Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Святлана Алексіевіч: размаўляць і шукаць паразумення — наша нацыянальная ідэя
    20 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменніца, лаўрэатка Нобелеўскай прэміі па літаратуры Святлана Алексіевіч.
    Як бы непрыемна і балюча гэты не было для нас, тых, хто быў вымушаны пакінуць сваю краіну, але жыццё ў Беларусі не спынілася, не скончылася — яно працягваецца і працягваецца без нас. І мы сапраўды адарваліся і не разумеем усіх працэсаў, якія адбываюцца ў грамадстве ўнутры Беларусі. Мы выехалі, але большасць людзей застаецца ў краіне — і далей мы пайшлі кожны сваім шляхам, мы змяняемся, але па-рознаму. І калі здарыцца магчымасць вярнуцца, нам давядзецца наноў знаёміцца са саімі суайчыннікамі. Нам давядзецца размаўляць, слухаць, вучыцца і шукаць паразумення, перакананая Святлана Алексіевіч.
    Пра тое, чаму беларусы не хочуць прызнаваць пройгрыша 2020 года і што гэта прызнанне нам дасць; ці не згубілі актуальнасць пошукі нацыянальнай самасвядомасці, ці застаецца ў нас шанс на вяртанне і ці магчымы ён без крыві, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Святланай Алексіевіч.
    46 min
  • Юстына Карпіловіч: наша нацыянальная ідэя гучыць як беларуская мова
    19 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — спявачка, паэтка, удзельніца сямейнага гурта “Бартосікі” Юстына Карпіловіч.
    Мы знаходзімся ў сітуацыі, калі нам не стае беларускасці, акрэсленасці нашай ідэнтычнасці. Мы хочам быць беларусамі, але часам гэта вельмі балюча. Бо мы сутыкаемся з пэўнымі невызначанасцямі нашай ідэнтычнасці і таго, што такое быць беларусам, і знаходзімся ў стане неразумення таго, навошта нам гэта вызначанасць патрэбная. Але некалі мы ўсё нявызначанае для сябе акрэслім, сфармулюем і боль пройдзе, перакананая Юстына Карпіловіч.
    Пра тое, як не згубіцца ў эміграцыі, ці гатовая моладзь вярнуцца ў Беларусь і адбудоўваць Айчыну і навошта нам сёння “чапляцца” за беларускую мову, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юстынай Карпіловіч.
    1 hr 1 min
  • Аліна Герашчанка: абіраць сваё, беларускае — у гэтым мая нацыянальная ідэя
    12 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — кіраўніца грамадскай арганізацыі “Годна” Аліна Герашчанка.
    Пабудаваць аўтарытарызм на базе беларускасці немагчыма. Таму што быць беларусам і несці адказнасць за сваю нацыю — гэта азначае быць часткай дэмакратычнага еўрапейскага свету. Бо мы частка Еўропы і па ўмаўчанні беларускасць азначае шанаванне дэмакратычных каштоўнасцяў, перакананая Аліна Герашчанка.
    Пра тое, як звязаныя дэмакратычныя каштоўнасці і беларуская ідэнтычнасць, чаму мы мусім абіраць сваё, беларускае нават у эміграцыі і чаму для захавання нашай нацыі мы павінны змагацца за незалежнасць Беларусі любымі сродкамі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алінай Герашчанка.
    1 hr 1 min
  • Уладзімір Цэслер: хай у беларусаў будзе тая ідэя, якую яны сабе самі сфармулююць
    5 чэрвеня ў эфіры Еўрарадыё — мастак, дызайнер Уладзімір Цэслер.
    У любой нацыі на пэўным гістарычным этапе мусіць быць свая нацыянальная ідэя. Тое, што вядзе да краіны яе мары, дапамагае будаваць дзяржаву і свой дабрабыт. Беларусы таксама мусяць нарэшце сфармуляваць сваю ідэю — ідэю, у якой адлюструецца Беларусь іх мары. І хай гэта будзе такая ідэя, якой хочуць самі беларусы. Вось толькі прыйсці яна павінна не з “народных глыбінь”, а мусіць быць прапанаваная тымі людзьмі, у якіх сапраўды ёсць бачанне таго, як лепш пабудаваць беларускую нацыянальную дзяржаву, перакананы Уладзімір Цэслер.
    Пра тое, як мастацтва ўплывае на фармуляванне нацыянальнай ідэі, ці існуе падзяленне нацыі сёння і ў чым місія творцаў, якія вымушаныя былі пакінуць Айчыну, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Цэслерам.
    53 min
  • Аляксандр Карнаўх: трымацца сваёй мовы — такой бачу нашу нацыянальную ідэю
    29 траўня ў эфіры Еўрарадыё — пісьменнік Аляксандр Карнаўх.
    Сёння наша нацыя, наша грамадства вымушанае ісці нібыта скрозь “Халодныя землі”. Будаваць свой лёс і сваю будучыню ў надзвычай неспрыяльных умовах. Ва ўмовах, у якіх вельмі складана захаваць сваю ідэнтычнасць і небяспечна дэманстраваць сваю беларускасць. Але каб захавацца, каб годна прайсці праз выпрабаванні “Халоднымі землямі”, мы мусім трымацца сваёй мовы. У ёй наша моц і наша надзея на будучыню, перакананы Аляксандр Карнаўх.
    Пра тое, чаму сёння асабліва важна трымацца сваёй мовы, ці гатовыя беларусы да выпрабаванняў чарговымі “Халоднымі землямі” і ці здолеем мы аб’яднаць падзеленую нацыю, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аляксандрам Карнаўхам.
    50 min
  • Мікіта Броўка: выжыць і прыстасавацца — даўняя нацыянальная ідэя беларусаў
    22 траўня ў эфіры Еўрарадыё — былы каардынатар "Арт Сядзібы" і сузаснавальнік кампаніі SYMBAL.BY Мікіта Броўка.
    Безумоўна, усе нацыянальныя каштоўнасці, кшталту мовы, гісторыі, культуры, пытанні ўмацавання беларускай ідэнтычнасці, свядомасці і самаідэнтычнасці — усё гэта вельмі важна, але не першасна. Нам сёння жыццёва неабходна змагацца за ўсталяванне ў краіне дэмакратыі. Бо без дэмакратыі ўсяго пералічанага ў нас не будзе. Толькі праз дэмакратычныя механізмы мы зможам збудаваць у Беларусі нацыянальную дзяржаву, перакананы Мікіта Броўка.
    Пра тое, як звязаныя дэмакратыя і нацыянальная ідэя, ці важнае для шараговых беларусаў пытанне ідэнтычнасці і пра тое, як зрабіць беларускае модным і папулярным, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Броўкам.
    58 min
  • Добраахвотнік “Днепр”: сумленнасць і яшчэ раз сумленнасць — гэта мая ідэя
    15 траўня ў эфіры Еўрарадыё — беларускі добраахвотнік, ваяр тактычнай групы “Eisenhyänen” з пазыўным “Днепр”.
    Тое, што Лукашэнка не адмовіцца ад улады без барацьбы, даўно стала відавочным. А гэта азначае, што беларусы мусяць быць гатовыя змагацца за сваю свабоду, за сваю краіну, за сваю будучыню. І не выключана, што яшчэ і за незалежнасць сваёй Айчыны. Бо Расія так проста наўрадці адмовіцца ад намеру анэксаваць Беларусь. Але нават у выпадку сілавога сцэнара Лукашэнка і яго набліжаныя павінны быць асуджаныя справядлівым судом, які разгледзіць усе доказы іх злачынстваў, перакананы добраахвотнік “Днепр”.
    Пра тое, ці здольныя беларусы змагацца за сваю свабоду і сваю краіну, чаму ў дачыненні да Лукашэнкі не мусіць быць самасуду і ці насамрэч у беларусаў усё ў парадку з ідэнтычнасцю, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з добраахвотнікам “Дняпром”.
    49 min
  • Віталь Рыжкоў: у словах “Крыўдую, значыць — існую!” мая нацыянальная ідэя
    8 траўня ў эфіры Еўрарадыё — літаратар, рэпер Віталь Рыжкоў.
    Такое пачуццё, як крыўда, магло б стаць для беларусаў вельмі добрай нацыянальнай ідэяй. У тым выпадку, калі б мы маглі карыстаць гэтае пачуццё для падмацавання сваёй ідэнтычнасці і ў якасці матывацыі адстойваць сваё. Бо, насамрэч, крыўда — вельмі моцная эмоцыя. Яна здольная штурхаць людзей да адстойвання свайго гонару, годнасці і самасці, — перакананы Віталь Рыжкоў.
    Пра тое, ці здольная літаратура абудзіць у людзях жаданне вярнуць сабе сваю ідэнтычнасць, ці існуе ў Беларусі падзел на “прабеларускую” і “прарасійскую” часткі і чаму крыўда мусіць стаць важным складнікам нашай нацыянальнай ідэі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Віталём Рыжковым.
    59 min
  • Васіль Калач: Гонар і Годнасць для кожнага — гэта мая нацыянальная ідэя
    1 траўня ў эфіры Еўрарадыё — актор, рэжысёр, фехтавальшчык, папулярызатар гісторыі Васіль Калач.
    У народаў, якія разам жылі ў Вялікім княстве Літоўскім, супольная гісторыя. Фактычна, мы маем, так бы мовіць, агульнага продка. Навошта мы сёння імкнемся гэтага продка пасекчы на кавалкі, падзяліць іх паміж сабой і ганарыцца выключна “сваёй” часткай той, агульнай гісторыі? Мы мусім прыняць факт, што ў беларусаў, літоўцаў, палякаў ды ўкраінцаў ёсць гэтая агульная гісторыя і не дзяліць яе, а шанаваць ўсё цалкам – як агульную спаччыну, перакананы Васіль Калач.
    Пра тое, ці сапраўды нам асабліва няма кім ганарыцца і ў нас замалы “пантэон герояў”, ці магчымая была перамога мірнага пратэсту ў 2020 годзе і ці гатовыя беларусы да змагання за сваю нацыю і сваю дзяржаву, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Калачом.
    51 min
  • Мікіта Моніч: жыві, любі, рыхтуйся і пасягай на перамогу — мая ідэя сёння
    24 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — мастацтвазнаўца, аўтар і вядоўца ютуб-канала “Каля Культуры” Мікіта Моніч.
    Ужо сёння нам неабходна рабіць усё магчымае, каб тыя, хто прыйдзе пасля нас, былі больш колькаснымі, больш якасна падрыхтаванымі, больш смелымі і дасведчанымі. Мы не ведаем, ці так яно будзе. Але наша справа не ў тым, каб ведаць, каб накіроўваць гэтыя “народныя масы”. У кожнага з нас ёсць свой маленечкі “агародзік”, які мы даглядаем і на якім засейваем нешта каштоўнаснае. І некалі, тыя хто пройдзе па нашым шляху пасля нас, ім скарыстаюцца і дасягнуць дзякуючы гэтаму большага, чым здолелі дасягнуць мы, перакананы Мікіта Моніч.
    Пра тое, якое значэнне культура мае для станаўлення нацыі, чаму важна захоўваць сваю ідэнтычнасць нават ў замежжы і навошта берагчы ключы ад страчанай хаты, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Мікітам Монічам.
    59 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners