнае і цікавае.

More shows like euroradio.fm

Эхо Москвы by Feed Master by Umputun

Эхо Москвы

305 Listeners

Что случилось by Медуза / Meduza

Что случилось

356 Listeners

ПіК Свабоды by Радыё Свабода

ПіК Свабоды

6 Listeners

Что это было? by BBC Russian Radio

Что это было?

105 Listeners

Idea X by Euroradio

Idea X

1 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners

ФЕЙГИН LIVE by Марк Фейгин

ФЕЙГИН LIVE

46 Listeners

Популярная политика by Популярная политика

Популярная политика

25 Listeners

TOK | TALK Беларусь by Наша Ніва

TOK | TALK Беларусь

0 Listeners

ЧАСИКИ ТИКАЮТ by chasiki

ЧАСИКИ ТИКАЮТ

3 Listeners

Берлинский центр Карнеги | Аудио by Берлинский центр Карнеги

Берлинский центр Карнеги | Аудио

1 Listeners