Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Ігар Сігоў: “Я буду, бо я — чалавек”, нацыянальная ідэя з якой жыву
    6 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — актор тэатра і кіно, заслужаны артыст Беларусі, купалавец Ігар Сігоў.
    Беларускаму грамадству было наканавана прайсці праз 2020 год і працягваць шлях свайго сталення, нягледзячы на ўсё тое, што нам сёння даводзіцца перажываць — рэпрэсіі, эміграцыю, расчараванне… Але калі мы хочам захавацца як нацыя і захаваць сваю краіну, мы мусім праз гэтыя выпрабаванні прайсці. Магчыма, перад намі паўстане пытанне выбару: ці браць у рукі зброю? Але калі іншага выйсця не будзе, калі паўстане выбар паміж знікненнем усяго і неабходнасцю змагацца за гэта сваё са зброяй у руках, то зброю давядзецца браць, перакананы Ігар Сігоў.
    Пра тое, ці здольныя мы захаваць сваю беларускасць у эміграцыі, ці не быў памылкай 2020 год і ці пагражае нам грамадзянская вайна, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Ігарам Сіговым.
    59 min
  • Зміцер Нарышкін: пустэчу нацыянальнай ідэі кожны з нас запаўняе па-свойму
    30 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — стэндап-комік Зміцер Нарышкін.
    У кожным беларусе ёсць адмысловае месца, да пэўнага моманту занятае… пустэчай. Гэта месца для нацыянальнай ідэі кожнага канкрэтнага беларуса. А вось чым ён гэтую пустэчу будзе напаўняць і ці будзе напаўняць увогуле — кожны вырашае і абірае сам. Бо ў кожнага з нас свая нацыянальная ідэя. Альбо яе адсутнасць. Але наяўнасць гэтай пустэчы беларускай нацыянальнай ідэі і неабходнасць яе нечым напаўняць нас і яднае, як бы дзіўна гэта ні гучала, перакананы Зміцер Нарышкін.
    Пра тое, ці патрэбная беларусам хоць нейкая нацыянальная ідэя, чаму ў кожнага з нас яна свая і мы ёй не дзелімся нават з блізкімі людзьмі і пра тое, ці зможам мы вярнуцца і аб’яднаць падзеленае эміграцыяй грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Нарышкіным.
    1 hr 5 min
  • Павел Валатовіч: не згубіць сваю беларускасць — актуальная як ніколі ідэя
    23 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік, аўтар і вядоўца ютуб-праекта #IMBY, папулярызатар найноўшай гісторыі Беларусі Павел Валатовіч.
    Тое, што сёння адбываецца з беларускай нацыяй, лепш за ўсё адлюстравана ў дзвюх радках песні Лявона Вольскага: “Раскідала выбухам нас па зямлі, мы вернемся, толькі — куды і калі?” Прычым, гэта тычыцца не толькі тых, каго раскідала эміграцыя па свеце, але і тых, хто застаецца ў Беларусі. Наша нацыя сёння як раскіданае гняздо. Мы абавязкова вернемся. І хоць пакуль не маем адказу на пытанне “Калі?”, але адказ на “Куды?” мы ведаем дакладна — на Радзіму, перакананы Павел Валатовіч.
    Пра тое, ці магчыма ў эміграцыі заставацца беларусамі і чаму так важна зберагаць успаміны пра родныя мясціны і падзеі, сведкамі якіх мы былі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Паўлам Валатовічам.
    57 min
  • Уладзімір Мацкевіч: сёння ўся наша ідэя ў адным слове — “Вяртацца!”
    16 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — філосаф, метадолаг, былы палітвязень Уладзімір Мацкевіч.
    Мы як нацыя павінны нарэшце вызначыцца не толькі з тым, на якім этапе, у якім месцы мы ўсе знаходзімся, але і з тым, што нам неабходна рабіць, каб наблізіць перамогу і, што самае галоўнае — вяртанне на радзіму. Варта разумець, што чым даўжэй наша грамадства застаецца падзеленым і раскіданым, тым складаней нам будзе паразумецца, калі магчымасць вярнуцца з’явіцца. Сёння мы мусім знайсці агульны падмурак нашага існавання як беларусаў і, адштурнуўшыся ад гэтага падмурку, планаваць супольныя дзеянні, перакананы Уладзімір Мацкевіч.
    Пра тое, ці здольныя беларусы сёння спланаваць супольныя дзеянні і рэалізаваць свае планы, ці гатовыя мы іх рэалізаваць праз сілавы сцэнар і пра тое, навошта беларусам сёння нацыяналізм і пошукі ідэнтычнасці, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Мацкевічам.
    1 hr 12 min
  • Андрэй Вардамацкі: гатоўнасць да свабоды і адказнасці за яе — гэта мая ідэя
    9 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сацыёлаг, прафесар Андрэй Вардамацкі.
    Падабаецца нам гэта альбо не, але ў абодвух частак нашага падзеленага грамадства адбываецца працэс “каканізацыі” — як у той часткі, якая знаходзіцца на тэрыторыі Беларусі, так і ў той, якая вымушаная была выехаць за межы краіны. Гэты падзел ідзе як паводле геапалітычнага выбару, так і паводле выбару каштоўнаснага і свядомаснага, стаўлення да вайны і гэтак далей. Але рана ці позна нам давядзецца шукаць магчымасці для паразумення. І мы абавязкова яго дасягнем, перакананы Андрэй Вардамацкі.
    Пра тое, ці змянілася ў беларусаў стаўленне для сябе як нацыі і ў які бок, як на нас уплывае эміграцыя і ці сапраўды “сапраўдны беларус гэта той, хто не з’ехаў”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Вардамацкім.
    54 min
  • Сяргей Пукст: аб’яднанне на падмурку нашага культурнага кода — гэта мая ідэя
    2 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё —кампазітар, аранжыроўшчык, піяніст, выкладчык англійскай мовы Сяргей Пукст.
    Мова і ідэнтычнасць — гэта тое, за што мы павінны змагацца. Бо ўсё ж мы адносна невялікая па колькасці нацыя і нас шмат стагоддзяў імкнуліся перарабіць на свой капыл нашыя суседзі. Але мы захаваліся. І каб працягваць жыць, каб стаць адметнай часцінай агульнаеўрапейскай культуры, мы мусім захоўваць і пашыраць свой культурны код, перакананы Сяргей Пукст.
    Пра тое, ці можа твор, напісаны на расійскай ці якой іншай мове, быць часткай беларускай культуры, чаму ў вымушанай эміграцыі беларусы пачалі больш увагі надаваць сваёй ідэнтычнасці і дзе нашае месца ў агульнаеўрапейскай культуры, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Сяргеем Пукстам.
    1 hr 1 min
  • Аляксандр Мілінкевіч: гісторыя, адукацыя і нацыянальны дух — наша ідэя
    25 верасня ў эфіры Еўрарадыё — экс-кандыдат у прэзідэнты, былы кіраўнік руху “За свабоду”, заснавальнік і кіраўнік Вольнага беларускага ўніверсітэта, пазаштатны дарадца Святланы Ціханоўскай у пытаннях еўрапейскага выбару Беларусі Аляксандр Мілінкевіч.
    Шмат стагоддзяў у нашым народзе мэтанакіравана знішчалася ўсё нацыянальнае — вера, культура, гісторыя. У нас хацелі цалкам вынішчыць нашую самасвядомасць. Але канчаткова ні ў каго гэта зрабіць з беларусамі так і не атрымалася. Мы вернем сабе сваю Беларусь. Але для гэтага мы мусім мацаваць свій нацыянальны дух і сваю самасвядомасць. Ад гэтага будзе залежыць тое, якую Беларусь мы ў выніку пабудуем, перакананы Аляксандр Мілінкевіч.
    Пра тое, як звязаныя самасвядомасць і пабудова сваёй нацыянальнай дзяржавы, пра моц беларускага нацыянальнага духа і як адшукаць сябе ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Мілінкевічам.
    1 hr 1 min
  • Наталля Дуліна: дэмакратычнасць, салідарнасць, годнасць — лепшая ідэя
    18 верасня ў эфіры Еўрарадыё — лінгвістка, выкладчыца італьянскай мовы, былая палітзняволеная Наталля Дуліна.
    Свабода сканчаецца там, дзе пачынаецца страх. Нам неабходна навучыцца не баяцца. Не баяцца адстойваць свае правы, сваю свабоду, сваю ідэнтычнасць. Гэта не проста. Як не проста будзе і прабачыць тым, хто рабіў нам зло і з-за каго мы спазналі столькі страт і пакут. Але не баяцца прабачаць мы таксама павінны навучыцца. І некалі мы абавязкова з гэтым справімся, перакананая Наталля Дуліна.
    Пра тое, як знаходзіць у сабе сілы спраўляцца з выклікамі часу і лёсу, чаму так важна навучыцца не баяцца і ў чым для нас і для нашай ідэнтычнасці сёння найбольшыя выклікі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Наталляй Дулінай.
    58 min
  • Аліна Харысава: мая нацыянальная ідэя ў словах — захоўвай, культывуй, стварай!
    11 верасня ў эфіры Еўрарадыё — паліталагіня, экспертка стратэгіі і аналітыкі, міжнародная сакратарка Згуртавання беларускіх студэнтаў Аліна Харысава.
    Нам неабходна навучыцца ганарыцца сабой і сваімі здольнасцямі ці кампетэнцыямі. Бо такі гонар, які мае пад сабой абгрунтаванне і які даказаны рэальнымі дзеяннямі можа быць часткай, складнікам нацыянальнай ідэнтычнасці. Трэба ганарыцца гісторыяй, але толькі на ёй сёння сваю ідэнтычнасць не пабудуеш, неабходныя яшчэ і нейкія скіраваныя ў будучыню памкненні, за якія не сорамна, перакананая Аліна Харысава.
    Пра тое, як моладзь успрымае сваю ідэнтычнасць і ці час разважаць над такімі пытаннямі, ці спатрэбяцца некалі на радзіме тыя кампетэнцыі, якімі беларусы авалодваюць у эміграцыі і ці не прасцей беларусам пабудаваць сабе сваю Беларусь па-за межамі Айчыны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Харысавай.
    1 hr 1 min
  • Віталь Патліс: мы з крыві, але мы за свабоду — мая нацыянальная ідэя
    4 верасня ў эфіры Еўрарадыё — эканаміст, палітычны актывіст, літаратар Віталь Патліс.
    Не адно стагоддзе беларускі народ знаходзіўся пад прыгнётам. Ён і сёння знаходзіцца пад прыгнётам чужой яму па духу і свядомасці ўлады. Але насуперак гэтаму беларусы хочуць свабоды, мы хочам сваёй ідэнтычнасці, мы хочам быць беларусамі. Пралітая кроў нашых продкаў шэпча нам пра усё гэта і мы некалі сабе гэта ўсё здабудзем — і свабоду, і прыналежнасць да нацыі, і ідэнтычнасць, перакананы Віталь Патліс.
    Пра тое, як звязаныя эканоміка ды ўласны дабрабыт з нацыянальнай ідэяй і ўсведамленнем сваёй ідэнтычнасці, ці гатовыя беларусы змагацца за сваю краіну і ці адпусціць нас “рускі мір”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Патлісам.
    1 hr 11 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners