31 кастрычніка ў эфіры Еўрарадыё — першы дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка.
Для таго, каб рухацца па плыні часу ў кірунку, які б адпавядаў нашым нацыянальным інтарэсам, трэба не толькі ўмоўная лодка і матор на ёй, але і веданне правільнага накірунку для такога руху. Адпаведна, спачатку нам трэба вызначыцца не толькі са сваімі нацыянальнымі інтарэсамі, а што нават найперш, са сваёй ідэнтычнасцю, са сваёй нацыянальнай ідэяй. Мы не здолелі зрабіць гэта раней і таму мусім выканаць гэтую працу цяпер, перакананы Франак Вячорка.
Пра тое, чаму беларусам важна вызначыцца са сваёй ідэнтычнасцю, як зразумець свае нацыянальныя інтарэсы і ці павінна нашая нацыянальная ідэя абавязкова быць "сэксі", мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Франакам Вячоркам.