Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Зміцер Крэс: “Людзьмі звацца!” — гэтая ідэя і сёння застаецца для нас актуальнай
    14 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — паэт, літаратар, лекар Зміцер Крэс.
    Беларусы не адно стагоддзе імкнуліся даказаць сваё права “людзьмі звацца”. Фактычна гэта стала беларускай нацыянальнай ідэяй, дасягнуць якой падавалася малаімаверным. Сітуацыю змяніў 2020 год, калі мы нарэшце гэтае права даказалі і сабе, і ўсім наўкол. Вось толькі час мінуў, і сёння мы аказаліся ў той жа спрадвечнай нашай сітуацыі, вярнуўшыся да ўсё той жа нацыянальнай ідэі. Але ўжо з перакананнем, што некалі наша мара здзейніцца, перакананы Зміцер Крэс.
    Пра тое, чаму нацыянальная ідэя ў беларусаў ёсць даўно, але нават нам самім не падабаецца, чым нацыянальная ідэя адрозніваецца ад беларускай мары і як нам саміх сябе пераканаць у тым, што Беларусь — гэта мы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром Крэсам.
    50 min
  • Зміцер “Вожык” Зайко: паважаць мінулае, жыць сённяшнім і будуваць будучыню
    21 лістапада ў эфіры Еўрарадыё — рэпер і педагог Зміцер “Вожык” Зайко.
    Мы знаходзімся ў часе, калі вымушаныя змагацца не толькі за сваё выжыванне і будучыню, але і за выжыванне і будучыню Беларусі. Таму мы змагаемся не для таго, каб змагацца, а для таго, каб нарадзіць нешта новае, чыстае, светлае. Каб паказаць усяму свету, што мы ёсць, перакананы Зміцер “Вожык” Зайко.
    Пра тое, чаму Беларусь — гэта найперш пра любоў, навошта нам ведаць сваю гісторыю і пра тое, якую будучыню мы хочам пабудаваць для сябе і сваіх нашчадкаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” са Змітром “Вожыкам” Зайко.
    1 hr 4 min
  • Валер Руселік: адчапіцеся ад нас і не замінайце нам жыць — наша спрадвечная ідэя
    Нас увесь час пераконваюць у тым, што мы не нацыя, а нейкія недарэкі, што мы нейкія недаробленыя, што нас няма, што мы не такія як ёсць, а нейкія зусім іншыя. А мы спрадвеку толькі таго і хочам, каб ад нас адчапіліся ўрэшце. Бо ў нас ёсць нашая зямля, па якой хадзілі нашыя продкі, дзе ходзім мы, дзе будуць хадзіць нашыя дзеці — мы ёсць, не замінайце нам папросту жыць! І мы гэтага даможамся, бо “Беларусь жыве і жыве вечна!”, перакананы Валер “Дарога” Руселік.
    Пра тое, чаму беларусаў не зламіць ніякімі выпрабаваннямі, ці здолеем мы адрадзіцца пасля новай хвалі русіфікацыі і рэпрэсій пасля 2020 года, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валерам “Дарогай” Руселікам.
    1 hr
  • Франак Вячорка: рабіць сваё, бараніць сваё, любіць і ганарыцца — гэта мая ідэя
    31 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
    Для таго, каб рухацца па плыні часу ў кірунку, які б адпавядаў нашым нацыянальным інтарэсам, трэба не толькі ўмоўная лодка і матор на ёй, але і веданне правільнага накірунку для такога руху. Адпаведна, спачатку нам трэба вызначыцца не толькі са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, а што нават найперш, са сваёй ідэнтычнасцю, са сваёй нацыянальнай ідэяй. Мы не здолелі зрабіць гэта раней і таму мусім выканаць гэтую працу цяпер, перакананы Франак Вячорка.
    Пра тое, чаму беларусам важна вызначыцца са сваёй ідэнтычнасцю, як зразумець свае нацыянальныя інтарэсы і ці павінна нашая нацыянальная ідэя абавязкова быць "сэксі", мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Франакам Вячоркам.
    53 min
  • Валянціна Шаўчэнка: любі сваё і паспрабуй зразумець чужое — такая мая ідэя
    24 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — былая старшыня Згуртавання беларусаў Канады, шматгадовая сяброўка галоўнай управы ЗБК, сяброўка дырэктарата Беларускага інстытута навукі і мастацтва, галоўны бізнес-аналітык, удзельніца фальклорнага ансамбля “Яваровы людзі” Валянціна Шаўчэнка.
    Для беларусаў спрадвеку вельмі важна мець сваё. Але часам у нас вельмі розныя погляды на гэтае “сваё”. І вось калі гэтыя нашыя розныя погляды на нашае “сваё” ў нейкім пункце сыдуцца — толькі тады сфармуецца нацыя. Але пакуль нашае “сваё” даволі далёка адно ад аднаго, перакананая Валянціна Шаўчэнка.
    Пра тое, чаму беларусам так складана паразумецца і ці патрэбная нам нейкая асаблівая беларуская ідэнтычнасць, чаму так важна захаваць сувязь з каранямі і роднай зямлёй, нават калі ты ад той зямлі вельмі далёка, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Валянцінай Шаўчэнка.
    52 min
  • Марыя Астапенка: знайсці ў сабе беларуса, прыняць яго і пакахаць — мая ідэя
    17 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — сяброўка суполкі Belarus FREEDOM Philadelphia, сузаснавальніца кампаніі Sokol GxP services, клінічная фармацэўтка, спявачка Марыя Астапенка.
    І тым беларусам, хто з’ехаў з краіны даўно, баліць за лёс Бацькаўшчыны, усе хочуць для краіны лепшай долі. І хай пераважная большасць такіх эмігрантаў ужо не вернецца на радзіму, многія з іх будуць рабіць усё магчымае, каб дапамагчы ёй, калі сітуацыя зменіцца, перакананая Марыя Астапенка.
    Пра тое, чаму важна верыць у светлую будучыню беларускай Беларусі, ці вернуцца эмігранты на Бацькаўшчыну і як звязаныя бізнес і нацыянальная свядомасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Астапенка.
    54 min
  • Алег Кулеша: наша ідэя сёння простая — выхаваць сваіх дзяцей беларусамі
    10 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — былы палітвязень, прадстаўнік Беларускай асацыяцыі палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша.
    Мы мусім думаць і рабіць усё магчымае не толькі для таго, каб вызваліць Беларусь ад лукашэнкаўскай навалы і расійскай акупацыі, але і каб нашы дзеці выраслі сапраўднымі беларусамі. Каб яны не страцілі сувязь са сваімі беларускімі каранямі. Каб яны, атрымаўшы адукацыю на Захадзе, вярнуліся ў Беларусь не толькі адукаванымі, але і свядомымі беларусамі, перакананы Алег Кулеша.
    Пра тое, чаму нам важна не толькі не забыцца пра злачынствы рэжыму ў дачыненне да беларусаў, але і захоўваць у сабе сваю беларускасць, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алегам Кулешам.
    52 min
  • Марына Струнеўская: беларуская аўтэнтычная культура — на ёй базуецца наша ідэя
    3 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — этнапедагог, дзяячка культуры і адукацыі, заснавальніца этнацэнтра “Світанак” Марына Струнеўская.
    Беларусы павінныя адмовіцца ад цярплівасці. Той, калі нас прыніжаюць, з нашай культуры, гісторыі і мовы здзекуюцца, а мы толькі і робім, што некуды “нясём сваю крыўду”. Трэба не падстаўляць другую шчаку, а ўмець адстойваць сваё, перастаць цярпець прыніжэнне. Трэба бараніць сваё, і калі варта, то і ўдарыць у адказ, перакананая Марына Струнеўская.
    Пра тое, чаму вярнуць сабе сваё і пашыраць сваю беларускасць неабходна і ва ўмовах акупацыі ды эміграцыі, што зашыфравана ў беларускім фальклоры і ці мусім мы забыцца на здзекі ад лукашыстаў, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марынай Струнеўскай.
    55 min
  • Алесь Міхалевіч: нацыя, Айчына, дабрабыт — галоўныя словы нацыянальнай ідэі
    Беларусь з’яўляецца часткай заходнееўрапейскай культурнай прасторы, і для нас вельмі важныя прыватная ўласнасць, эканамічны дабрабыт і стабільнасць у добрым сэнсе гэтага слова. Але ў 21 стагоддзі беларусы зразумелі, што для таго, каб усё пералічанае ў нас было, трэба, каб у нас было нармальнае грамадства, законы, якія працуюць, і ўлада, якая змяняецца. Бо адраджэнне эканамічнае ідзе побач з адраджэннем нацыянальным і адно без другога ў нашым выпадку немагчымае, перакананы Алесь Міхалевіч.
    Пра тое, чаму немагчыма пабудаваць эканамічны дабрабыт, не збудаваўшы нацыянальна-арыентаванае грамадства, у чым бяда “хатаскрайнікаў” і чым для нацыянальнага будаўніцтва быў так важны 2020 год, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Міхалевічам.
    1 hr 11 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners