Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Макар Валынкін: беларус беларусу беларус — у гэтым нашы і сіла, і ідэя
    17 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — відэаблогер і пісьменнік Макар Валынкін.
    Жывучы ў эміграцыі, у адрыве ад радзімы, сваёй зямлі і сваіх каранёў вельмі лёгка ўявіць цябе і ўсіх нас апошнім пакаленнем, якое размаўляе па-беларуску. Уявіць, што пасля нас не застанецца практычна нікога, хто будзе карыстацца беларускай мовай, вельмі лёгка: у эміграцыі людзі проста на яе забудуцца, а ў Беларусі яна знікне пад ціскам русіфікацыі. Але гэтак жа можна і сказаць сабе, што мы не станем “апошнім пакаленнем”, што наша паўстанне за нашу будучыню не скончанае, мы не пераможаныя і мы працягваем сваю барацьбу, перакананы Макар Валынкін.
    Пра тое, ці сапраўды мы дажылі да часоў, калі можам стаць апошнім пакаленнем, ці варта нам у такім выпадку заганяцца думкамі пра нейкія нацыянальныя ідэі і што дае падставы казаць пра няскончанасць нашага паўстання, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Макарам Валынкіным.
    50 min
  • Лявон Вольскі: сёння наша часовая ідэя гучыць так — перачакаць і перамагчы!
    10 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — франтмен гуртоў Volski і Крамбамбуля, мастак, пісьменнік Лявон Вольскі.
    Мы апынуліся ў эпіцэнтры вайны. І гэта не толькі рэальная вайна, якая ідзе ва Украіне, дзе ў тым ліку гінуць і беларусы. Сапраўдную вайну на вынішчэнне ўсяго беларускага, нацыянальнага вядзе і Лукашэнка. Адначасова мы мусім супрацьстаяць “рускаму свету”, які таксама наш вораг. І хоць імперская Расія стала на шлях развалу, што прывядзе і да аслаблення лукашэнкаўскага рэжыму, да перамогі далёка. І мы мусім сканцэнтравацца на тым, каб выжыць і перамагчы ў гэтай вайне дабра і зла, перакананы Лявон Вольскі.
    Пра тое, ці з’яўляецца беларускі народ нацыяй і чаму беларусы так мала цікавяцца сваім, чаму без мовы Беларусь не захаваць і як перамагчы ў супрацьстаянні з “рускім светам”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лявонам Вольскім.
    59 min
  • Уладзімір Жыгар: закон, дэмакратыя, свабода — гэта мусіць стаць нашай ідэяй
    3 красавіка ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік ініцыятывы BELPOL Уладзімір Жыгар.
    Мы павінны завершыць пачатае і знішчыць аўтарытарную сістэму, пабудаваную Лукашэнкам. Якім цяжкім ні быў бы гэты шлях, нягледзячы на ахвяры, якія ўжо ёсць, мы мусім зрабіць усё магчымае, каб вярнуць сабе краіну, зрабіць з Беларусі нацыянальную дзяржаву, дзе больш ніколі не будзе палітвязняў. І мы гэта абавязкова зробім, перакананы Уладзімір Жыгар.
    Пра тое, ці павінны сілавыя структуры быць нацыянальнаарыентаванымі, ці магчыма зрынуць рэжым мірным шляхам і чаму важна правесці “дэлукашызацыю” Беларусі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Уладзімірам Жыгарам.
    1 hr 8 min
  • Алесь Юркойць: Беларусь нашай будучыні — гэта светлая краіна для ўсіх
    27 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — краязнавец, грамадскі дзеяч Алесь Юркойць.
    Чым часцей беларусы будуць жадаць адно аднаму “залацістага, яснага дня”, тым больш усмешак будзе на нашых тварах. І будзе больш жадання стварыць нешта пазітыўнае, што ўсіх будзе задавальняць. Беларуская дэмакратычная нацыянальная ідэя гатовая ўсіх прыгарнуць, яна не адштурхоўвае так, як ідэя лукашэнкаўскага рэжыму з турмой, вошамі і выгнаннем за мяжу нязгодных. Але толькі светлая і пазітыўная ідэя дасць нам нашу светлую Беларусь будучыні, перакананы Алесь Юркойць.
    Пра тое, як захаваць сябе і сваю беларускасць у выпрабаваннях рэпрэсій і эміграцыі, чаму беларусы дагэтуль не завяршылі сваё нацыябудаўніцтва і ці сапраўды ў нас “кароткі пантэон нацыянальных герояў”, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Юркойцем.
    1 hr 8 min
  • Русціс Камунтавічус: Думаць Беларусь — гэта місія і нацыянальная ідэя беларусаў
    20 сакавіка ў эфіры Еўрарадыё — доктар гістарычных навук, дырэктар Інстытута Вялікага Княства Літоўскага Русціс Камунтавічус (Rūstis Kamuntavičius).
    Мы, нашчадкі Вялікага Княства Літоўскага, маем супольную гісторыю, але ж і моцныя адрозненні — беларусы, літоўцы і палякі. Кожны ў выніку абраў свой шлях нацыянальнага і дзяржаўнага будаўніцтва і тыя падмуркі, на якіх гэтае будаўніцтва ажыццяўляць. І калі літоўскі шлях нацыябудаўніцтва грунтуецца на мове, то ў беларусаў ён у тым, каб быць у няспынным пошуку адказаў на адвечныя пытанні: хто мы, адкуль і куды рухаемся. І ў гэтай нацыянальнай нявызначанасці, у гэтым адвечным пошуку свайго шляху і ёсць адметнасць ды непаўторнасць беларускай нацыі, перакананы Русціс Камунтавічус.
    Пра тое, як нам дзяліць з літоўцамі “Пагоню”, чаму літоўцы так баяцца беларусаў і ў чым сіла беларускай нацыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Русцісам Камунтавічусам.
    1 hr 17 min
  • Алег Гарбуз: Мая нацыянальная ідэя простая — не саромецца быць беларусам!
    Мы мусім прадставіць беларусам такіх беларусаў, якімі б нам было цікава быць, якімі было б прыстойна быць, якімі б нам усім хацелася быць. Паказаць тыя рысы беларускасці, якія б нам хацелася мець. Гэта задача і для актораў тэатра, і для пісьменнікаў, і для гісторыкаў. Каб разам данесці да беларусаў, што быць беларусам — гэта проста шыкоўна і зайздросна! І разам мы некалі здолеем гэта зрабіць, перакананы Алег Гарбуз.
    57 min
  • Анжаліка Мельнікава: жыць сваім розумам на сваёй зямлі — у гэтым мая ідэя
    Галоўная мара беларусаў у тым, каб ім далі магчымасць жыць сваім розумам. Нам трэба навучыцца дбаць найперш пра свой інтарэс, каб было добра нам як народу, як нацыі. У такім падыходзе — гарантыі нашай бяспекі. А ў сённяшнім свеце без бяспекі немагчымая і будучыня нас як нацыі і нашай краіны як незалежнай дзяржавы, перакананая Анжаліка Мельнікава.
    Пра тое, як у сабе знайсці і не згубіць наноў сваю беларускасць, чаму так важна памятаць пра свае карані і ці магчымае вяртанне на радзіму пасля працяглай эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Анжалікай Мельнікавай.
    59 min
  • Хрысціна Дарапей: нацыянальная ідэя ўсіх генерацый беларусаў — "Жыве Беларусь!"
    27 лютага ў эфіры Еўрарадыё — актывістка беларускага аб’яднання ў Германіі Razam, арт-менеджарка, сузаснавальніца і каардынатарка фестывалю Minsk x Minga (Мюнхен, Германія), супрацоўніца Універсітэта Пасау (The University of Passau) Хрысціна Дарапей.
    Беларускі нацыяналізм, беларускія нацыяналісты адрозныя тым, што яны не сцвярджаюць, што беларуская нацыя нібыта лепшая ў нечым за іншыя. Беларускі нацыяналізм — гэта змаганне за сваё, гэта адстойванне магчымасцяў жыць так, як ты хочаш. І ў тым кантэксце, у якім ты хочаш. Фактычна, беларускае адстойванне сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці — гэта абарона сябе ад праваімперскіх амбіцый суседзяў, перакананая Хрысціна Дарапей.
    Пра тое, чым адрозны беларускі нацыяналізм, чаму для беларусаў так важна, каб іх пакінулі ў спакоі, і пра тое, ці цікавая беларусам іх беларускасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Хрысцінай Дарапей.
    1 hr 1 min
  • Аліса Рыжычэнка: гонар і самавызначэнне сябе як беларусаў — мая ідэя
    20 лютага ў эфіры Еўрарадыё — экспертка ў сферы дзяржаўнага кіравання і міжнароднага развіцця, магістарка эканомікі Аліса Рыжычэнка.
    Для любога чалавека, любога грамадства і любой нацыі важны эканамічны і сацыяльны дабрабыт. Але на шляху да гэтага дабрабыту нельга забывацца на нацыянальныя каштоўнасці. Пытанні ўзмацнення нацыянальнай ідэнтычнасці, развіцця і пашырэння роднай мовы і гістарычнай спадчыны, развіццё культуры павінныя ісці побач з працэсамі эканамічнага развіцця. Мы павінныя будаваць свае эканамічныя, палітычныя і сацыяльныя адносіны выключна на падмурку нацыянальных каштоўнасцяў, перакананая Аліса Рыжычэнка.
    Пра тое, як звязаныя эканоміка і пытанні нацыянальнага абуджэння, чаму беларусы ставяць на першае месца дабрабыт і не дбаюць пра сваю ідэнтычнасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алісай Рыжычэнка.
    55 min
  • Аліса Сыракваш: любіць сябе такімі, якія мы ёсць — мая нацыянальная ідэя
    13 лютага ў эфіры Еўрарадыё — прэзідэнтка асацыяцыі “Беларусы Парыжа”, прадстаўніца Народнай амбасады ў Францыі, сяброўка французскай асацыяцыі “Новыя дысідэнты”, відэакаларыстка Аліса Сыракваш.
    Сёння мы як нацыя знаходзімся (а можа, і знаходзіліся ў такім стане цягам многіх гадоў) у дэпрэсіі. А першы крок, каб выйсці з гэтага стану — пачаць сябе любіць. Нам трэба паглядзець на нас такіх, якія мы ёсць, і пачаць сябе любіць. Палюбіць сябе як нацыю, як культуру, як ментальнасць. Нам жыццёва неабходна пачаць любіць і паважаць сябе незалежна ад стаўлення да нас іншых і не азіраючыся на іншых, перакананая Аліса Сыракваш.
    Пра тое, чаму беларусы больш глядзяць у бок іншых нацый, а сабой не прывыклі ганарыцца, якіх колераў можа быць наша нацыянальная ідэя і як нам захаваць сябе ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алісай Сыракваш.
    1 hr 4 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners