Idea X

Idea X

By EuroradioSociety & Culture
Download on the App Store

Idea X episodes

  • Алесь Міхалевіч: нацыя, Айчына, дабрабыт — галоўныя словы нацыянальнай ідэі
    Беларусь з’яўляецца часткай заходнееўрапейскай культурнай прасторы, і для нас вельмі важныя прыватная ўласнасць, эканамічны дабрабыт і стабільнасць у добрым сэнсе гэтага слова. Але ў 21 стагоддзі беларусы зразумелі, што для таго, каб усё пералічанае ў нас было, трэба, каб у нас было нармальнае грамадства, законы, якія працуюць, і ўлада, якая змяняецца. Бо адраджэнне эканамічнае ідзе побач з адраджэннем нацыянальным і адно без другога ў нашым выпадку немагчымае, перакананы Алесь Міхалевіч.
    Пра тое, чаму немагчыма пабудаваць эканамічны дабрабыт, не збудаваўшы нацыянальна-арыентаванае грамадства, у чым бяда “хатаскрайнікаў” і чым для нацыянальнага будаўніцтва быў так важны 2020 год, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Алесем Міхалевічам.
    1 hr 11 min
  • Аксана Акуневіч: годнасць, традыцыі, мова і вера ў будучыню — мая ідэя такая
    19 верасня ў эфіры Еўрарадыё — дырэктарка беларускамоўнай школы ў Батумі, заснавальніца беларускай прасторы “аКсяродак” Аксана Акуневіч.
    Каб захавацца як нацыя, нам вельмі важна захаваць і распаўсюдзіць як мага шырэй веданне беларускай мовы, нашай гісторыі і традыцый. Гэта той падмурак, на якім мы зможам пабудаваць свой нацыянальны дом, сваю будучыню і свой дабрабыт, урэшце. Калі не свой асабісты, то хаця б сваіх дзяцей. Мы мусім думаць пра сваіх дзяцей, пра будучыню нацыі. А пачынаць усё трэба з адукацыі. І адукацыя наша мусіць быць беларускамоўнай, перакананая Аксана Акуневіч.
    Пра тое, чаму беларусы так мала цікавяцца сваім і не імкнуцца да беларускасці, як захаваць сваю ідэнтычнасць у эміграцыі і пра стварэнне беларускамоўных асяродкаў за мяжой мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Аксанай Акуневіч.
    56 min
  • Мікіта Мелказёраў: ідэя наша вядомая — "Жыве Беларусь!" і хай яна жыве добра
    12 верасня ў эфіры Еўрарадыё — вядоўца ютуб-канала "Жыццё-маліна" і канала пра беларускую гісторыю "Загляне сонца" Мікіта Мелказёраў.
    Вельмі хацелася б, каб у беларусаў стаўся пэўны мараторый на Расію. Каб хаця б гадоў 50 праіснаваў гэты "каранцін" і каб беларусы нарэшце зразумелі, што ніякія яны не браты нам і за ўсю гісторыю яны нам зрабілі вельмі шмат крыўды. І гэты сусед не толькі па сёння застаецца для нас вельмі небяспечным, але, на жаль, пры нашым жыцці ён у лепшы бок не зменіцца. Таму найперш нам трэба думаць пра будучыню сваёй краіны, перакананы Мікіта Мелказёраў.
    Пра тое, чаму найпершая задача для нас сёння — заставацца беларусамі і пашыраць сваю беларускасць, чаму так важна ведаць гісторыю і як павінна выглядаць мяжа з Расіяй, мы і разважаем у праграме "Ідэя Х" з Мікітам Мелказёравым.
    56 min
  • Лілея Плыгаўка: нацыянальная ідэя для мяне — гэта беларуская зямля
    5 верасня ў эфіры Еўрарадыё — выкладчыца беларускай мовы і літаратуры, мовазнаўца, доктарка філалагічных навук, заснавальніца кафедры беларускай мовы і літаратуры ў Віленскім педагагічным універсітэце, былая старшыня Літоўскай асацыяцыі беларусістаў, адна з заснавальніц Беларускай гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільні Лілея Плыгаўка.
    Не маюць рацыі тыя, хто кажа, што беларуская мова памірае ці ўжо амаль памерла. Калі за столькі часу, праз стагоддзі, яна не знікла, яе не здолелі вынішчыць, то сёння казаць пра смерць беларускай мовы тым больш не выпадае. І нават калі пэўная частка беларусаў ёй не карыстаецца і лічыцца, што яны мовы не ведаюць, беларуская мова не стала для іх замежнай. Яна існуе ў кожным з нас на генетычным узроўні. Дастаткова невялікага штуршка, каб яна выскачыла на паверхню і заняла пачэснае месца сярод моваў нашых паўсядзённых зносінаў, перакананая Лілея Плыгаўка.
    Пра тое, чаму нельга казаць, што для беларусаў стала замежнай матчына мова, ці сапраўды ў пачатку незалежнасці БНФ пагражаў пакараннем тым, хто не вывучыць беларускую мову, а таксама пра тое, навошта заставацца беларусамі ў эміграцыі, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Лілеяй Плыгаўка.
    51 min
  • Андрэй Дурэйка: мая нацыянальная ідэя вельмі простая — праўда і вера
    Задача любога мастака ў тым, каб шукаць новыя сэнсы і падчас гэтых пошукаў не баяцца ламаць звыклую сістэму. А каб грамадства магло ўспрымаць новыя сэнсы і паспяваць за зменамі, мы павінныя шмат увагі надаваць адукацыі. І ў гэтым таксама пакліканне творцаў — адукаваць людзей. Што ж да палітычнай дзейнасці, то гэта не справа мастака. Стаяць на чале Новай Беларусі мусіць не ўмоўны Гавел, ён хутчэй выключэнне з правілаў, а палітык ці нават добры менеджар, перакананы Андрэй Дурэйка.
    Пра тое, чаму беларусы мала цікавяцца здабыткамі сваіх суайчыннікаў, якую ролю мастацтва адыгрывае ў жыцці грамадства і ці можа творца існаваць па-за палітыкай, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Андрэем Дурэйкам
    1 hr
  • Юлія Букштановіч: незалежнасць, свядомасць, пераемнасць — у гэтым мая ідэя
    22 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — настаўніца беларускай мовы, намесніца кіраўніка Беларускай школы ў Варшаве, філалагіня, аўтарка дзіцячых перадач відэастудыі "РАЮ" Юлія Букштановіч.
    Калі мы гаворым пра каштоўнасць незалежнасці, то мы павінны быць гатовыя на абарону гэтай незалежнасці ўсімі магчымымі сродкамі. А для гэтага мы павінны ўсведамляць сябе беларусамі, што звязанае з захаваннем культуры, традыцыі і мовы. Для такога ўсведамлення нам вельмі важная пераемнасць паміж пакаленнямі і паміж мінулым, сучасным і будучым. Усё гэта мы павінны шукаць, фармаваць і ствараць разам, перакананая Юлія Букштановіч.
    Пра тое, чаму беларусы так неахвотна аддавалі сваіх дзяцей у беларускамоўныя класы, ці магчыма без дзяржаўнай падтрымкі займацца нацыябудаўніцтвам і пра захаванне сваёй ідэнтычнасці далёка ад радзімы, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Юліяй Букштановіч.
    51 min
  • Вольга Філатчанкава: шчыра лічу, што беларуская нацыянальная ідэя — любоў
    15 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — былая палітзняволеная, былая выкладчыца БДУІР Вольга Філатчанкава.
    У нас могуць быць розныя погляды і рознае стаўленне да тых ці іншых пытанняў, але ўсіх беларусаў аб’ядноўвае адно: мы хочам, каб Беларусь была сапраўды нашай краінай. Каб мы маглі ў сваёй краіне вольна дыхаць і рабіць у межах закона ўсё, што самі захочам. Мы марым пра краіну, дзе працуюць законы, дзе мы можам уладкоўваць сваё жыццё, свой дабрабыт і быць спакойнымі за будучае сваіх дзяцей, перакананая Вольга Філатчанкава.
    Пра тое, чаму беларускае грамадства так доўга “спала” і што стала трыгерам для яго абуджэння, ці незваротныя змены, якія ў нас адбыліся, і як з'яднаць наша расколатае грамадства, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вольгай Філатчанкавай.
    59 min
  • Вадзім Кабанчук: дзяржава, дабрабыт, місія — мая беларуская ідэя
    8 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — прадстаўнік па абароне і нацыянальнай бяспецы Аб’яднанага пераходнага кабінета, былы намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук.
    Беларусы не жадаюць вайны і смерці, але мы і з тых, хто гатовы трываць здзек бясконца і маўкліва цярпець прыніжэнні. Ад нас хаваюць нашу гісторыю, але насамрэч у нашага народа вельмі багатая гісторыя змагання за сваю свабоду. Гэтая гісторыя не абмяжоўвацца паўстаннямі Тадэвуша Касцюшкі і Кастуся Каліноўскага ды Слуцкім збройным чынам, а таксама ўзнікненнем БНР. І калі прыйдзе момант, беларусы зноў возьмуцца за зброю, каб абараніць сябе, сваю годнасць і сваю Бацькаўшчыну, перакананы Вадзім Кабанчук.
    Пра тое, чаму беларусы не ведаюць гісторыі змагання свайго народа, ці гатовыя мы да сілавога вызвалення краіны і ці не стане сілавы сцэнар пачаткам грамадзянскай вайны, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Вадзімам Кабанчуком.
    49 min
  • Васіль Верамейчык: памятаць пра свае карані — мая нацыянальная ідэя
    1 жніўня ў эфіры Еўрарадыё — дэпутат Каардынацыйнай рады трэцяга склікання ад фракцыі "Беларусы", былы кіраўнік штаба батальёна “Волат” палка імя Кастуся Каліноўскага Васіль Верамейчык.
    Беларусы вельмі дрэнна ведаюць не тое што гісторыю сваёй краіны, але і гісторыю сваёй сям’і. Вельмі рэдка хто мае звесткі глыбей, чым на 2-3 пакаленні сваіх продкаў. А менавіта з павагі да гісторыі свайго роду, з гонару за сваіх продкаў пачынаецца павага да сваёй Айчыны і гонар за сваю Бацькаўшчыну, перакананы Васіль Верамейчык.
    Пра тое, чаму нам так важна ведаць сваю гісторыю, як звязаныя нацыябудаўнічыя працэсы і адкрыццё архіваў, ці здольныя беларусы бараніць сваё, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Васілём Верамейчыкам.
    46 min
  • Марыя Яфімава: годнасць і вера — гэта мая нацыянальная ідэя, з якой жыву
    Беларусы павінныя навучыцца ганарыцца сабой, сваёй краінай і сваёй нацыяй. Вярнуць сабе пачуццё годнасці і захоўваць яго ў сэрцы насуперак усім жыццёвым выпрабаванням. Захоўваць побач з верай. І гэта не вера ў нейкія вышэйшыя сілы альбо ў светлую будучыню — гэта вера ў тое, што Беларусь з беларускай нацыянальнай ідэяй ужо вельмі хутка надыдзе, перакананая Марыя Яфімава.
    Пра тое, чаму для захавання сваёй ідэнтычнасці нам важна ведаць сваю гісторыю і карыстацца сваёй мовай, ці патрэбная нам тая ідэнтычнасць у часы глабалізацыі і пра пытанні веры мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Марыяй Яфімавай.
    56 min

About Idea X

From the publisher's feed

На нашу думку, прыспеў час распачаць дыскусію і вызначыць, сфармуляваць беларускую нацыянальную ідэю. І мы працягваем гэта рабіць у аўтарскай праграме “Ідэя Х” рэдактара Еўрарадыё Змітра Лукашука.

More shows like Idea X

euroradio.fm by Euroradio

euroradio.fm

7 Listeners

Стартапніца by Euroradio

Стартапніца

0 Listeners